Выпускніку 2009 года аб размеркаванні

№ 50 (867) 13.12.2008 - 19.12.2008 г


(Працяг. Пачатак у № 49.)Ці маюць ільготы па размеркаванні выпускнікі, якія заключылі шлюб, але не з маладымі спецыялістамі?

Пунктам 16 Палажэння аб размеркаванні выпускнікоў устаноў адукацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднеспецыяльную або вышэйшую адукацыю, зацверджанага пастановай Савета Міністраў РБ ад 10 снежня 2007 г. № 1702 (далей — Палажэнне), прадугледжана, што выпускніку— мужу (жонцы), жонка (муж) якога не з’яўляецца маладым спецыялістам, месца працы прадастаўляецца па яго жаданні і пры наяўнасці магчымасці па месцы працы або жыхарства жонкі (мужа).

Як вырашаецца пытанне з размеркаваннем выпускніц, якія выйшлі замуж за грамадзяніна Расіі ці Украіны?

Ільгота, указаная вышэй, не распаўсюджваецца на выпускнікоў, што ўступілі ў шлюб з замежнымі грамадзянамі, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым, выпускнікам, грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за яе межамі, пры наяўнасці магчымасці можа быць прадастаўлена месца працы па месцы жыхарства па запыце арганізацыі Рэспублікі Беларусь, што там знаходзіцца.

Ці маюць ільготы пры размеркаванні выпускнікі, якія з’яўляюцца дзецьмі-сіротамі альбо не маюць аднаго з бацькоў?

Пры размеркаванні дзеці-сіроты альбо асобы, якія не маюць аднаго з бацькоў, маюць тыя ж ільготы, што і іншыя катэгорыі выпускнікоў. У адпаведнасці з Палажэннем аб кампенсацыі сродкаў у рэспубліканскі і (ці) мясцовы бюджэты, выдаткаваных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыяліста, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 2006 г. № 1255 (далей — Палажэнне аб кампенсацыі сродкаў), дзеці-сіроты вызваляюцца ад кампенсацыі выдаткаваных на навучанне сродкаў.

Калі бацька мужа мае інваліднасць І групы, ці магчымае размеркаванне па месцы яго жыхарства?

У адпаведнасці з Палажэннем аб размеркаванні выпускнікам, якія маюць аднаго з бацькоў — інваліда І ці ІІ групы, пры наяўнасці магчымасці месца працы прадастаўляецца па месцы жыхарства такога бацькі. Такім чынам, гаворка ідзе пра бацькоў самога выпускніка, а не пра бацькоў яго мужа ці жонкі. У той жа час выпускнікам (мужу і жонцы), якія павінны быць накіраваны на работу па размеркаванні адначасова, месца працы пры наяўнасці магчымасці прадастаўляецца ў адным населеным пункце.

Выпускніку — мужу (жонцы), жонка (муж) якога накіравана на працу па размеркаванні раней, месца працы пры наяўнасці магчымасці прадастаўляецца ў тым жа населеным пункце.

Выпускніку — мужу (жонцы), жонка (муж) якога не з’яўляецца маладым спецыялістам, месца працы прадастаўляецца па яго жаданні і пры наяўнасці магчымасці па месцы працы ці жыхарства жонкі (мужа), за выключэннем выпадкаў, калі шлюб заключаецца з замежным грамадзянінам, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь.

Ці ёсць ільготы ў выпускніц, што маюць двух дзяцей ва ўзросце старэйшым за тры гады?

У адпаведнасці з Палажэннем аб размеркаванні выпускнікам, якія маюць дзіця ва ўзросце да трох гадоў на дату прыняцця рашэння аб накіраванні на працу, месца працы прадастаўляецца па іх жаданні і пры наяўнасці магчымасці па месцы жыхарства сям’і. Канкрэтная льгота для выпускнікоў, якія маюць дзяцей ва ўзросце старэйшым за тры гады, не ўстаноўлена. Але ў той жа час выпускнікам (мужу і жонцы), якія павінны быць накіраваны на працу па размеркаванні адначасова, месца працы пры наяўнасці магчымасці прадастаўляецца ў адным населеным пункце.

Выпускніку — мужу (жонцы), жонка (муж) якога накіравана на працу па размеркаванні раней, месца працы пры наяўнасці магчымасці прадастаўляецца ў тым жа населеным пункце.

Выпускніку — мужу (жонцы), жонка (муж) якога не з’яўляецца маладым спецыялістам, месца працы прадастаўляецца па яго жаданні і пры наяўнасці магчымасці па месцы працы ці жыхарства жонкі (мужа), за выключэннем выпадкаў, калі шлюб заключаецца з замежным грамадзянінам, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь.

Колькі часу неабходна адпрацаваць маладому спецыялісту пасля заканчэння магістратуры?

Тэрмін, які малады спецыяліст павінен адпрацаваць пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы, складае два гады, незалежна ад ступені адукацыі.

(Заканчэнне будзе.)

На пытанні адказвала Алена ВЕШТАРТ,
начальнік юрыдычнага аддзела
Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь