ПАЛАЖЭННЕ аб Рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні X Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

№ 6 (874) 07.02.2009 - 13.02.2009 г


1. Рэспубліканскі конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні X Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі (далей — Конкурс) праводзіцца ў мэтах: падтрымкі маладых таленавітых артыстаў, павышэння ўзроўню іх выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры; стварэння неабходных умоў для выяўлення таленавітай моладзі для ўдзелу ў прэстыжных міжнародных фестывалях і конкурсах; падтрымкі лепшых традыцый беларускага эстраднага песеннага мастацтва.

2. Арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь” (далей — Нацыянальны канцэртны аркестр), аблвыканкамы.

3. Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца маладыя выканаўцы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, альбо асобы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 16 да 28 гадоў уключна на момант пачатку правядзення заключнага тура Конкурсу.

4. Конкурс праводзіцца ў тры туры:

першы тур— у раёнах і раённых цэнтрах (пад фанаграму “мінус адзін”) да 28 лютага 2009 г.; другі тур — у абласных цэнтрах і г.Мінску (пад фанаграму “мінус адзін”) да 15 сакавіка 2009 г.; трэці тур — у чэрвені 2009 г. у суправаджэнні Нацыянальнага канцэртнага аркестра ў межах X Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

5. Для правядзення першага і другога тураў Конкурсу ў абласцях і горадзе Мінску ўпраўленнямі культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама ствараюцца адборачныя камісіі з ліку вядучых майстроў эстраднага песеннага жанру і прадстаўнікоў органаў культуры.

Загадамі ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама на месцах вызначаюцца арганізацыі, якія ажыццяўляюць адбор і праводзяць выступленні канкурсантаў, забяспечваюць падрыхтоўку рэпертуару, сцэнічных касцюмаў, аранжыровак музычных твораў і іх запіс у адпаведнасці з патрабаваннямі Конкурсу.

Да ўдзелу ў заключным туры Конкурсу дапускаюццапа 3 выканаўцы ад кожнай вобласці і г. Мінска.

Заяўка ўдзельніка, які прайшоў у трэці тур, афармляецца адборачнымі камісіямі ад імя ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама згодна з дадаткам.

Да заяўкі прыкладаюцца наступныя матэрыялы і дакументы:

ксеракопія дакумента, які засведчвае асобу (старонкі, на якіх пазначана, кім і калі выдадзены дакумент, нумар і дата выдачы, старонка з фатаграфіяй і старонка са штампам аб рэгістрацыі па месцы жыхарства або па месцы знаходжання);

творчая біяграфія з дадаткам копій дыпломаў іншых музычных конкурсаў і фестываляў;

фотаздымак (на CD/DVD, фармат tiff/jpg, памерам не менш 300 dpi/inch);

фанаграмы конкурснай песні “плюс адзін”, “мінус адзін”, якую ўдзельнік будзе выконваць у суправаджэнні аркестра (DAT, MD, CD, МрЗ).

Заяўкі і конкурсныя матэрыялы на ўдзел у трэцім туры Конкурсу адпраўляюцца не пазней за 1 красавіка 2009 г. На адрас: 220002, г. Мінск а/с № 1. Даведкі па тэл. 284 91 44, 284 42 52, факс 284 74 40. E-mail: orkestr@belhost.by

Конкурсныя матэрыялы не рэцэнзуюцца i не вяртаюцца.

6. Парадак выступленняў канкурсантаў вызначаецца жараб’ёўкай, якая праводзіцца ў дзень правядзення конкурсных выступленняў.

Для выступлення ў першым і другім турах Конкурсу ўдзельнікі прадстаўляюць дзве песні беларускіх аўтараў на беларускай мове працягласцю не больш за 4 хвіліны ў суправаджэнні фанаграмы “мінус адзін”. Фанаграмы забяспечваюцца непасрэдна канкурсантам.

На заключным туры Конкурсу выконваецца адна песня пад фанаграму “мінус адзін “ (першы дзень), другая песня ў суправаджэнні Нацыянальнага канцэртнага аркестра.

Аранжыроўкі песень, якія выконваюцца ў суправаджэнні аркестра, забяспечваюцца Нацыянальным канцэртным аркестрам за кошт сродкаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

7. Выдаткі на праезд канкурсантаў і суправаджаючых іх асоб у г.Мінск і г.Маладзечна і назад для рэпетыцый і ўдзелу ў Конкурсе забяспечваюцца накіроўваючым бокам.

8. Конкурсныя выступленні ўдзельнікаў трэцяга туру ацэньвае рэспубліканскае прафесійнае журы, склад якога зацвярджаецца аргкамітэтам Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

9. На першым пасяджэнні журы па прапанове яго старшыні са складу журы адкрытым галасаваннем выбіраецца падліковая камісія, якая складаецца з трох чалавек.

10. Журы праслухоўвае ўсіх выканаўцаў, якія дапушчаны да ўдзелу ў заключным туры конкурсу, дае ацэнку іх выступленням, прысуджае прэміі і дыпломы.

11. Чарговасць выступленняў удзельнікаў Конкурсу ўстанаўліваецца жараб’ёўкай, якая адбываецца перад пачаткам заключнага туру. Змена чарговасці выступленняў, а таксама змены ў праграме выступленняў не дапускаюцца.

12. Выступленні канкурсантаў ацэньваюцца па дзесяцібальнай сістэме, вынікі падводзяцца тайным галасаваннем. Канчатковым вынікам ацэнкі выступлення ўдзельнікаў конкурсу з’яўляецца сярэдні бал, атрыманы на заключным туры.

Па выніках праслухоўвання ўдзельнікаў конкурсу члены журы фіксуюць свае адзнакі ў ацэначных лістах і перадаюць іх сакратару. Падлік балаў праводзіцца падліковай камісіяй у прысутнасці старшыні журы.

Падліковая камісія інфармуе журы аб выніках галасавання, пасля чаго членамі журы падпісваецца выніковы пратакол.

У выпадку, калі галасы членаў журы падзяліліся напалам, прынятым лічыцца тое рашэнне, за якое галасаваў старшыня журы.

13. Па выніках галасавання журы прысуджае Гран-пры, першую, другую і трэцюю прэміі з прысваеннем звання “Лаўрэат Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні X Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі”.

14. Журы мае права ў межах устаноўленай колькасці прэмій: прысудзіць не ўсе прэміі; дзяліць прэміі паміж удзельнікамі; адзначыць удзельнікаў заключнага туру, якія не сталі лаўрэатамі, дыпломамі і званнямі дыпламантаў.

15. Рашэнне журы канчатковае і не падлягае перагляду.

16. Члены журы на працягу конкурсных выступленняў устрымліваюцца ад публічных ацэнак таго ці іншага канкурсанта ў сродках масавай інфармацыі.

У час пасяджэння журы знаходжанне ў пакоі журы пабочных асоб не дазваляецца.

Вынікі конкурсу падводзяцца адразу пасля заканчэння заключнага туру.

17. Па выніках Конкурсу за кошт сродкаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прысуджаюцца Гран-пры (60 базавых велічынь) і дыплом лаўрэата; першая прэмія (50 базавых велічынь) і дыплом лаўрэата; другая прэмія (40 базавых велічынь) і дыплом лаўрэата; трэцяя прэмія (30 базавых велічынь) і дыплом лаўрэата. Астатнім удзельнікам заключнага туру прысуджаюцца дыпломы Конкурсу.