Практычны ўрок сцэнічнага існавання

№ 50 (867) 13.12.2008 - 19.12.2008 г

З 28 лістапада на 3 снежня ў Бабруйску прайшоў Міжнародны фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Ён стаўся заключным акордам у своеасаблівым “парадзе планет”, у які гэтай восенню склаліся айчынныя тэатральныя фестывалі. І даў важкія падставы для таго, каб паразважаць аб сучасным тэатральным фестывальным руху ў нашай краіне. Не сакрэт, што тэатральныя фестывалі ўжо даўно выйшлі за межы проста канцэнтраванага паказу ў адным месцы вялікай колькасці цікавых і яркіх спектакляў. І сёння інтарэс да таго ці іншага творчага фэсту ў значна большай ступені вызначаюць яго канцэпцыя і тыя задачы, што ставяць перад сабой арганізатары ды “ідэолагі” фестывалю. Функцыянальнасць і праца на перспектыву — вось тыя патрабаванні, якія прад’яўляюць да падобных мерапрыемстваў не толькі прафесіяналы гэтай справы, але і самі гледачы.

Ідэя забаўляльнасці ў якасці адзінай вартай увагі функцыі тэатральнага мастацтва, што актыўна мусіравалася напрыканцы ХХ стагоддзя ў піку савецкаму падыходу да тэатра як да “храма” і выхаваўчай трыбуны, з часам прадэманстравала сваю дробнасць і прымітыўнасць. І сённяшні глядач дэкларуе: тэатр для яго — не толькі ўтульнае памяшканне, дзе можна цывілізавана правесці вольны час, але і сацыяльны інстытут, які дае яму інтэлектуальную спажыву для ўзбагачэння свайго агульнакультурнага багажу.


Дзе “хаваецца” імідж?

Як у свой час савецкі кінематограф рабіў з бліскучых тэатральных акцёраў сапраўдных усенародна любімых “зорак”, так і міжнародныя фестывалі сёння з’яўляюцца унікальным шанцам для папулярызацыі нацыянальнага мастацтва сцэны. Бо менавіта тут, на вачах у сваіх калег, тыя “хатнія радасці”, да чаго ў будзённым жыцці тэатра мы ставімся як да звыклага, ператвараюцца ў насамрэч іміджавыя прыкметы мастацтва, фарміруецца ўяўленне пра адметную з’яву, што грунтуецца не толькі на агульнакультурных цывілізацыйных здабытках, але і пры магутным уплыве нацыянальных, каранёвых “плыняў”. І, згодна з формулай “на іншых паглядзець ды сябе паказаць”, сусветны фестывальны досвед у ХХІ стагоддзі выкрышталізаваў такія мадэлі тэатральных імпрэз,адны з якіх арыентуюцца на максімальнае ўзбагачэнне прафесійным досведам ад стасункаў з творцамі розных краін, іншыя ж сканцэнтраваны на папулярызацыі і прасоўванні ўласнага прадукту.

 /i/content/pi/cult/187/1996/Praktychnyja uroki1.jpg
Беларускі тэатр, на пачатку 1990-х гадоў штучна адарваны ад сусветных працэсаў, прагна імкнецца да міжнародных форумаў, якія даюць уяўленне пра сцэнічнае жыццё як блізкіх, так і далёкіх ад нас, а часам нават экзатычных краін. Нездарма такой папулярнасцю карыстаецца ў рэспубліцы брэсцкая “Белая вежа”. А ёй “дыхаюць у патыліцу” магілёўскі “М.@rt.кантакт” і гомельскія “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, якія адсочваюць гэтыя ж працэсы сучаснага тэатральнага жыцця на ўласных фокусных групах: маладзёжнай супольнасці і ў прасторы славянскай культуры адпаведна. Дзякуючы гэтым творчым форумам мы больш-менш сістэмна можам уявіць сабе, як развіваецца сёння сучасны тэатр за межамі нашай краіны. А вось чым жывуць тэатры беларускія?..

Каб адказваць на пастаўленае пытанне, трэба найперш вызначыцца з наступным: з чым звязана навязлівая папулярнасць у асяродку тэатралаў сумніўнага тэзісу адносна таго, што беларускі тэатр заведама неканкурэнтаздольны ў параўнанні нават з калектывамі найбліжэйшых краін-суседак? З іх высокімі патрабаваннямі і крытэрыямі, якія, вядома, тамтэйшыя прафесіяналы прад’явяць да беларускіх спектакляў? Але ж працэнт тэатральнага “браку” і творчых няўдач не залежыць ад “нацыянальнасцей” і ва ўсіх краінах практычна аднолькавы. З тым, што беларускія рэжысёры, акцёры і драматургі не спяшаюцца засвойваць перадавы досвед сваіх замежных калег, аддаючы перавагу “таптанню” на ўласным фальклорна-міфалагічна-“бяззубым” матэрыяле? Але ж у той самай Расіі, поруч з “рэфарматарамі”, якія ў пошуках новай тэатральнай мовы разбураюць літаратурны тэкст, насычаючы яго нецэнзурнай лексікай, а ў якасці героя нашага часу прапануюць асацыяльных, маральна непаўнавартасных маргіналаў, паўстаюць шэрагі людзей ад тэатра, якія заклікаюць вярнуцца да старых добрых традыцый і канонаў.

Падаецца, прычына гэткага скептыцызму крыецца ў іншай плоскасці, і мы папросту не ведаем, не цікавімся тым, чым жыве сучасны беларускі тэатр і што яго хвалюе. У выніку нам нашмат прасцей сказаць: маўляў, у беларускім тэатры нічога цікавага не адбываецца і няма сапраўды годных, еўрапейскага ўзроўню спектакляў, — чым убачыць тэатральную сітуацыю ва ўсёй яе шматаблічнасці. І як любыя антыкрызісныя меры патрабуюць найперш дэталёвага вывучэння прычын наспелай праблемы, наступстваў ды ўсёй складанай сістэмы іх узаемасувязей, часам вельмі глыбока схаванай ад недасведчанага вока, так і тэатральныя заклікі да стварэння “добрых спектакляў” застануцца звычайнай дэмагогіяй да таго часу, пакуль мы не паставім сабе за мэту дасканала і падрабязна прааналізаваць усе бакі нашага тэатральнага жыцця.

Гаспадары на ўласным свяце

Пра тое, што беларускім тэатрам патрэбен фестываль, дзе б яны маглі быць не толькі гасціннымі гаспадарамі, але і галоўнымі дзейнымі асобамі, гаворка ідзе даўно. І вось нарэшце — творчы форум, які з гэтай мэтай і задумваўся! Але прайшоў ён толькі ў 1998 і 2001 гадах, сёлета адрадзіўшыся — пад знакам 200-годдзя з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў беларускага тэатра, літаратурнага класіка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: у бабруйскім тэатры, які носіць яго імя, адбыўся Міжнародны фестываль нацыянальнай драматургіі. Выбар гэты не выпадковы, бо менавіта драматургія ва ўсе часы была тэатральным падмуркам, і тое, у якім рэчышчы яна развівалася і развіваецца, дыктуе, адпаведна, і шляхі руху сцэнічнаму пастановачнаму мастацтву.

Сучасная беларуская драматургія на фестывалі была прадстаўлена новымі пастаноўкамі Мінскага абласнога драматычнага тэатра (Маладзечна) — “Маленькі свет” Алены Паповай і Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа — “Кракаўскі студэнт” Георгія Марчука. Абодва гэтыя спектаклі прадэманстравалі, што поле інтарэсаў, адкрытых для беларускіх драматургаў, сёння надзвычай шырокае — ад мінуўшчыны да будняў сучаснасці.

Коласаўцы разам з драматургам Георгіем Марчуком у сваім спектаклі звярнуліся да адной з ключавых фігур у айчыннай гісторыі — Францыска Скарыны. Нягледзячы на прызнанае значэнне і заслугі гэтага асветніка ў справе станаўлення беларускага кнігадрукавання ды і ўсёй культуры ўвогуле, у тэатральнай драматургіі названая асоба не часта фігуравала на айчыннай сцэне. Відаць, драматургі не маглі вызначыцца, якім чынам у спектаклі можна паказаць велічнасць і нешараговасць Скарыны. У 1920-ыя гады мінулага стагоддзя ў БДТ-1 паставілі п’есу “Скарынін сын з Полацка” М.Грамыкі, але літаральна праз пару сезонаў спектакль гэты пра “манаха-іезуіта” на хвалі барацьбы з нацдэмамі быў зняты з
 /i/content/pi/cult/187/1996/Praktychnyja uroki2.jpg
рэпертуару, і ні самога тэксту п’есы, ні разгорнутых рэцэнзій на спектакль не захавалася. У 70-ыя гады купалаўцы паказалі “Напісанае застаецца” А.Петрашкевіча, дзе Скарына ў выкананні Віктара Тарасава даказваў прагрэсіўнасць уласнага светапогляду ў філасофскіх дыспутах са сваім апанентам Марцінам Лютэрам. У 1990-ыя гады была пастаўлена п’еса “Vita brevis, або Нагавіцы святога Георгія”, што разглядала веліч і нешараговасць Скарыны праз прызму яго фарсава-карнавальных… палюбоўных прыгод.

Не дзіўна, што, не задаволіўшыся гэткімі жанравымі эксперыментамі, коласаўцы вырашылі звярнуцца да фігуры свайго земляка-палачаніна, у якасці асновы спектакля выбраўшы п’есу, дзе гаворка вядзецца пра маладосць Скарыны, які ў выкананні артыста тэатра Яўгена Бераснева яшчэ не выяўляе прыкмет “тытана Адраджэння”, але ж прыцягвае ўвагу найперш цікаўнасцю да жыцця, людзей, прагаю Слова і імкненнем спасцігнуць законы існавання Сусвету.У адрозненне ад коласаўцаў, акцёры маладзечанскага тэатра для пастаноўкі выбралі п’есу Алены Паповай “Маленькі свет”, дзе галоўныя героі — так званыя “простыя людзі”: чатыры немаладога веку жанчыны (якія, як вядома, шмат дзе складаюць пераважную большасць тэатральна-глядацкага кантынгенту). І класічная меладрама, на працягу чаго мы то акунаемся ў няпростыя перыпетыі іх лёсаў, то разам з гераінямі трапляем у смешныя сітуацыі, адгукаецца ў глядзельнай зале шчырай удзячнасцю.

Такое небагатае прадстаўніцтва на фестывалі сучасных аўтараў, што не толькі самі называюць сябе драматургамі, але і чые п’есы ідуць на тэатральных пляцоўках, засведчыла не столькі адсутнасць ахвотных пісаць для тэатра, колькі