1 снежня — Сусветны дзень барацьбы са СНІДам.

№ 48 (865) 29.11.2008 - 05.12.2008 г

Карэспандэнты “К” высветлілі некаторыя асаблівасці сацыякультурнага аспекту мерапрыемстваў у межах прафілактычных кампаній, што праводзяцца ў нашай краіне. Якім быць сучаснаму сацыяльнаму роліку, каб ягоны пасыл не заставаўся непачутым? Разважае рэжысёр “Люстэрка” — новай кароткаметражкі “Беларускага відэацэнтра”, якая гэтымі днямі сярод іншых будзе дэманстравацца на экранах краіны. А ўдзельнікі “Зорнай каманды” барацьбітоў са СНІДам у межах праекта ААН выбудоўваюць новую мадэль зносін, каб словы пра хваробу, яе прычыны і наступствы не прагучалі абыякава для моладзі, а знаходзілі водгук і прымушалі, прынамсі, задумацца. Эфектыўнасць грамадска-значных культурных праектаў — тэма сённяшняга “Соцыуму”.