Радыска — зусім не “дрэнны чалавек”

№ 15 (781) 14.04.2007 - 20.04.2007 г

У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры балета Рэспублікі Беларусь аднавілі дзіцячы спектакль “Чыпаліна”: ён упершыню прайшоў на сцэне Палаца Рэспублікі, што пасля перапынку ў некалькі гадоў было раўназначна прэм’еры.

 /i/content/pi/cult/111/223/Rydyska.jpg
Чыпалінаі сапраўды ўспрымаўся як прэмера, але зусім не з-за тых дробных змен, што ўзніклі ў ім пры пераносе на сцэнічную пляцоўку з іншымі тэхнічнымі магчымасцямі (у прыватнасці, сцэна Палаца Рэспублікі не мае люка правалу, што ўжо прыводзіла да перагляду некаторых сцэн, да прыкладу, у балетахЖызэль”, “Ціль Уленшпігель”, “Макбэт”). У цяперашнім Чыпаліначасткова аднавіліся сцэнічныя строі, змяніўся выканальніцкі склад, дзякуючы чаму дзеянне набыло новыя сэнсавыя акцэнты. А галоўнаеспектакль і сёння, бы падчас сваёй сапраўднай прэмеры амаль 30-годдзе таму, успрымаецца надзвычай актуальным і цікавым, прычым абсалютна для ўсіх: для дзяцей, іх бацькоў, для спецыялістаў і саміх артыстаў.
Парадокс: і балетныЧыпаліна”, і нядаўні оперныЦерам-церамок” (гл. К 7 за 2007 г.) уяўляюць сабой вяртанне на сцэну спектакляўдаўно мінулых дзён”. Дый абедзве пастаноўкіздавалася б, пра адно і тое ж: якворагіхочуць разбурыць дамок, дзе жывуць сумленныя працаўнікі (а ўЧыпалінаі папраўдзе разбураюць-такі дом кума Тыквы, пабудаваны для Яго сябрамі). Але вынік, нягледзячы на традыцыйны ў абодвух выпадках хэпі-энд, зусім розны. Можа, з-за рознасці мастацкіх патэнцыялаў саміх твораў, паводле якіх і ставіліся спектаклі?
Чыпаліна”, па-першае, вабіць цудоўнай музыкай Карэна Хачатуранапляменніка знакамітага Арама Хачатурана. Кожная мелодыя сапраўдны хіт: невыпадкова гледачы пачынаюць апладзіраваць у такт кожнай запамінальнай тэме (дырыжорІван Касцяхін). А колькі гумару закладзена ў тэмбравай драматургіі, шматлікіх інструментальных сола, пародыях, у тым ліку на вядомую вулічную песеньку! Па-другое, яркай і свежай, быццам створанай толькі сёння, аказваецца харэаграфія Генрыха Маёрава (аднаўленнеЮрыя Траяна). Кожны геройса сваёй адметнай пластыкай, дзе неакласіка дазваляе артысту шырока прадэманстраваць сваю тэхніку, а спалучэнне віртуозных па з побытава-эстраднымі элементамі надае дзеяннюпрыкольнасць”, што так цэняць тынэйджэры.
Спектакль адыгрывае далёка не толькі забаўляльную ролю. Ён, што вельмі важна, спакваля прывучае юных гледачоў да ўспрымання няпростай мовы балетнай класікі. У першай дзеі закцэнтаваны дыскатэчна-побытавыя танцавальныя элементы, праз якія і адбываеццапераклад аповеду з танцавальна-пластычнай мовы на звыкла тэатральную. У другой дзеі, паводле лібрэта, настаўнік танцаў (Генадзь Кулінковіч) дае ўрок графу Вішаньцы (Ігар Артамонаў), а разам з ім і гледачам. А ў трэцяй, нарэшце, узнікае шыкоўнае балетнае адажыо Вішанькі з прыгажуняй Магноліяй (Вольга Гайко), што ўжо не патрабуе ніякага перакладу і ўспрымаецца ўзнёслым гімнам не толькі каханню, але і класічнаму танцу.
У той час, як дзятва ўважліва сочыць за прыгодніцкімідаганялкамі-вызвалялкамі Чыпаліна (Канстанцін Кузняцоў), Радысачкі (Юлія Дзятко) і сіньёра Памідора (Віталь Пятроўскі), больш старэйшым прапануецца, па сутнасці, гісторыя барацьбымаленькіх людзейза сваё шчасце. Дарэчы, пры цяперашнім выканальніцкім складзе гэта супрацьпастаўленнемаленькіхлюдзей івельмі вялікагачалавека аказваецца візуальным: у партыі фанабэрыстага прынца Лімонавіноўніка ўсіх бедзаняты самы высокі артыст трупы Пётр Борчанка, падкрэслена нягеглыя рухі якога рэзка кантрастуюць псіхалагічна тонкім пластычным варыяцыямпрадстаўнікоў гародніны”. Сярод апошніхскрозь індывідуальнасці, у той час як гвардыя лімончыкаў да самага фіналу застаецца безаблічным механічным натоўпам.
Гэты прыём кантрасту паміж агульнай масай запаволеныхзомбіі пярэстым збегам няўрымслівыхжыўчыкаўдазваляе задзейнічаць у спектаклі ледзь не ўсю трупу, вылучыць, у тым ліку сярод кардэбалета, мноства невялікіх сольных партый, паставіць перад кожным з артыстаў яркія вобразныя задачы.
Паболей бы такіхдзіцячыхспектакляў, зробленыхпа-даросламупрафесійна!