"Сон...” і ява ў Паўночных Афінах

№ 15 (781) 14.04.2007 - 20.04.2007 г

Прайшоў экспертызу праект рэстаўрацыі сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі. На чарзе – тэндэр на правядзенне рэстаўрацыйных работ і вяртанне архіва Агінскага.

 /i/content/pi/cult/111/216/6.jpg
Гэтая добрая навіна прыйшла ў рэдакцыю напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 красавіка.
А некалькі дзён таму мы пабывалі ў Смаргоні і Залессі. З начальнікам аддзела культуры райвыканкама Таццянай Ражавай размова, зразумела ж, была аб працы з гістарычнымі помнікамі Смаргоншчыны. І адна з галоўных тэм — безумоўна, Залессе. З імем знакамітага земляка — дзяржаўнага дзеяча, удзельніка паўстання Тадэвуша Касцюшкі, літаратара і вельмі любімага многімі кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага ў Смаргонскім раёне і сёння звязана многае.
Штогод у верасні ў Залессі праводзіцца свята да дня нараджэння Агінскага, якое ладзіцца філіялам Дзяржаўнага музея тэатральнай і музычнай культуры “Музеем-палацам М.К. Агінскага” сумесна з райвыканкамам і мясцовай школай. Смаргонь жа адзначае гэты дзень правядзеннем міжнароднага конкурсу юных музыкантаў імя Міхала Клеафаса Агінскага.
Нягледзячы на тое, што палац Агінскага ў Залессі ўсё яшчэ знаходзіцца ў стане кансервацыі, у сядзібе праводзіцца каля 100 экскурсій у год — у асноўным у гістарычным парку і ў перыяд з мая па кастрычнік. 

… Увогуле ж, убачыць Залессе, дакрануцца да яго гісторыі, адчуць яго ауру прыемна ў любую пару і пры любым надвор’і. Тое ж было і ў дзень нашага прыезду, хоць выпаў ён на часовае пахаладанне. Сядзіба, прысыпаная снегам, на першы погляд падалася нібы застылай у часе. Але не — пакрысе адбываюцца станоўчыя зрухі. Не так даўно пачалі праводзіцца набажэнствы ў былой сямейнай капліцы Агінскіх, якраз насупраць увахода ў палац. Ад яе ўбранства, што ўяўляе сабой нешта сярэдняе паміж аздобай касцёла і чырвонага кута ў вясковай хаце, вее цеплынёй чалавечых сэрцаў і рук.

У залескай сярэдняй школе, якая знаходзіцца адразу за паркам Агінскага, нам паказалі інфармацыйны клас, аснашчаны камп’ютэрамі на сродкі, якія перадало Маскоўскае бюро ЮНЕСКО. У ліку іншага тут можна пабачыць і электронны варыянт экскурсіі па былых Паўночных Афінах Агінскага.

Навуковы супрацоўнік музеяпалаца, аўтар кнігі пра Міхала Клеафаса Агінскага Сяргей Верамейчык, апроч асноўнай работы, працуе з ужо чацвёртым складам дзіцячай студыі “Альтанка”. Яшчэ ў 1989 годзе Сяргей Іванавіч пераехаў з Мінска ў Залессе з марай аб адкрыцці ў гэтай гістарычнай мясціне дзіцячай школы мастацтваў. Стварэнне такой установы, дарэчы, прадугледжана і канцэпцыяй выкарыстання сядзібы пасля рэстаўрацыі. “Альтанка” для Сяргея Верамейчыка, мусіць, свайго роду правобраз мастацкай школы. Асноўныя напрамкі яе работы — тэатр, музыка, выкананне народных песень на розных
 /i/content/pi/cult/111/216/8.jpg
мовах. За 12 гадоў існавання студыі яе ўдзельнікі — залескія школьнікі засвоілі каля 60-ці твораў. Іншым разам тут выконваюць і творы ўласнага сачынення. Карыстаецца папулярнасцю, да прыкладу, створаная Сяргеем Верамейчыкам опера “Сон у Паўночных Афінах, ці Сон Антонікі”. Яшчэ адзін абавязковы накірунак дзейнасці гэтага калектыву — падарожжы па звязаных з Міхалам Клеафасам Агінскім мясцінах. “Альтанкаўцы” пабывалі ў польскім Гузаве, дзе нарадзіўся знакаміты кампазітар, у Фларэнцыі, дзе Агінскі пахаваны, а летась падарожнічалі “сцяжынкамі Агінскага” па Літве.

…Але вернемся да ўласна тэмы рэстаўрацыі сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі. На наступны тыдзень запланавана прэс-канферэнцыя аб тым, што ўяўляе сабой праект рэстаўрацыі, колькі на яго спатрэбіцца сродкаў, у які тэрмін ён будзе выкананы, якім чынам рэстаўрацыя будзе весціся і як будзе выкарыстоўвацца гэтая знакавая гістарычная сядзіба ў далейшым.

Мы ж папрасілі дырэктара Дзяржаўнага музея тэатральнай і музычнай культуры Зінаіду Кучар падзяліцца з чытачамі “Культуры” некаторымі падрабязнасцямі загадзя. І вось што пачулі ў адказ.— Нагадаю, што рэстаўрацыя сядзібы ў Залессі была ўключана ў інвестыцыйную праграму Міністэрства культуры на 2006 — 2010 гады. На сённяшні дзень праект рэстаўрацыі ў адпаведным парадку прайшоў экспертызу і рэгістрацыю ў Міністэрстве эканомікі. Частка сродкаў на распрацоўку праекта паступіла з боку ЮНЕСКО, астатняе прафінансавала Міністэрства культуры. Прыкладны каштарыс рэстаўрацыі — 2,5 мільярда рублёў. Праведзена яна будзе ў два этапы на працягу 5 гадоў.

На першым этапе плануецца аднавіць каменны палац і дзве аранжарэі. Завершыць усю
 /i/content/pi/cult/111/216/9.jpg
гэту кампазіцыю ўнутраны дворык з домікам садоўніка. У палацы прадугледжаны музеефікаваная і функцыянальная часткі. Пасля рэстаўрацыі ён будзе мець залу для правядзення
канферэнцый і іншых афіцыйных мерапрыемстваў, прадугледжаны нават кабінкі для сурдаперакладу. Будуць адноўлены і тэатральная зала, більярдная, кабінет князя. На тэрыторыі сядзібы зявіцца невялікая гасцініца для турыстаў. Харчаванне іх забяспечыць рэстаран, які павінен адкрыцца ў памяшканні былога млына.

Пры Агінскім у аранжарэях Залесся вырошчвалася каля 300 відаў кветак. І мы мяркуем адрадзіць гэтую традыцыю, заключыўшы дамову на іх, так бы мовіць, вытворчасць з кімсьці з мясцовых гаспадарчых субектаў. Мы ўпэўнены, што гэта будзе выгаднай справай для ўсяго раёна.

Я аптымістычна стаўлюся да будучыні гэтай сядзібы. У яе адраджэнне ўжо ўкладзена вельмі шмат не толькі сродкаў, але і апантанай працы, жадання, шмат душы.

У верасні 2003 года ў Залессі была праведзена міжнародная канферэнцыя пад эгідай ЮНЕСКОГістарычныя сядзібы: стан і перспектывы”. Да гэтай канферэнцыі я распрацавала канцэпцыю выкарыстання сядзібы ў Залессі. Канферэнцыя дала сядзібе вельмі многае. Па-першае, мы змаглі шырока азнаёміцца з вопытам адраджэння і выкарыстання іншых гістарычных сядзіб. Па-другое, на сродкі ЮНЕСКО была створана выстаўка, прысвечаная Міхалу Клеафасу Агінскаму. Улетку, калі праводзяцца экскурсіі, яна экспануецца ў Залессі, а потым ператвараецца ў перасоўную. З гэтай выстаўкай ужо пазнаёміліся жыхары Смаргоні, Маладзечна, Нясвіжа, а зараз Яна прадстаўлена ў Гродне.

У лістападзе 2003 г. Залессе наведалі члены Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны. А потым на пасяджэнні камісіі былі абмеркаваны магчымыя шляхі рэстаўрацыі сядзібы і тое, якія змены трэба было ўнесці ў заканадаўства, каб паспрыяць адраджэнню такіх гістарычных помнікаў, як сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага.

У дар ад ЮНЕСКО Музей-палац М.К.Агінскага атрымаў піяніна, што дало магчымасць часцей праводзіць тут розныя музычныя імпрэзы, і цікавасць да сядзібы яшчэ больш узрасла.

Да 240-годдзя Агінскага Маладзечанскім абласным тэатрам пастаўлены спектакльФантазія ля-мінорпа песе Уладзіміра Драздова. Чатыры разы маладзечанцы далі гэты спектакль у Залессі. Ёсць дамоўленасць аб тым, што пасля аднаўлення памяшкання сядзібнага тэатра спектакль будзе ісці тут па выхадных, і мы спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва з тэатрам.

Летась на святкаванне юбілею Агінскага да нас прыязджаў адзін з Яго прапраўнукаўІва Залускі, таленавіты музыкант і аўтар кнігіГен Агінскага”. Іва Залускі быў членам журы конкурсу імя М.К. Агінскага і ўручаў пераможцам прызы, даў канцэрт у Белдзяржфілармоніі, запісаў дыск з 24-ма творамі Агінскага.

На маю думку, — прадоўжыла Зінаіда Кучар, — Залессемо, самая перспектыўная з гістарычных сядзіб Беларусі. Распрацаваная мной канцэпцыя яе выкарыстаннятолькі аснова для далейшай работы. Гэтую канцэпцыю можна пашырыць. У свой час Агінскі меў тут два звярынцы. Таму ў наш час лагічным было б стварэнне ў Залессі філіяла Гродзенскага заапарка.Праз сядзібу цячэ рэчка з чысцюткай вадой, дзе ёсць магчымасць разводзіць фарэль. Калі пачысціць возера, можна запусціць у яго і карпа.

Асобай Агінскага, музеем на месцы яго Паўночных Афінаў надзвычай цікавяцца не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінахЛітве, Польшчы, Чэхіі. Калі я выступіла з дакладам па сваёй канцэпцыі выкарыстання гістарычнай сядзібы ў Залессі на канферэнцыі па гэтай тэматыцы ў Маскве, дык адчула, што цікавасць да Міхала Клеафаса Агінскага ёсць і ў Расіі. А калі паглядзець, якія гістарычныя мясціны будуць на шляху турыстаў да Залессяа гэта Баруны, Гальшаны, Кушляны, Жупраны, Ашмяны, Жодзішкі, Крэва, Смаргонь, — дык няцяжка зразумець, што такі турыстычны маршрут можа стаць сапраўднай жамчужынай Гродзеншчыны!

Адкрыю вам сёння адзін сакрэт. Ужо ў хуткім часе мы зможам вярнуць з Архіва старажытных дакументаў у Маскве архіў Агінскага, няхай і ў электронным варыянце. Зараз у расійскай сталіцы разгарнулася работа па пераводзе зместу архіва Агінскага на электронныя носьбіты. Аплаціла гэтую працу Маскоўскае бюро ЮНЕСКО. Над пераводам у Маскве працуюць вельмі добрыя людзі, я ўдзячная ім за тое, што яны робяць для нас. Вельмі ўдзячная і старшыні Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКО Уладзіміру Шчаснаму, які першы падняў гэтае пытанне і мэтанакіравана яго вырашае.

А архіў Агінскагагэта пяць куфраў. Што ў іхпісьмы, рукапісы, дакументымы пакуль не ведаем. Але калі мы вывучым усю гэтую спадчыну, дык спадзе таямнічая заслона з многіх эпізодаў жыцця нашага знакамітага земляка, і мы атрымаем адказы на пытанні, на якія пакуль не можам адказаць.

Наталля РУСАК, 
Андрэй СПРЫНЧАН (фота),
нашы спецкарэспандэнты
Мінск - Залессе - Мінск