ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні адкрытага рэспубліканскага конкурсу на стварэнне канцэпцыі XVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” і сцэнарыяў цырымоній яго адкрыцця і закрыцця

№ 8 (876) 21.02.2009 - 27.02.2009 г


ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
13.02.2009 № 29

 ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Адкрыты рэспубліканскі конкурс на стварэнне канцэпцыі XVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” і сцэнарыяў цырымоній яго адкрыцця і закрыцця (далей — конкурс) праводзіцца з мэтай:
удасканалення і развіцця Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” (далей — фестываль);
стварэння новых арыгінальных канцэпцый фестывалю і сцэнарыяў цырымоній яго адкрыцця і закрыцця;выяўлення і рэалізацыі новых рэжысёрска-пастановачных рашэнняў асноўных мерапрыемстваў фестывалю.
2. Конкурс праводзіцца ў перыяд з 15 лютага да 20 сакавіка 2009 г.
3. Падвядзенне вынікаў конкурсу праходзіць з 20 па 25 сакавіка 2009 г.
4. Удзельнікі конкурсу могуць удзельнічаць як у стварэнні канцэпцыі фестывалю, так і канцэпцыі сцэнарыяў цырымоній яго адкрыцця і закрыцця.
5. Палажэнне аб правядзенні адкрытага рэспубліканскага конкурсу на стварэнне канцэпцыі XVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” і сцэнарыяў цырымоній яго адкрыцця і закрыцця, а таксама інфармацыя аб выніках адкрытага рэспубліканскага конкурсу на стварэнне канцэпцыі XVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” публікуюцца ў газеце “Культура”, размяшчаюцца на афіцыйных сайтах фестывалю і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 2
Патрабаванні да канцэпцыі фестывалю і сцэнарыяў цырымоній яго адкрыцця і закрыцця
6. Канцэпцыя правядзення фестывалю і сцэнарыяў цырымоній яго адкрыцця і закрыцця павінна:
6.1. мець ідэйна-мастацкую накіраванасць;
6.2. змяшчаць мэты, задачы, тэрміны правядзення і структуру праграмы;
6.3. уключаць прапановы па правядзенні цырымоній адкрыцця і закрыцця фестывалю (з дадаткам сцэнарных планаў і эскізаў афармлення сцэны Палаца Рэспублікі).
7. Канцэпцыя фестывалю павінна ўлічваць, што:
7.1. фестываль — міжнародны творчы форум, які дэманструе унікальнасць, багацце і разнастайнасць кінамастацтва;
7.2. фестываль праводзіцца 8 дзён;
7.3. асноўнымі мерапрыемствамі фестывалю з’яўляюцца: конкурсны паказ дзіцячых мастацкіх і анімацыйных фільмаў, мастацкіх і дакументальных фільмаў, пазаконкурсны паказ фільмаў замежных кінематаграфістаў, пазаконкурсны паказ сучасных фільмаў беларускіх кінематаграфістаў, рэтраспектыўны паказ лепшых беларускіх фільмаў, рэтраспектыўны паказ лепшых замежных фільмаў, кінапраграмы з паказам фільмаў-прызёраў міжнародных кінафестываляў, Дні кіно краін-удзельніц фестывалю і іншыя. Мерапрыемствы праводзяцца ў кінатэатрах г. Мінска і рэгіёнаў рэспублікі;
7.4. цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю праходзяць у Палацы Рэспублікі;
7.5. асноўная ідэя фестывалю — “За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве”.
8. Да канцэпцыі фестывалю дадаюцца сцэнарныя планы (ці рэжысёрскія эксплікацыі) адкрыцця (з уключэннем урачыстай цырымоніі адкрыцця і ўзнагароджання спецыяльным прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве”), закрыцця фестывалю (з уключэннем урачыстай цырымоніі закрыцця і ўзнагароджання спецыяльным прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За гуманізм і духоўнасць у кіно”), а таксама прапановы па афармленні сцэны Палаца Рэспублікі.

ГЛАВА 3
Парадак работы журы
9. Пераможцаў конкурсу вызначае журы конкурсу (далей — журы).
10. Склад журы зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
11. Работа журы арганізуецца ў форме пасяджэння.
12. Пасяджэнне журы лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае не менш 2/3 яго спісачнага складу. Члены журы прысутнічаюць на пасяджэнні без права замены.
13. Рашэнне журы прымаецца адкрытым галасаваннем і лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову членаў журы, якія прысутнічаюць на пасяджэнні. Пры роўным размеркаванні галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласаваў старшынствуючы на пасяджэнні журы.
14. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца на працягу дня, што следуе за днём правядзення пасяджэння журы, старшынствуючым на пасяджэнні журы і яго сакратаром.
Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і абскарджванню не падлягае.
15. Па выніках конкурсу журы рэкамендуе ўключыць у склад рэжысёрска-пастановачнай групы фестывалю пераможцаў конкурсу.
З пераможцамі конкурсу могуць быць заключаны дамовы на распрацоўку і рэалізацыю прапаноў канцэпцыі ці асобных мерапрыемстваў, якія прадугледжваюць абарону іх аўтарскіх правоў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 4
Парадак прадастаўлення матэрыялаў
16. Для ўдзелу ў конкурсе яго ўдзельнікі накіроўваюць у Дэпартамент па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па адрасе: 220004, г. Мінск, праспект Пераможцаў, 11, з пазнакай “На конкурс “Лістапад” наступныя матэрыялы:
у запячатаным выглядзе тэксты адпаведнай канцэпцыі на беларускай або рускай мовах у двух друкаваных экземплярах і электронную версію; кароткія звесткі пра сябе: год нараджэння, адукацыя, месца працы, хатні адрас, кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты.
17. Конкурсныя матэрыялы прымаюцца па 20 сакавіка 2009 года ўключна. Работы, прадстаўленыя на конкурс пазней указанага тэрміну, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца. Дата прадстаўлення матэрыялаў, якія дасылаюцца па пошце, вызначаецца па паштовым штэмпелі адправіцеля.