Шляхам дабра

№ 1-2 (870) 10.01.2009 - 16.01.2009 г

8 студзеня ў 15-ы раз дабрачынная акцыя “Ражджэсцвенская ёлка — нашы дзеці” сабрала на святочныя прадстаўленні дзяцей і падлеткаў нашай краіны.

На сустрэчу прыехалі дзеці з раёнаў Гродзенскай і Гомельскай абласцей, якія пражываюць у раёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пасёлкаў-перасяленцаў Мінскай вобласці Івянец і Вішнёўка, з сямейных дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў. У Свята-Духавым Кафедральным Саборы адбылася сустрэча і прыём дзяцей Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. На сустрэчы дзеці атрымалі блаславенне ад Мітрапаліта і ражджэсцвенскія падарункі.
А 14 студзеня ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача мяркуецца правесці дабрачынны паказ спектакляДарога ў Віфлеем”, які адбудзецца ў рамках акцыіЗа Віфлеемскай зоркай”. Апошняя праводзіцца па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта.
Акцыя адрасавана сацыяльна неабароненым дзецям, а таксама падлеткам, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, дзецям-інвалідам, сіротам, дзецям са шматдзетных і няпоўных сем’яў.

Ул. інф.