Як руінам стаць турыстычным аб'ектам?

№ 28 (1571) 09.07.2022 - 15.07.2022 г

На паўднёвы ўсход ад Мінска: рамантычныя палацы, велічныя касцёлы, святыя мясціны. Як зберагчы помнікі, якім пагражае знікненне?

На на­шых ста­рон­ках мы не­адна­ра­зо­ва пра­па­ноў­ва­лі ўва­зе чы­та­чоў са­мыя роз­ныя мар­шру­ты для па­ездак па кра­іне, пад­час якіх мож­на блі­жэй па­зна­ёміц­ца з по­мні­ка­мі гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны. Гэ­тым раз­ам на­кі­ру­емся ў ва­ко­лі­цы Чэр­ве­ня, Бе­ра­зі­на і Асі­по­ві­чаў. Мар­шрут раз­лі­ча­ны на адзін дзень — ка­лі вы­ехаць ран­кам ма­шы­най з Мін­ска, мож­на ўпра­віц­ца яшчэ да ве­ча­ра.

ЗА­МАК У ЗА­СЕ­НІ ПА­РКУ

Наш мар­шрут рас­па­чы­на­ецца са Смі­ла­ві­чаў, дзе вар­та па­гля­дзець на па­ла­ца­ва-па­рка­вы ком­плекс, які быў за­кла­дзе­ны яшчэ ў XVIII ста­год­дзі і на­ле­жаў шля­хец­ка­му ро­ду Ма­нюш­каў. Кар­пу­сы ту­тэй­ша­га па­ла­ца, збу­да­ва­ныя ў роз­ныя пе­ры­яды, ня­суць на са­бе ад­бі­так роз­ных архі­тэк­тур­ных сты­ляў, а асаб­лі­ва вы­лу­ча­ецца ў ансам­блі псеў­да­га­тыч­ная ве­жа, якая сва­імі аб­ры­са­мі з ма­гут­ны­мі зуб­ца­мі на­вер­се на­гад­вае аб­арон­чыя ўма­ца­ван­ні ся­рэд­ня­веч­ных за­мкаў.

Па­сля апош­няй вай­ны па­лац на­ле­жаў Смі­ла­віц­ка­му аграр­на­му ка­ле­джу, але з ця­гам ча­су бу­ды­нак па­чаў за­не­па­даць, і ад­на­ўлен­не яго рас­па­ча­ло­ся то­ль­кі па­сля та­го, як у 2014 го­дзе быў зной­дзе­ны пры­ват­ны інвес­тар. Акра­мя па­ла­ца, ёсць на тэ­ры­то­рыі па­рка яшчэ дзве гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы, уз­ве­дзе­ныя Ма­нюш­ка­мі — і ка­лі ад­на з іх за­няд­ба­ная, то ў дру­гой і сён­ня жы­вуць лю­дзі. Так­са­ма ся­род па­рка­вых на­са­джэн­няў вар­та звяр­нуць ува­гу на чор­ныя хвоі, якія з’яўля­юцца по­мні­кам пры­ро­ды.

СЛЕД БА­ГА­РО­ДЗІ­ЦЫ

За кі­ла­метр на по­ўнач ад Смі­ла­ві­чаў, ля вёс­кі Вяр­хлес, трап­ля­ем на так зва­ную Свя­тую або Мар’іну Гор­ку (не блы­таць з су­сед­нім ра­ённым цэн­трам). Ма­ляў­ні­чы па­го­рак пры да­ро­зе, на якім рас­кі­ну­лі­ся мясц­овыя мо­гіл­кі — на­сам­рэч, га­ра­дзіш­ча VIII—X ста­год­дзяў, на якім, па­вод­ле архе­ала­гіч­ных да­сле­да­ван­няў, раз­мяш­ча­ла­ся языч­ніц­кае ка­піш­ча. Аб гэ­тым свед­чаць і дзве мясц­овыя свя­ты­ні, раз­меш­ча­ныя на вяр­шы­ні па­гор­ка, якія сён­ня ша­ну­юцца хрыс­ці­янскі­мі вер­ні­ка­мі — ка­мень-сле­да­вік і ка­мен­ны крыж, які, маг­чы­ма, быў вы­раб­ле­ны з па­ган­ска­га іда­ла.

Існуе ў гэ­тай мясц­овас­ці так­са­ма пад­анне аб тым, як на гэ­тым па­гор­ку трой­чы з’яўля­ла­ся Ба­га­ро­дзі­ца, якая і па­кі­ну­ла ад­бі­так сва­ёй на­гі на ка­ме­ні. Ад­мет­на, што ме­на­ві­та ў 1950-я га­ды, ка­лі ка­мень спра­ба­ва­лі вы­ка­рыс­таць пры да­рож­ных ра­бо­тах, мясц­овыя жы­ха­ры па­ча­лі ха­ваць на па­гор­ку па­мер­лых, та­кім чы­нам жа­да­ючы збе­раг­чы свя­ты­ню ад зніш­чэн­ня. Не­па­да­лёк ад­сюль — пра­вас­лаў­ны муж­чын­скі ма­нас­тыр у Ма­лых Ля­дах. Па­вод­ле пад­ання, за­сна­ва­ны ён быў у XVIII ста­год­дзі, як грэ­ка-ка­та­ліц­кі, па­сля та­го, як ад­но­му з мясц­овых жы­ха­роў з’яві­ла­ся Бо­жая Ма­ці і за­га­да­ла збу­да­ваць храм на мес­цы з’яўлен­ня яе аб­ра­за. Му­ра­ва­ная цар­ква ў сты­лі ба­ро­ка бы­ла тут уз­ве­дзе­ная ў 1794 го­дзе.

ЦІ ЗА­ЎЖДЫ МОЖ­НА ВЕ­РЫЦЬ НА­ПІ­СА­НА­МУ

Да­лей кі­ру­емся ў Чэр­вень, дзе вар­та агле­дзець доб­ра за­ха­ва­ны ансамбль му­ра­ва­най мес­тач­ко­вай за­бу­до­вы кан­ца ХІХ — па­чат­ку ХХ ста­год­дзя на ко­ліш­няй рын­ка­вай плош­чы. У ва­ко­лі­цах го­ра­да, ру­ха­ючы­ся на по­ўнач і па­сля на за­хад, агле­дзім рэ­шткі двух ко­ліш­ніх ся­дзі­баў, якія на­ле­жа­лі шля­хец­ка­му ро­ду Слат­він­скіх. У Ва­ла­ду­це, на жаль, за­ха­ва­лі­ся то­ль­кі ру­іны бро­ва­ра, му­ры яко­га, тым не менш, ураж­ва­юць як сва­ёй ма­ляў­ні­час­цю, так і тэх­на­ло­гі­яй па­бу­до­вы па­чат­ку па­за­мі­ну­ла­га ста­год­дзя, ка­лі для му­роў­кі вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся вя­ліз­ныя ва­лу­ны, якія пад­ыма­лі на ўзро­вень дру­го­га і трэ­ця­га па­вер­хаў.

Руіны бровара ў Валадуце

У Ра­ва­ні­чах так­са­ма за­ха­ваў­ся бро­вар з гас­па­дар­чы­мі па­бу­до­ва­мі, які, да­рэ­чы, на ад­роз­нен­не ад ва­ла­дуц­ка­га, да­гэ­туль пра­цяг­вае дзей­ні­чаць. Акра­мя та­го, у скла­дзе па­ла­ца­ва-па­рка­ва­га ком­плек­са збе­раг­лі­ся два флі­ге­лі і сам ся­дзіб­ны дом у сты­лі кла­сі­цыз­му — рас­кош­ны двух­па­вяр­хо­вы па­лац з па­ра­днай лес­ві­цай, ка­ло­на­мі і по­рці­кам, на якім кра­су­ецца да­та па­сля­ва­енна­га ад­на­ўлен­ня бу­дын­ка — 1952. Але ня­хай яна не ўво­дзіць пад­арож­ных у зман — на­сам­рэч, па­лац быў уз­ве­дзе­ны яшчэ ў пер­шай па­ло­ве XIX ста­год­дзя. У па­сля­ва­енныя га­ды і да па­чат­ку 1990-х тут раз­мяш­чаў­ся мясц­овы шпі­таль, але па­сля, на жаль, бу­ды­нак пры­йшоў у за­ня­пад. У на­ва­ко­ль­ным па­рку вар­та звяр­нуць ува­гу так­са­ма на бе­лы дуб і се­раб­рыс­ты клён — адзі­ныя та­кія дрэ­вы ў Бе­ла­ру­сі.

Палац Слатвінскіх у Раванічах

Акра­мя та­го, не­па­да­лёк ад па­ла­ца за­ха­ва­лі­ся ру­іны кас­цё­ла Свя­то­га Анто­нія Пад­уан­ска­га, збу­да­ва­на­га на­пры­кан­цы XVIII ста­год­дзя як ся­мей­ная па­ха­ва­ль­ня Слат­він­скіх. У са­вец­кія ча­сы кас­цёл вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся як зер­няс­хо­віш­ча, у 1990-х пе­ра­жыў па­жар і, па­зба­віў­шы­ся да­ху, па­сту­по­ва пры­йшоў у за­ня­пад. Тым не менш уся­рэ­дзі­не бу­дын­ка яшчэ за­ха­ва­лі­ся эле­мен­ты ляп­но­га дэ­ко­ру і рос­пі­саў, а так­са­ма лес­ві­ца, якая вя­дзе на хо­ры.

СА­ЛОД­КІ ЎСПА­МІН АБ ЛІ­МА­НА­ДЗЕ

На­ступ­ны пункт на­шай ван­дроў­кі — Ба­гу­шэ­ві­чы Бя­рэ­зін­ска­га ра­ёна, дзе на ўзгор­ку ля ра­кі Усы ўзвы­ша­ецца не­ага­тыч­ны кас­цёл Бо­жа­га Це­ла, збу­да­ва­ны ў ся­рэ­дзі­не ХІХ ста­год­дзя як па­ха­ва­ль­ня ро­ду Свен­та­жэц­кіх. Пла­нам гэ­тым, ад­нак, не су­джа­на бы­ло спраў­дзіц­ца — за ўдзел ула­да­ль­ні­каў у па­ўстан­ні 1863 го­да іх ся­дзі­бу цал­кам спа­лі­лі — але кас­цёл аца­леў. По­тым бы­ла тут доў­гі час пра­вас­лаў­ная цар­ква, у са­вец­кі час — вяс­ко­вы клуб, па­сля бу­ды­нак ста­яў за­кі­ну­ты. Але ў па­чат­ку 2000-х усё-ткі яго вяр­ну­лі ка­тал­ці­кім вер­ні­кам, і сён­ня тут зноў ла­дзяц­ца на­ба­жэн­ствы, а свя­ты­ня пра­цяг­вае ўраж­ваць на­вед­ва­ль­ні­каў сва­імі спі­час­ты­мі аб­ры­са­мі і не­звы­чай­най фор­май му­роў.

У Бе­ра­зі­не на не менш ма­ляў­ні­чым мес­цы, ля ад­хо­ну над ра­кой, ста­іць двух­па­вяр­хо­вы па­лац, збу­да­ва­ны ў пер­шай па­ло­ве ХІХ ста­год­дзя, які не­ка­лі на­ле­жаў шля­хец­ка­му ро­ду Па­тоц­кіх. У са­вец­кія ча­сы тут раз­мяш­ча­ла­ся шко­ла, па­сля бу­ды­нак вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся як склад, але па­сту­по­ва пры­йшоў у за­ня­пад. За апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе ра­бі­лі­ся спро­бы ад­на­ўлен­ня па­ла­ца, у 2011 ён быў вы­куп­ле­ны ў пры­ват­ную ўлас­насць, але па­зней зноў вер­ну­ты дзяр­жа­ве. Не­па­да­лёк ад па­ла­ца на тэ­ры­то­рыі спір­тза­во­да за­ха­ва­лі­ся так­са­ма збу­да­ва­ныя на­пры­кан­цы ХІХ ста­год­дзя кар­пу­сы бро­ва­ра.

З Бе­ра­зі­на ўздоўж ра­кі мы кі­ру­емся на по­ўдзень, і трап­ля­ем у Свіс­лач Асі­по­віц­ка­га ра­ёна, дзе ля мес­ца зліц­ця ад­на­ймен­най ра­кі і Бя­рэ­зі­ны за­ха­ва­ла­ся ста­рое га­ра­дзіш­ча, да яко­га вя­дзе з цэн­тра мяс­тэч­ка дзі­вам за­ха­ва­ная бру­ка­ван­ка. З вы­со­ка­га па­гор­ка ад­кры­ва­ецца цу­доў­ная пан­ара­ма на на­ва­ко­ль­ныя ля­сы, а яшчэ бо­ль­шую ма­ляў­ні­часць кра­яві­ду над­аюць ру­іны ста­рой гас­па­дар­чай па­бу­до­вы на ко­ліш­нім за­мчыш­чы. Рас­пы­таў­шы мясц­овых жы­ха­роў, мож­на да­ве­дац­ца, што яшчэ ў 1970-я га­ды тут раз­мяш­чаў­ся цэх па вы­ра­бе лі­ма­на­ду — як ка­жуць, надзвы­чай смач­на­га. Сён­ня, на жаль, аб гэ­тым тут ужо ма­ла што на­гад­вае, і на­ват ка­мя­ні ма­гут­ных кон­трфор­саў, якія пад­трым­лі­ва­лі му­ра­ва­ны бу­ды­нак з бо­ку ра­кі, да­ўно вы­ва­лі­лі­ся з пад­мур­каў. Але, тым не менш, пры­га­жосць гэ­та­га мес­ца сап­раў­ды ўраж­вае і пры­му­шае на­вед­вац­ца ў гэ­ты ку­ток мно­гіх ама­та­раў пад­арож­жаў.

ПАРУПІЦЦА!

З дос­ве­ду на­шай ван­дроў­кі па Чэр­ве­ньс­кім, Бя­рэ­зін­скім і Асі­по­віц­кім ра­ёнах мож­на па­ба­чыць, што лёс по­мні­каў мі­нуў­шчы­ны, якія нам уда­ло­ся па­ба­чыць у да­ро­зе, склаў­ся па-роз­на­му. Не­ка­то­рым з іх па­шчас­ці­ла атры­маць ста­тус гіс­то­ры­ка-ку­ль­утрнай каш­тоў­нас­ці, і, ня­гле­дзя­чы на ко­ліш­нія раз­бу­рэн­ні ды за­ня­пад, за­ймець надзею на вяр­тан­не з ня­бы­ту і но­вае жыц­цё. Не­ка­то­рыя, хоць і ахоў­ва­юцца дзяр­жа­вай, але ўсё яшчэ ча­ка­юць свай­го ад­на­ўлен­ня і но­вых гас­па­да­роў. Най­бо­ль­шую ж за­не­па­ко­енасць вы­клі­кае бу­ду­чы­ня тых бу­дын­каў, якія сён­ня так і не ма­юць ахоў­на­га ста­ту­су, а та­му пра­цяг­ва­юць раз­бу­рац­ца пад уз­дзе­яннем пры­род­ных умоў і з-за про­стай ча­ла­ве­чай без­гас­па­дар­лі­вас­ці, ха­ця маг­лі б пе­ра­тва­рыц­ца ў сап­раў­дныя пер­лі­ны ту­рыс­тыч­ных мар­шру­таў. Аб чым свед­чыць і тое, што ў сва­ёй ван­дроў­цы мы рэ­дка бы­лі адзі­но­кі­мі, а амаль ля кож­на­га са зга­да­ных по­мні­каў сус­тра­ка­лі та­кіх са­мых пад­арож­ні­каў, якія з за­да­ва­ль­нен­нем агля­да­лі ве­ліч­ныя, ха­ця, ча­сам, і за­няд­ба­ныя бу­дын­кі, ды фа­таг­ра­фа­ва­лі­ся на па­мяць.

Але ці над­оўга за­ха­ва­юцца гэ­тыя гма­хі? Ці здо­ле­юць яны ўра­та­вац­ца ад раз­бу­рэн­ня, ка­лі па­кі­нуць іх у сён­няш­нім ста­не? На ко­ль­кі год яшчэ хо­піць тры­ва­лас­ці ў ста­ра­даў­ніх му­роў? Ці не вар­та мясц­овым ула­дам звяр­нуць ува­гу на стан гэ­тых аб’ектаў, якія маг­лі б уз­ба­га­ціць ту­рыс­тыч­ны па­тэн­цы­ял іх рэ­гі­ёнаў? І ка­лі не за­няц­ца па­ўна­вар­тас­най кан­сер­ва­цы­яй, якая, бу­дзем шчы­ры­мі, па­тра­буе ўкла­дан­ня знач­ных срод­каў — то ха­ця б доб­раў­па­рад­ка­ваць тэ­ры­то­рыю на­во­кал гіс­та­рыч­ных бу­дын­каў, па­ка­сіць тра­ву аль­бо пры­браць смец­це, зра­біць дос­туп да гэ­тых аб’ектаў пры­емным і бес­пе­раш­код­ным для ўсіх? Та­ды мо ван­дроў­ні­кі з усёй кра­іны і з-за яе меж­аў па­цяг­нуц­ца сю­ды з яшчэ бо­ль­шым імпэ­там.