“КУФАР-РАДЦА”

№ 50 (867) 13.12.2008 - 19.12.2008 г

Выпуск №№ 11 — 12 (23 — 24)

Шаноўныя культасветработнікі!
Гэты выпуск “Куфра-радцы” выходзіць за колькі тыдняў да калядных і навагодніх святаў, таму, адпаведна, поўны матэрыялаў, якія можна скарыстаць для правядзення мерапрыемстваў у вашай установе культуры.
Найперш прапануем сцэнарый навагодняй праграмы, распрацаваны спецыялістамі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры. Чарадзейная гісторыя касмічных падарожжаў з Дзедам Марозам і Снягуркай, безумоўна, будзе даспадобы маленькім гледачам, а магчыма, зацікавіць і дарослых. Апытальнік па вязанні прыйдзецца акурат для вывучэння гэтага віду майстэрства ў зімовы вечар. У рубрыцы “З пошты “Куфра” — пазнаваўчы ўрок для малодшых школьнікаў па тэме “Фальклор”.
Традыцыйна ў выпуску — песні. Сёння гэта “Новы год над краінай маёй” і “Сляза вялікага Адама”. Першую з названых рыхтуе да святочных мерапрыемстваў арт-група “Беларусы”, другая ж стане адным з лейтматываў святкавання на Навагрудчыне 210-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча, якое прыпадае на 24 снежня. Напрыканцы выпуску, як заўжды, — “Шашачная культура”.
Да сустрэчы у 2009 годзе!