На сустрэчу прыехалі дзеці з раёнаў Гродзенскай і Гомельскай абласцей, якія пражываюць у раёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пасёлкаў-перасяленцаў Мінскай вобласці Івянец і Вішнёўка, з сямейных дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў. У Свята-Духавым Кафедральным Саборы адбылася сустрэча і прыём дзяцей Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. На сустрэчы дзеці атрымалі блаславенне ад Мітрапаліта і ражджэсцвенскія падарункі.
А 14 студзеня ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача мяркуецца правесці дабрачынны паказ спектакля “Дарога ў Віфлеем”, які адбудзецца ў рамках акцыі “За Віфлеемскай зоркай”. Апошняя праводзіцца па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта.
Акцыя адрасавана сацыяльна неабароненым дзецям, а таксама падлеткам, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, дзецям-інвалідам, сіротам, дзецям са шматдзетных і няпоўных сем’яў.
Ул. інф.