Велiч роднай зямлi

№ 1-2 (870) 10.01.2009 - 16.01.2009 г

У светлыя дні Ражджаства Хрыстовага Палац Рэспублікі на сваёй гасціннай сцэне, па традыцыі, прымае найлепшых нашых суайчыннікаў — тых, хто ўганараваны дзяржавай прэміяй “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнымі прэміямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года. 8 студзеня Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўручэння адзначыў, што гэтае светлае свята, з якім звязваюць надзеі на абнаўленне, пераўтварэнне навакольнага свету і чалавечай душы, набывае асаблівы сэнс у цяперашні год, аб’яўлены ў краіне Годам роднай зямлі. “Зямля — гэта не толькі тэрыторыя і прыродныя рэсурсы, а яшчэ і бацькоўскі дом, сям’я, дзеці, традыцыі, звычаі і маральныя ідэалы народа, яго самабытная культура, багатая, гераічная гісторыя — усё, што аб’ядноўваецца вялікім і ёмістым паняццем — Айчына”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.