У.Чарнышоў. Партрэт Ф.Шаляпіна ў вобразе Івана Грознага. |
У экспазіцыі былі прадстаўлены партрэты спевака ў вобразе Івана Грознага ў оперы “Пскавіцянка” М.Рымскага-Корсакава і ў вобразе Мефістофеля ў оперы Арыга Бойта “Мефістофель”.
Мастак неаднаразова працаваў у Доме творчасці імя К.Каровіна ў Гурзуфе, дзе знайшоў натхненне для стварэння сваіх лепшых карцін, якія звязаны з месцамі знаходжання Шаляпіна ў Крыме. Пейзажы і нацюрморты Чарнышова напоўнены высокай паэзіяй і прыгажосцю гэтага цудоўнага краю — “У парку Чаір”, “У Суук-Су”, “У Бахчысараі”, “Півоні Сары Бернар”, “Ружы ў Крыме”, “Сфінкс і матылёк”, “Стомленае сонца”, “Усходні матыў”.
Аб’яднальным звяном экспазіцыі з’явілася крымская легенда пра “Скалу Шаляпіна”, на якой спявак марыў пабудаваць Замак мастацтваў для таленавітай артыстычнай моладзі. Але гэтая мара Шаляпіна, як вядома, так і засталася марай, хаця архітэктурны праект гэтага замка быў ужо распрацаваны. “Мару сваю я пакінуў у Расіі разбітай...” — пісаў у эміграцыі спявак.
Цудоўна, што Уладзімір Чарнышоў у гэтых работах унёс сваё бачанне ў пластычны вобраз Фёдара Шаляпіна, у яго вядомыя оперныя ролі, а таксама знайшоў новыя штрыхі ў вывучэнні творчай біяграфіі вялікага артыста.
Ніна МАРЧАНКА,
мастацтвазнаўца