Выстаўляецца ўпершыню

№ 49 (866) 06.12.2008 - 12.12.2008 г

У Нацыянальным мастацкім музеі РБ 8 студзеня адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Гістарычны партрэт Беларусі XVI — XIX стагоддзяў”. На ёй будуць прадстаўлены 47 партрэтаў з калекцыі музея, 23 карціны ўключаць у экспазіцыю ўпершыню.

 /i/content/pi/cult/186/1957/Partret.jpg

Б.Стробель. “Уладзіслаў

Дамінік Астрожскі”.
Сярод унікальных твораў — “Партрэт Лізаветы Сцюарт”, дачкі караля Англіі Якава I Сцюарта, які напісаў жывапісец Маркус Герарт (каля 1618 года), “Партрэт Януша Радзівіла”, падкаморыя Вялікага княства Літоўскага, створаны каля 1634 года мастаком Барталамеем Стробелем, “Партрэт Уладзіслава Дамініка Заслаўскага-Астрожскага”, ваяводы кракаўскага, які таксама належыць пэндзлю Стробеля. Таксама можна будзе пабачыць выявы Марыі Казіміры Сабескай, жонкі караля Яна Сабескага, і Кацярыны Сабескай, сястры караля.

У адкрыцці экспазіцыі прымуць удзел Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”, рыцарскі клуб “Мінская харугва”, мім-група “У”.