Пасля дзвюхгадзіннага канцэрта Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з калектывам Прэзідэнцкага аркестра, дзеячамі культуры і мастацтваў, якія супрацоўнічаюць з гэтымі таленавітымі музыкантамі. Пад час размовы абмяркоўваліся творчыя планы і праблемныя пытанні функцыянавання калектыву. Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што сённяшнія дасягненні аркестра — зусім не нагода для таго, каб спачываць на лаўрах.
— Такія справаздачныя канцэрты павінны стаць рэгулярнымі, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Няхай яны будуць добрым стымулам для напісання новых твораў нашымі кампазітарамі і для яркіх выступленняў спевакоў.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў таксама стварыць пры аркестры вакальную групу: яна пашырыць творчы дыяпазон калектыву, узбагаціць рэпертуар і прывабіць адораную моладзь, каб Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь змог стаць сапраўднай стартавай пляцоўкай для новых імён на творчым небасхіле краіны.
Паводле паведамленняПрэс-службы Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
На здымку: Аляксандр Лукашэнка
на справаздачным канцэрце ў
Палацы Рэспублікі.
Фота Мікалая ПЯТРОВА, БелТА