З пошты рубрыкі

№ 9 (877) 28.02.2009 - 06.03.2009 г


У сувязі з уступленнем у сілу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2008 г. № 408 “Аб прадастаўленні дадатковага адпачынку за ненармаваны працоўны дзеньпросім удакладніць, ці будзе вызначаны Міністэрствам культуры пералік катэгорый работнікаў з ненармаваным працоўным днём, якім могуць прадастаўляцца дадатковыя адпачынкі, альбо арганізацыя самастойна можа вызначыць гэты пералік?
Артыкулам 158 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далейПрацоўны кодэкс) прадугледжана прадастаўленне дадатковага адпачынку за ненармаваны працоўны дзень за кошт уласных сродкаў наймальніка працягласцю да 7 каляндарных дзён.
Згодна з часткай другой артыкула 158 Працоўнага кодэкса парадак, умовы прадастаўлення і працягласць дадатковага адпачынку за ненармаваны працоўны дзень вызначаюцца калектыўным ці працоўным дагаворам, наймальнікам.
Гэта азначае, што канкрэтная працягласць адпачынку за ненармаваны працоўны дзень у межах 7 каляндарных дзён, парадак і ўмовы яго прадастаўлення могуць быць вызначаны калектыўным дагаворам, у адпаведнасці з пералікам работнікаў з ненармаваным працоўным днём, які, як правіла, дадаецца да калектыўнага дагавора. У арганізацыях, дзе калектыўны дагавор не заключаецца, пералік работнікаў з ненармаваным працоўным днём, парадак і ўмовы прадастаўлення такога адпачынку зацвярджаюцца наймальнікам.
Акрамя таго, у арганізацыі можа ўвогуле не быць такога пераліку, а прадастаўленне адпачынку за ненармаваны працоўны дзень, яго канкрэтная працягласць, парадак і ўмовы прадастаўлення могуць быць прадугледжаны працоўным дагаворам (кантрактам), заключаным з работнікам, альбо загадам наймальніка ў адносінах да канкрэтнага работніка.ЮРЫДЫЧНЫЯ ТОНКАСЦІ (ELEGANTIA JURIS)”

Паважаная рэдакцыя газетыКультура”!Звяртаецца да вас аддзел культуры Хоцімскага райвыканкама. У артыкуле “Што трэба ведаць” у № 6 (874) ад 7 — 13 лютага 2009 г. указана на неабходнасць выплаты дзяржпошліны за выдачу пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства. Згодна з прыведзенай табліцай, неабходна заплаціць, як мінімум, 3 базавыя велічыні, калі колькасць пасадачных месцаў у зале не перавышае лічбу 150.
Як быць у выпадку, калі ўстанова культуры ў сельскай мясцовасці мае 200 пасадачных месцаў, калектыў мастацкай самадзейнасці дадзенага клуба праводзіць канцэрт у сваім сельскім клубе, у гэтай жа вёсцы пражывае 100 чалавек, на канцэрт прыйшло 30 чалавек? Кошт квітка — 500 рублёў, у выніку касавы збор складае 15 000 рублёў, а заплаціць за пасведчанне трэба 105 тысяч рублёў? Гэта значыць, страты значна перавышаюць даходы. Ці патрабуецца атрыманне пасведчання для ўстаноў культуры падобнага тыпу? Калі патрабуецца, дык за кошт якіх крыніц можна кампенсаваць страты?За 2008 год калектыў раённага Цэнтра культуры з мэтай выканання платных паслуг выязджаў з платнымі канцэртамі ў падобныя ўстановы культуры на сяло больш за 100 разоў, касавы збор склаў дзесяць мільёнаў рублёў. У 2009 годзе дадзеная дзейнасць раённага Цэнтра культуры прынясе страты.
Растлумачце, што можна зрабіць у дадзенай сітуацыі?
Згодна з часткай пятай пункта 6 Палажэння аб гастрольна-канцэртнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2008 г. № 259 (далей — Палажэнне), здзяйсненне гастрольна-канцэртнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без пасведчання, за выключэннем выпадкаў, калі атрыманне пасведчання не патрабуецца, забараняецца.
Згодна з абзацам шостым пункта 8 Палажэння атрыманне пасведчання не патрабуецца дзяржаўным тэатральна-відовішчным арганізацыям, установам культуры і адукацыі пры правядзенні дабрачынных культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Згодна з падпунктам 8.30.2 пункта 8 артыкула 10 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай пошліне” ўстановы культуры пры здзяйсненні імі гастрольна-канцэртнай дзейнасці сіламі работнікаў прафесійных калектываў мастацкай творчасці і выканаўцаў, што знаходзяцца ў штаце дадзеных устаноў, створаных імі аматарскіх калектываў, а таксама пры арганізацыі гастролей беларускіх калектываў мастацкай творчасці і выканаўцаў вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны пры атрыманні пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства.
Улічваючы, што суб’ектамі гастрольна-канцэртнай дзейнасці і плацельшчыкамі пошліны з’яўляюцца юрыдычныя асобы, указаныя льготы распаўсюджваюцца на ўстановы культуры, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі. Калі ўстанова культуры з’яўляецца структурным падраздзяленнем аддзела культуры, то аддзел культуры з’яўляецца суб’ектам гастрольна-канцэртнай дзейнасці і плацельшчыкам дзяржаўнай пошліны і не вызваляецца ад атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства і аплаты дзяржаўнай пошліны.
Разам з тым, улічваючы статус аддзела культуры, а таксама яго значнасць у стварэнні неабходных умоў для прыцягнення грамадзян да нацыянальнай культурнай спадчыны, Міністэрствам культуры рыхтуюцца адпаведныя змяненні і дапаўненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2008 г. № 259 “Аб арганізацыі гастрольна-канцэртнай дзейнасці” і прапановы па карэкціроўцы Закону Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай пошліне”.
Да змянення заканадаўства неабходна кіравацца дзеючымі на дадзены момант нормамі. 

Я, інспектар па кадрах Лунінецкай РЦБС, хачу ведаць, ці мае права студэнт-завочнік трэцяга (перадапошняга) курса Універсітэта культуры і мастацтваў згодна з артыкулам 216 ПК РБ узяць частку адпачынку (5 дзён) для падрыхтоўкі дыпломнага праекта? Ці ўсе 90 дзён можна ўзяць толькі на апошнім курсе?Артыкулам 214 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей — Працоўны кодэкс) прадугледжаны абавязак наймальніка ў прадастаўленні навучальнага адпачынку з захаваннем заработнай платы работнікам, якія паспяхова навучаюцца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, на вячэрняй ці завочнай форме атрымання адукацыі, пры наяўнасці наступных умоў:накіравання (заяўкі) наймальніка, дагавора на падрыхтоўку спецыялістаў;падстаў прадастаўлення і аплаты навучальных адпачынкаў, прадугледжаных у калектыўным ці працоўным дагаворы;атрымання вышэйшай адукацыі ўпершыню.
Работнікам, якія паспяхова навучаюцца ва ўказаных установах, пры адсутнасці накіравання (заяўкі) наймальніка, дагавора на падрыхтоўку спецыялістаў ці падстаў, прадугледжаных у калектыўным ці працоўным дагаворы, пры атрыманні другой і наступнай сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі Працоўным кодэксам закладзена права (замест абавязку) на прадастаўленне навучальнага адпачынку па ўзгадненні паміж работнікам і наймальнікам. Навучальны адпачынак у дадзеным выпадку будзе прадастаўляцца без захавання заработнай платы.
Улічваючы вышэйсказанае, наймальнік абавязаны прадаставіць адпачынак на перыяд падрыхтоўкі і абароны дыпломнага праекта працягласцю 90 каляндарных дзён, калі маецца яго накіраванне, дагавор на падрыхтоўку, альбо прадастаўленне такога адпачынку прадугледжана ў калектыўным ці працоўным дагаворы.
Выкананне дыпломных праектаў (работ) з’яўляецца заключным этапам навучання студэнтаў у вышэйшай навучальнай установе.
У адпаведнасці з Інструкцыяй па падрыхтоўцы, афармленні і прадстаўленні да абароны дыпломных праектаў (работ) у вышэйшых навучальных установах, зацверджанай загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 1997 г. № 356, дыпломны праект (работа) выконваецца студэнтам на працягу прамежку часу, адведзенага для гэтага вучэбным планам па адпаведнай спецыяльнасці. Студэнту выдаецца заданне на дыпломны праект (работу), складзенае кіраўніком і зацверджанае загадчыкам кафедры, з указаннем тэрміну заканчэння падрыхтоўкі праекта.Такім чынам, адпачынак на перыяд падрыхтоўкі і абароны дыпломнага праекта прадастаўляецца ў час, прадугледжаны вучэбным планам для падрыхтоўкі і абароны дыпломнага праекта.
Дадаткова да навучальных адпачынкаў наймальнік можа прадаставіць работніку адпачынак, кіруючыся артыкулам 190 Працоўнага кодэкса, па ўважлівых прычынах, але не большы за 30 каляндарных дзён у каляндарным годзе, калі іншае не прадугледжана калектыўным ці працоўным дагаворам.

На пытанні адказвала Алена ВЕШТАРТ,
начальнік юрыдычнага аддзела

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Паважаныя чытачы!
Калі ў вас ёсць пытанні, звязаныя з “юрыдычнымі тонкасцямі” ў галіне культуры, накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі: 220013, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 77, альбо на электронную скрыню: kultura@tut.by .