Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года

№ 1-2 (870) 10.01.2009 - 16.01.2009 г

Указ № 7 ад 8 студзеня 2009 г.

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, пастанаўляю:
1. За значныя вынікі ў творчай, культурна-асветніцкай, навуковай, педагагічнай дзейнасці, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года ў наступных намінацыях:
музычнае мастацтва
Мдзівані Андрэю Юр’евічу, прафесару кафедры кампазіцыі ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, — за значны асабісты ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва і стварэнне оперы-прытчы “Маленькі прынц”;
тэатральнае мастацтва
Аўсяннікаву Генадзю Сцяпанавічу, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы”, народнаму артысту СССР, — за яркія сцэнічныя вобразы ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;
мастацкая літаратура
Шніпу Віктару Анатольевічу, галоўнаму рэдактару выдавецкага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Мастацкая літаратура”, — за выдатныя творчыя дасягненні, стварэнне кнігі паэзіі і прозы “Страла кахання, любові крыж”;
народная творчасцьІ
ванаўскай школе бондарства
— за значны ўклад у зберажэнне і папулярызацыю старадаўніх народных рамёстваў;
Харкевічу Аляксандру Антонавічу, майстру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (в. Ваўканосава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці), — за стварэнне самабытных мастацкіх твораў, актыўны ўдзел у выстаўках, конкурсах і фестывалях;
харэаграфічнае мастацтва
Гайко Вользе Уладзіміраўне, артыстцы балета, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь”, заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь, — за яркія сцэнічныя вобразы, створаныя ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;
крытыка і мастацтвазнаўства
Шаранговіч Наталлі Васільеўне, рэдактару аддзела выяўленчага мастацтва рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”, — за значны асабісты ўклад у даследаванне і папулярызацыю сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва;
музейная справа
калектыву ўстановы “Веткаўскі музей народнай творчасці” — за плённую працу па захаванні і прапагандзе гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;
бібліятэчная справа
калектыву дзяржаўнай установы культуры “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне і арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва;
аматарская мастацкая творчасць
Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь студыі сучаснага бальнага танца “Мара” Культурна-забаўляльнага рэспубліканскага даччынага унітарнага прадпрыемства “Культсервіс” Мінскага трактарнага завода — за выдатныя творчыя дасягненні і значны ўклад у эстэтычнае выхаванне моладзі;
народнаму фальклорнаму калектыву “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра культуры і вольнага часу — за значную працу па вывучэнні, захаванні і прапагандзе песеннай спадчыны, звычаяў і традыцый беларусаў;
выхаванне творчай моладзі
Дзяржынскай дзіцячай школе мастацтваў — за плённую культурна-асветніцкую і педагагічную дзейнасць, падрыхтоўку лаўрэатаў міжнародных фестываляў і конкурсаў.
2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А.ЛУКАШЭНКA