Сха­вац­ца ад пра­блем за тын­кам

№ 28 (1571) 09.07.2022 - 15.07.2022 г

Сталіца пазбавілася яшчэ аднаго манументальнага твора савецкай эпохі: падчас рамонту на тарцы гімназіі №15 затынкавалі мазаіку 1973 года. Чаму гэта стала магчымым і як зберагчы падобныя аб’екты?

Ра­ней на­ша га­зе­та ўжо пі­са­ла пра збі­тыя або за­шы­тыя гіп­са­кар­до­нам рос­пі­сы Зоі Літ­ві­на­вай і Свят­ла­ны Кат­ко­вай у бы­лым кі­на­тэ­атры “Ві­ль­нюс”, Па­ла­цы ку­ль­ту­ры чы­гу­нач­ні­каў і Інсты­ту­це кі­бер­не­ты­кі, сгра­фі­та Гаў­ры­лы Ваш­чан­кі і Ула­дзі­мі­ра Ста­ль­ма­шон­ка на фа­са­дзе Па­ла­ца ку­ль­ту­ры Кам­во­ль­на­га кам­бі­на­та і мнос­тва іншых ма­ну­мен­та­ль­ных тво­раў, якіх на­пат­каў та­кі ж лёс. Пад­аец­ца, мож­на бы­ло б ужо зра­біць пэў­ныя вы­сно­вы і па­ста­віц­ца да пад­обных тво­раў бо­льш уваж­лі­ва… Але ж у чэр­ве­ні з’яві­ла­ся чар­го­вая на­ві­на, што ў ста­лі­цы па­зба­ві­лі­ся ад ма­за­ікі на бу­дын­ку гім­на­зіі №15 па ву­лі­цы Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. Уз­ор са­вец­ка­га ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва пад­час аб­наў­лен­ня знеш­ня­га вы­гля­ду кла­пат­лі­ва… за­тын­ка­ва­лі. За­мест ма­за­ікі на тэ­му ча­ла­ве­ка і кос­ма­су атры­ма­лі шэ­рую сця­ну.

Па сло­вах кі­раў­ні­ка Цэн­тра па за­бес­пя­чэн­ні дзей­нас­ці ўпраў­лен­ня па ад­ука­цыі ад­мі­ніс­тра­цыі Са­вец­ка­га ра­ёна го­ра­да Мін­ска і пад­ве­да­мас­ных арга­ні­за­цый Па­ўла Шаў­чон­ка, у тэх­ніч­ным па­шпар­це па­зна­ча­на: бу­ды­нак аб­лі­ца­ва­ны пліт­кай. Ма­за­іка не згад­ва­ецца.

Гэ­та сап­раў­ды так, але ж ма­ну­мен­та­ль­ны твор у свой час па­ві­нен быў пра­йсці ўзгад­нен­ні, на яго не­ка­лі вы­дат­ка­ва­лі гро­шы з бю­джэ­ту. Зна­чыць, му­сяць быць пра­та­ко­лы, акты, ліс­ты. Як маг­ло не за­стац­ца ні­якіх звес­так у архі­вах? Не­шта ж па­він­на бы­ло за­стац­ца.

Так было...

... а так стала


ЁСЦЬ ПЫ­ТАН­НЕ

Ма­за­іка на гім­на­зіі №15 не мае ста­ту­су гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці. Але ці гэ­та зна­чыць, што яна не пад­ля­гае ахо­ве? За­зір­нём у Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей і ад­шу­ка­ем там тво­ры ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва. У спіс уклю­ча­ны ма­за­ічны трып­ціх “Зям­ля” ў Брэс­це і ма­за­ікі Аляк­сан­дра Кіш­чан­кі ў Мін­ску — “Кас­трыч­нік” на Юбі­лей­най плош­чы, “Парт­ыза­ны” на гас­ці­ні­цы “Ту­рыст” і ў мік­ра­ра­ёне “Усход”. Так­са­ма па­зна­ча­ныя віт­раж ста­ліч­на­га кі­на­тэ­атра “Мас­ква” і віт­раж­ныя кам­па­зі­цыі ў бу­дын­ку па ад­ра­се Чыр­во­на­армей­ская, 4. Рос­пі­сы прад­стаў­ле­ны ў пе­ра­лі­ку ра­бо­та­мі Гаў­ры­іла Ваш­чан­кі — “Зям­ля Свет­ла­гор­ская” ў га­рад­скім цэн­тры ку­ль­ту­ры Свет­ла­гор­ска і “Па­чы­на­ль­ні­кі” ў лі­цэі БДУ. Ці зна­чыць гэ­та, што лёс іншых тво­раў дэ­ка­ра­тыў­на-ма­ну­мен­та­ль­на­га мас­тац­тва за­ле­жыць то­ль­кі ад во­лі гас­па­да­роў бу­дын­каў?

На­прош­ва­юцца па­ра­ле­лі са стан­ко­вым мас­тац­твам. Фон­да­ва-за­ку­пач­ная ка­мі­сія му­зея пры­мае ў ка­лек­цыю прад­мет, і цяж­ка ўя­віць, што кар­ці­ну або ску­льп­ту­ру мо­гуць уз­яць і вы­кі­нуць. Пры гэ­тым то­ль­кі адзін­кі з уся­го му­зей­на­га фон­ду кра­іны ма­юць ста­тус гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці. У Ко­дэк­се аб ку­ль­ту­ры за­на­та­ва­на: му­зеі аб­авя­за­ны за­бяс­печ­ваць за­ха­ва­насць му­зей­ных прад­ме­таў. Ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­ныя ра­бо­ты так­са­ма пры­ма­лі­ся ад­мыс­ло­вай ка­мі­сі­яй, на іх так­са­ма не­ка­лі вы­дат­ка­ва­лі бю­джэт­ныя гро­шы. Хто ад­каз­ны за іх за­ха­ва­насць? Ці яны за­ста­юцца без­аба­рон­ны­мі, ка­лі не ўклю­ча­ны ў спіс гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей? Тут мож­на пры­га­даць Па­ста­но­ву Са­ве­та Мі­ніс­траў “Аб не­ка­то­рых пы­тан­нях ства­рэн­ня (рэ­кан­струк­цыі) і пры­ёмкі тво­раў ма­ну­мен­та­ль­на­га і ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва”, дзе адзна­ча­ецца: “Арга­ні­за­цыі, на ба­ланс якіх пе­рад­аюц­ца тво­ры ма­ну­мен­та­ль­на­га і ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва, ня­суць ад­каз­насць за іх за­ха­ва­насць”.

ВАР­ТА ЗБЕ­РАГ­ЧЫ

Пры зніш­чэн­ні зга­да­ных ра­бот мож­на бы­ло б спас­лац­ца на тое, што ідэ­ала­гіч­нае на­паў­нен­не са­вец­кіх ма­ну­мен­та­ль­ных тво­раў стра­ці­ла акту­аль­насць. Ка­лі ж пры­гля­дзец­ца, ста­не зра­зу­ме­ла: мно­гія з іх ад­люс­троў­ва­юць тэ­мы веч­ныя.

— Ма­ну­мен­та­ль­нае мас­тац­тва, як пра­ві­ла, ад­люс­троў­ва­ла па­за­ча­са­выя каш­тоў­нас­ці. Яно па­він­на бы­ло за­ста­вац­ца ці­ка­вым, акту­аль­ным і праз сто, і праз дзвес­це га­доў. Сла­віў­ся пра­цаў­нік і аб­арон­ца айчы­ны, ад­люс­троў­ва­ла­ся тэ­ма мі­ру, ма­лой ра­дзі­мы, ма­ця­рын­ства, сяб­роў­ства, па­лё­ту ў кос­мас і мес­ца ча­ла­ве­ка ў Сус­ве­це, — адзна­чае да­цэнт ка­фед­ры “Ды­зайн архі­тэк­тур­на­га ася­род­дзя” БНТУ, кан­ды­дат мас­тац­тваз­наў­ства Дар’я Іва­ноў­ская і да­дае: — Мо­гуць быць са­вец­кія тво­ры, на­паў­нен­не якіх сён­ня вы­клі­кае пы­тан­ні, але іх ма­ла, ду­маю. Па­ўстае та­кая пра­бле­ма: а што ўза­мен? Ла­га­тып? Гэ­та на­шмат пры­мі­тыў­ней. Ба­нер? Ра­бо­та вы­пад­ко­ва­га ву­ліч­на­га мас­та­ка?

На­ват ка­лі мэ­тай ма­за­ікі ці рос­пі­су бы­ла пра­па­ган­да ка­му­ніс­тыч­най ідэ­ало­гіі, ча­му не за­ха­ваць іх як да­ку­мент эпо­хі? Да та­го ж гэ­тыя ра­бо­ты — вы­нік не­чай кар­пат­лі­вай дзей­нас­ці. “У 1960-я га­ды бы­ла арга­ні­за­ва­ная пад­рых­тоў­ка мас­та­коў-ма­ну­мен­та­ліс­таў, пра­ца­ваў мас­тац­ка-архі­тэк­тур­ны са­вет, праз які пра­хо­дзі­лі ўсе тво­ры. І мас­так, які дзе­сяць га­доў па­тра­ціў на на­ву­чан­не, вя­до­ма, не ха­цеў га­нь­біць ся­бе, імкнуў­ся саб­раць год­нае парт­фо­ліа. Та­му хал­тур амаль не бы­ло”, — тлу­ма­чыць Дар’я Іва­ноў­ская.

Так­са­ма зніш­чэн­не ма­ну­мен­та­ль­ных ра­бот мож­на бы­ло б па­тлу­ма­чыць іх не­за­да­ва­ль­ня­ючым ста­нам. Але і гэ­ты аргу­мент ня­слуш­ны. Як рас­ка­за­ла ды­рэк­тар мас­тац­ка­га ўні­тар­на­га прад­пры­емства “Мас­тац­кі кам­бі­нат” Юлія Анац­кая, ні са спе­цы­яліс­та­мі, ні з ма­тэ­ры­яла­мі пра­блем ня­ма, та­му пры па­трэ­бе аб’екты мож­на ад­рэс­таў­ра­ваць.

ШЛЯ­ХІ РА­ШЭН­НЯ

Вя­до­ма, сі­ту­ацыя па­тра­буе рас­пра­цоў­кі ад­мыс­ло­вых да­ку­мен­таў. “У нас ня­ма за­ко­на, які аб­ара­няў бы пад­обныя тво­ры”, — ка­жа Юлія Анац­кая. Да та­го ж не­абход­на ха­ця б склас­ці рэ­естр аб’ектаў, саб­раць інфар­ма­цыю пра аўта­раў. Мясц­овым вы­ка­наў­чым і рас­па­рад­чым орга­нам ба­за­ва­га тэ­ры­та­ры­яль­на­га ўзроў­ню — унес­ці пра­па­но­вы аб над­анні ста­ту­су гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці вартым гэтага аб'ектам, як гэ­та па­зна­ча­на ў Ко­дэк­се аб ку­ль­ту­ры.

— На на­ра­дзе ў Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры ўзды­ма­ла­ся пы­тан­не аб інвен­та­ры­за­цыі по­мні­каў ма­ну­мен­та­ль­на­га і ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва. Вы­ключ­на важ­на, каб пе­ра­лік та­кіх аб’ектаў быў скла­дзе­ны. Мы не­адна­ра­зо­ва вы­сту­па­лі з та­кой пра­па­но­вай. Ду­маю, вар­та пра­вес­ці на­ра­ду па гэ­тай тэ­ме і за­цвер­дзіць ад­па­вед­нае рас­па­ра­джэн­не, каб спра­ва па­йшла. Па­куль у пра­ва­вым по­лі для кі­раў­ні­коў за­ста­ецца ня­выз­на­ча­насць, яны мо­гуць зніш­чыць твор, вя­до­ма, і праз не­дас­вед­ча­насць, — адзна­чыў стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў Глеб От­чык.

Да­рэ­чы, гра­мад­скае аб’яднан­не тур­буе не то­ль­кі за­ха­ван­не по­мні­каў, але і ства­рэн­не но­вых ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­ных тво­раў. Са­юз пра­па­нуе вяр­нуць са­вец­кую нор­му, па якой у каш­та­рыс бу­даў­ніц­тва ўно­сі­лі б вы­дат­кі на мас­тац­кае афар­млен­не аб’ектаў. Па сло­вах Гле­ба От­чы­ка, дзяр­жаў­ныя орга­ны ідэю пад­тры­ма­лі. Спа­дзя­ва­емся, што яна бу­дзе і ажыц­цёў­ле­на.