Даць імульс адоранай моладзі!

№ 48 (865) 29.11.2008 - 05.12.2008 г

На справаздачным канцэрце Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна ў Палацы Рэспублікі 21 лістапада прысутнічаў Кіраўнік дзяржавы. Як зазначыў Аляксандр Лукашэнка, культурнае жыццё краіны ўжо нельга прадставіць без гэтага калектыву.

 /i/content/pi/cult/185/1927/Luk.jpg
Пасля дзвюхгадзіннага канцэрта Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з калектывам Прэзідэнцкага аркестра, дзеячамі культуры і мастацтваў, якія супрацоўнічаюць з гэтымі таленавітымі музыкантамі. Пад час размовы абмяркоўваліся творчыя планы і праблемныя пытанні функцыянавання калектыву. Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што сённяшнія дасягненні аркестра — зусім не нагода для таго, каб спачываць на лаўрах.

— Такія справаздачныя канцэрты павінны стаць рэгулярнымі, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Няхай яны будуць добрым стымулам для напісання новых твораў нашымі кампазітарамі і для яркіх выступленняў спевакоў.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў таксама стварыць пры аркестры вакальную групу: яна пашырыць творчы дыяпазон калектыву, узбагаціць рэпертуар і прывабіць адораную моладзь, каб Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь змог стаць сапраўднай стартавай пляцоўкай для новых імён на творчым небасхіле краіны.

Паводле паведамлення 
Прэс-службы Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
На здымку: Аляксандр Лукашэнка
на справаздачным канцэрце ў
Палацы Рэспублікі.

Фота Мікалая ПЯТРОВА, БелТА