“Шашачная культура”

№ 50 (867) 13.12.2008 - 19.12.2008 г

З Калядамі і надыходзячым Новым годам віншуем чытачоў “Куфра-радцы”! Нягледзячы на перадсвяточны настрой, запрашаем паўдзельнічаць у новым бліцконкурсе, а таксама пазнаёміцца з чарговымі творамі кампазітараў.

Напачатку падводзім вынікі бліцконкурсу на лепшае рашэнне шашачных кампазіцый. І на гэты раз сенсацыі не здарылася: лепшы вынік паказаў Уладзімір Сапяжынскі (Рагачоў). Віншуем пераможцу! Рашэннем і складаннем шашачных кампазіцый ён займаецца з 1969 года. Уладзімір Максімавіч — шматразовы пераможца рэспубліканскіх, а раней — і усесаюзных конкурсаў па рашэнні шашачных кампазіцый.

Пажадаем усяго найлепшага з нагоды шасцідзесяцігоддзя!

Іншым чытачам мы таксама ўдзячны за ўдзел у конкурсе. Пасля рашэнняў пазіцый папярэдняга спаборніцтва мы прапануем заданні пераднавагодняга бліцу. Жадаем поспехаў! Пераможцы атрымаюць узнагароды.

Прыводзім рашэнні кампазіцый папярэдняга бліц-конкурсу:

№ 127: g7, f6, b2, cd8, f8, g5, g1 x. Як паказалі У.Сапяжынскі і А.Перавознікаў, пазіцыя мае пабочнае рашэнне:

ed8(a1), b2(c3), b8(g7), h8, g3, g3(d2), c3, e5 x;
№ 128: d6, e5, b8, c5, g3, c3, g5 x;
№ 129: e5, e5, dc3, c5, b2, b8, f8, g1 x;
№ 130: fe5, c3, e7, b4, d2 x;
№ 131: gf6, d6, c7(d6), f2(b2), g3, gf2, e3, c7, b2 x;
№ 132: b4, e3(d4), e3, f8, e1, g3, b8 x;
№ 133: d2, e3, c5, b8, f8(d6), e7, f2 x;
№ 134: h8, hf6, f6, g3(f2A), g3, e7, e7, b6(e5), c7, b8x
A (f4), e7, e7, f2(e5), b6(f4B), c7, b8(e5), e3, c1 xB (d4),c7, b8(c5), a7 x.
Дакладныя адказы даслалі Уладзімір Сапяжынскі, Аляксандр Перавознікаў (Рагачоў), Аляксандр Янчук (г. Камянец), Канстанцін Козел (в. Ласосна Гродзенскага раёна), Уладзімір Бандарык, Аляксандр Мікуліч і Максім Барысёнак (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), Васіль Голас (г. Любань), Анатоль Пярхальскі (Глыбокае).

А зараз — чарговыя конкурсныя заданні. Зноў радуюць сваімі творчымі знаходкамі выхаванцы Аляксандра Янчука. На гэты раз з двума сваімі творамі — наш дэбютант Цімур Каркенаў. Пазіцыя № 135— у апрацоўцы вядучага рубрыкі, а № 138 — складзена самастойна. Аляксандр Кагоцька з Пінска — вядомы беларускі майстар шашачнай кампазіцыі, і рэкамендацыі яму не патрэбны. Ягоныя творы №№ 140 — 142, безумоўна, спадабаюцца нашым чытачам. Уключайцеся ў конкурс! Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца знаходжанне пабочных рашэнняў або доказ, што пазіцыя не рашаецца.

№ 137 — Віктар Шульга. Белыя: a7, c7, f2, g7, h6.

(5); Чорныя: a3, c3, c5, e5, f4, g5, h8. (7). Белыя пачынаюць і выйграюць.

№ 138 — Цімур Каркенаў. Белыя: a5, b4, c5, d4, g1,g5, h2. (7); Чорныя: a3, d2, d6, e7, f6, h4, h6. (7). Белыя пачынаюць і выйграюць.
№ 139 — Уладзімір Сапяжынскі. Белыя: дамкі a3, a7, h4, шашкі b4, c5, d4, e3, e5, f4. (9); Чорныя: шашкі b8, g7.(2). Белыя пачынаюць і пазбаўляюць хадоў шашку чорных.
№ 140 — Аляксандр Кагоцька. Белыя: b6, c3, c7, d6. (4); Чорныя: a3, a5, a7, e3, g3. (5). Белыя пачынаюць і выйграюць.
№ 141 — Аляксандр Кагоцька. Белыя: c3, c7, e5, g1, g7. (5); Чорныя: b8, d6, e3, f2, f4, g3, g5. (7). Белыя пачынаюць і выйграюць.
№ 142 — Аляксандр Кагоцька. Белыя: a7, b6, c7, d4, f6, g5. (6); Чорныя: c5, d8, e3, e7, f2, h4. (6). Белыя пачынаюць і выйграюць.

Жадаем поспехаў! Свае адказы і новыя кампазіцыі накіроўвайце на адрас:

220013, Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя газеты “Культура”, “Шашкі”.
Адрас электроннай пошты: kultura@tut.by

Віктар ШУЛЬГА, майстар ФМЖД,
майстар спорту па шашачнай кампазіцыі