Апа­ле­ны зо­лак

№ 27 (1570) 02.07.2022 - 15.07.2022 г

Сло­ва пра Юрку, Ко­ла­са­ва сы­на
У год юбілею народнага паэта Беларусі Якуба Коласа мы ўспамінаем яго не толькі як вядомага пісьменніка, паэта, вучонага, перакладчыка, педагога і дзяржаўнага дзеяча, але і як добразычлівага, шчырага чалавека, любячага мужа, бацьку і дзядулю.

…Ёсць у Ко­ла­са­вым са­дзе не­вя­лі­кі астра­вок, імя яко­му — Па­мяць. Ся­род ча­ты­рох ду­боў, па­са­джа­ных пра­ца­ві­ты­мі ру­ка­мі Пес­ня­ра, рас­це дрэ­ва ў го­нар ся­рэд­ня­га сы­на Юркі, які ге­ра­ічна аб­ара­няў Ра­дзі­му ў 1941 го­дзе, але, на вя­лі­кі жаль, так і не вяр­нуў­ся з рат­ных па­лёў — знік без вес­так у пер­шыя ме­ся­цы Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны.

Мне боль пя­ку­чы сэр­ца гло­жа,
І сы­на ўспом­ню я свай­го.
А дзе ма­гі­ла­нь­ка яго,
Мне ад­ка­заць ніх­то не мо­жа.

Пі­саў ня­ўцеш­ны ба­ць­ка ў па­эме “Ры­ба­ко­ва ха­та”. Бяс­кон­цая ко­ль­касць ліс­тоў, на­пі­са­ных Юрку, за­ста­ла­ся без ад­ка­зу. Да ка­го то­ль­кі не звяр­таў­ся Кан­стан­цін Мі­хай­ла­віч з про­сь­бай да­па­маг­чы ў по­шу­ках сы­на! На­ват вы­сту­паў у 1942 го­дзе па ра­дыё са зва­ро­там да яго: “Каж­дый день вспо­ми­на­ем те­бя, ми­лый, вмес­те с ма­те­рью и тво­ими бра­ть­ями. Ты жи­вешь в на­ших сердц­ах”. Але, на жаль, усе вы­сіл­кі бы­лі мар­ны­мі.

КАБ СЯМ’Я ЗЛУ­ЧЫ­ЛА­СЯ…

Якуб Ко­лас ба­лю­ча пе­ра­жы­ваў, што ня­ма той мясц­іны на зям­лі, ку­ды мож­на пры­йсці, пра­ліць шчы­рую ба­ць­коў­скую сля­зу і ўша­на­ваць па­мяць аб лю­бі­мым сы­не. Сім­ва­ліч­на, што сё­ле­та — у Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці і на­пя­рэ­дад­ні Дня Не­за­леж­нас­ці — дзя­ку­ючы на­ма­ган­ням Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­на­га му­зея Яку­ба Ко­ла­са на Вай­ско­вых мо­гіл­ках Мін­ска по­бач з по­мні­ка­мі Яку­бу Ко­ла­су і яго род­ным з’яві­ла­ся па­мят­ная дош­ка ў го­нар Юрыя (Гео­ргія) Міц­ке­ві­ча.

Памятная дошка ў гонар Георгія (Юрыя) Міцкевіча побач з помнікам Якубу Коласу на Вайсковых могілках


“1 мая 2022 го­да споў­ні­ла­ся 105 га­доў з дня на­ра­джэн­ня Юркі Міц­ке­ві­ча. І вось я гля­джу на гэ­ты ме­ма­ры­яль­ны ком­плекс і ба­чу Яку­ба Ко­ла­са, які праз 11 га­доў па­сля смер­ці жон­кі пры­йшоў да сва­ёй лю­бай Ма­ру­сі. У 1996 го­дзе знай­шоў тут спа­чын іх ста­рэй­шы сын Да­ні­ла Кан­стан­ці­на­віч. Два га­ды та­му — ма­лод­шы Мі­хась. І ця­пер дош­ка ў го­нар Юркі свед­чыць, што ўся сям’я злу­чы­ла­ся, і яны ўсе раз­ам ля­цяць да зор”, — та­кія пра­ніз­лі­выя сло­вы ска­за­ла ўнуч­ка Яку­ба Ко­ла­са Ве­ра Да­ні­ілаў­на Міц­ке­віч на цы­ры­мо­ніі ўра­чыс­та­га ад­крыц­ця па­мят­най дош­кі, ка­лі рап­там ад­гук­ну­лі­ся зва­ны Цар­квы Свя­то­га Бла­га­вер­на­га Кня­зя Аляк­сан­дра Не­ўска­га.

Ку­ра­тар пра­екта — га­лоў­ны за­ха­ва­ль­нік фон­даў Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­на­га му­зея Яку­ба Ко­ла­са, пра­ўнуч­ка Пес­ня­ра Ва­сі­лі­на Ва­лер’еўна Міц­ке­віч — у пра­мо­ве для “К” адзна­чы­ла: “Юрый Міц­ке­віч быў ад­ным з мно­гіх, хто не вяр­нуў­ся, чыё жыц­цё ад­абра­ла бяз­лі­тас­ная вай­на. Сю­ды, на Вай­ско­выя мо­гіл­кі го­ра­да Мін­ска, пры­хо­дзяць, каб ад­даць да­ні­ну па­мя­ці вай­скоў­цам, якія зма­га­лі­ся за не­за­леж­насць на­шай кра­іны. Ця­пер, дзя­ку­ючы па­мят­на­му зна­ку, ёсць мес­ца, дзе мож­на ўзга­даць і муж­на­га сы­на Пес­ня­ра, рас­ка­заць пра тра­гіч­ную ста­рон­ку жыц­ця сям’і кла­сі­ка. Боль аб Юрку, аб жон­цы, якая “зга­рэ­ла” ў пе­ра­жы­ван­нях за сы­на і лёс род­най зям­лі (спа­да­рож­ні­цы па­эта не ста­ла 21 мая 1945 го­да), Якуб Ко­лас на­сіў у сэр­цы да апош­ніх дзён свай­го жыц­ця”.

ФІ­ЛА­СОФ­СКІ СЭНС МАК­СІ­МА ПЕТ­РУ­ЛЯ

Аўтар мас­тац­ка­га ра­шэн­ня дош­кі — вя­до­мы бе­ла­рус­кі ску­льп­тар, член Бе­ла­рус­ка­га Са­юза мас­та­коў Мак­сім Пят­руль. Ску­льп­тур­ныя кам­па­зі­цыі Мак­сі­ма Мі­хай­ла­ві­ча доб­ра ве­да­юць мін­ча­не і гос­ці бе­ла­рус­кай ста­лі­цы, а так­са­ма жы­ха­ры Кі­тая і Швей­ца­рыі. Ён аўтар ме­ма­ры­яла ў па­мяць Мін­ска­га ге­та “Раз­бі­ты агмень”, ство­ра­на­га ў 2008 го­дзе су­мес­на з архі­тэк­та­рам Ле­ані­дам Ле­віным, фан­та­на ў па­рку Пе­ра­мо­гі, ску­льп­ту­ры “Па­па­раць-квет­ка” ў па­рку 900-год­дзя Мін­ска. Жыц­цё і твор­часць Мак­сі­ма Мі­хай­ла­ві­ча цес­на звя­за­ны з бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­рай. Яго на­ват на­зва­лі ў го­нар Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. Мо­жа, та­му ён стаў ад­ным з аўта­раў по­мні­ка “Дом Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча” ў цэн­тры ста­лі­цы. У твор­чай скар­бон­цы ску­льп­та­ра ёсць і пра­ца, пры­све­ча­ная бе­ла­рус­ка­му гра­мад­ска­му дзея­чу і па­эту Ф. Ба­гу­шэ­ві­чу, якая ўпры­гож­вае стан­цыю мін­ска­га мет­ра­па­лі­тэ­на.

Ці­ка­ва, што ў па­чат­ку 2000-х га­доў ма­ці Мак­сі­ма Мі­хай­ла­ві­ча, вя­до­мая бе­ла­рус­кая мас­тач­ка Люд­мі­ла Іва­наў­на Пят­руль, на­пі­са­ла се­рыю гра­фіч­ных ра­бот да фі­ла­соф­скіх “Ка­зак жыц­ця” Яку­ба Ко­ла­са. Дзя­ку­ючы Мі­ніс­тэр­ству ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь гэ­тая се­рыя ня­даў­на бы­ла за­куп­ле­ная для фон­даў Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­на­га му­зея Яку­ба Ко­ла­са.

Кож­ная кам­па­зі­цыя Мак­сі­ма Пет­ру­ля мае асаб­лі­вы фі­ла­соф­скі сэнс. Па­мят­ная дош­ка ў го­нар Юрыя Міц­ке­ві­ча на­гад­вае той са­мы аб­га­рэ­лы ліст з 1941-га, на якім по­чыр­кам Яку­ба Ко­ла­са на­пі­са­ны сло­вы аб лю­бі­мым сы­не.

НЕ ЦЯР­ПЕЎ ХЛУС­НІ І ФА­ЛЬ­ШУ

Юрка — так зва­лі яго род­ныя і сяб­ры, ха­ця па мет­рыч­ным за­пі­се ён быў Гео­ргі­ем, — быў лю­бя­чым сы­нам, вер­ным і надзей­ным та­ва­ры­шам, не цяр­пеў хлус­ні і фа­ль­шу. Яго лю­бі­лі і па­ва­жа­лі. Най­леп­шы­мі ры­са­мі ха­рак­та­ру Юркі бы­лі пра­га да спра­вяд­лі­вас­ці, га­тоў­насць падзя­ліц­ца апош­нім з бліз­кі­мі, лю­боў да род­ных і Ба­ць­каў­шчы­ны, стой­касць, бяс­страш­ша, спрыт. Цяж­кас­ці хло­пец пе­ра­но­сіў ляг­чэй за іншых, бо да­па­ма­га­лі за­гар­тоў­ка на па­ля­ван­нях, склад і рэ­жым жыц­ця — з ран­няй вяс­ны да па­чат­ку зі­мы спаў на ве­ран­дзе, якая не ацяп­ля­ла­ся, да та­го ж ве­ль­мі доб­ра пла­ваў і мог га­дзі­на­мі тры­мац­ца на ва­дзе, улёг­кую пе­ра­плы­ваў трох­кі­ла­мет­ро­вы лі­ман Па­ўднё­ва­га Бу­га.

Юрка і Міхась на даваеннай сядзібе, 1941 год


Юрка быў трап­ным страл­ком. Час­та пры­маў удзел у спа­бор­ніц­твах па стэн­да­вай стра­ль­бе. Якраз для удзе­лу ў чар­го­вых ён і быў ка­ман­дзі­ра­ва­ны ў Мінск на па­чат­ку чэр­ве­ня 1941 го­да. Юрый вы­сту­паў цу­доў­на — у пыл раз­бі­ва­лі­ся та­ле­рач­кі пры кож­ным ­стрэле. Але рап­тоў­на па­ча­ла­ся Вя­лі­кая Айчын­ная вай­на, і спа­бор­ніц­твы за­ўчас­на скон­чы­лі­ся. “У мя­не і ця­пер пе­рад ва­чы­ма падзеі та­го дня, — пі­саў, звяр­та­ючы­ся ва ўспа­мі­нах да свай­го бра­та, Мі­хась Кан­стан­ці­на­віч Міц­ке­віч. — Пе­рад ад­ыхо­дам у ка­мен­да­ту­ру ты ся­дзеў ка­ля па­вет­кі на коз­лах за­ду­мен­ны-за­ду­мен­ны… Ты та­ды ска­заў мне: “Мі­хась, за­ха­вай мае стрэ­ль­бы. Скон­чыц­ца вай­на, бу­дзем раз­ам ха­дзіць на па­ля­ван­не”. Стрэ­ль­бы я за­ха­ваў, а ты не вяр­нуў­ся”… Унуч­ка Яку­ба Ко­ла­са, да­чка Мі­ха­ся Кан­стан­ці­на­ві­ча Ма­рыя Міц­ке­віч рас­каз­вае, што яе ба­ць­ка ве­ль­мі лю­біў бра­та і ха­цеў быць да яго пад­обным: да­біў­ся знач­ных по­спе­хаў у стэн­да­вай стра­ль­бе, стаў вы­дат­ным фо­та­май­страм, пра­цяг­ва­ючы за­хап­лен­ні бра­та і як бы пра­жы­ва­ючы сваё жыц­цё за два­іх. “Пра­йшло сто­ль­кі га­доў, а ты для мя­не за­ста­ешся та­кім жа бліз­кім, та­кім жа да­ра­гім, ду­жым, строй­ным, не­па­хіс­ным”, так звяр­таў­ся Мі­хась да бра­та ў сва­ім “Ліс­це на­ў-
зда­гон” — па­слан­ні, на­пі­са­ным спе­цы­яль­на для кні­гі “Апа­ле­ны зо­лак. Сло­ва пра Юрку, Ко­ла­са­ва сы­на”. Ад­ра­сат ужо ні­ко­лі не атры­мае гэ­ты ліст, але ён за­ха­ваў­ся на па­мяць для на­шчад­каў.

НЯ­БАЧ­НЫЯ НІ­ЦІ МІ­НУ­ЛА­ГА

“Вось ужо два тыд­ні, як я зна­хо­джу­ся ў не­пе­ра­пын­ных ба­ях. За гэ­ты час звык­ся з вай­ной. І не ад­ну фа­шыс­цкую га­ла­ву раз­нес­ла мая ба­та­рэя, га­ла­ву под­лых за­бойц, спа­ліў­шых наш го­рад, рас­стрэ­ль­ваў­шых мір­нае на­се­ль­ніц­тва. Гэ­та — на­ша по­мста, і по­мсціць мы бу­дзем жор­стка”, — пі­саў Юрка ба­ць­ку з фрон­ту.

Канверт ліста Юркі


Па­ка­лен­не хлоп­цаў і дзяў­чат, на­ро­джа­ных на па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя, вы­нес­ла на сва­іх пля­чах увесь ця­жар вай­ны і вы­пра­ба­ван­няў па­сля­ва­енных га­доў. А шмат з іх ад­да­лі за Ра­дзі­му са­мае да­ра­гое — сваё жыц­цё.

Як і Юрка, не вяр­нуў­ся з фрон­ту і яго ся­бар Ігар Ма­лоч­ні­каў. Раз­ам яны бы­лі ў ка­ман­дзі­роў­цы ў Мін­ску, дзе 17 чэр­ве­ня 1941 го­да па­ча­лі­ся рэ­спуб­лі­кан­скія спа­бор­ніц­твы па стэн­да­вай стра­ль­бе. З па­чат­кам вай­ны шля­хі сяб­роў раз­ышлі­ся. “Ве­ль­мі сім­ва­ліч­на тон­кая ня­бач­ная су­вязь ма­ёй сям’і і сям’і Яку­ба Ко­ла­са, — адзна­чае ўну­ча­тая пля­мен­ні­ца Іга­ра Ма­лоч­ні­ка­ва архі­тэк­тар Га­лі­на Ле­ані­даў­на Ле­ві­на, да­чка за­слу­жа­на­га архі­тэк­та­ра Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ле­ані­да Ле­ві­на, які раз­ам з За­ірам Азгу­рам пра­ца­ваў над по­мні­кам Яку­бу Ко­ла­су. — Я ўяў­ляю цу­доў­ных юна­коў, якія да вай­ны сяб­ра­ва­лі і ха­дзі­лі адзін да ад­на­го ў гос­ці. Ба­бу­ля рас­каз­ва­ла, як яны пі­лі ў яе гар­ба­ту, а яна апа­вя­да­ла аб сва­іх ка­лек­цы­ях. Ня­даў­на я ў чар­го­вы раз пе­ра­чыт­ва­ла ліс­ты ба­бу­лі да Яку­ба Ко­ла­са, дзе яна з эва­ку­ацыі звяр­та­ецца да яго з про­сь­бай ад­аслаць ёй вы­клік у Мінск, бо з род­ных там ні­ко­га не за­ста­ло­ся”.

Тра­ды­цыя вяр­тан­ня бліз­кіх тых, хто знік без вес­так у іншых зем­лях ці па­ха­ва­ны ў брац­кіх ма­гі­лах, існуе ў бе­ла­ру­саў здаў­на. Ма­гі­лы род­ных пе­ра­но­сяц­ца на Ра­дзі­му як сім­вал па­мя­ці ме­на­ві­та пра дух, а не пра це­ла.

Як трап­на за­ўва­жае да­след­чы­ца Ко­ла­са­вай спад­чы­ны, док­тар фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, пра­фе­сар Ва­лян­ці­на Кан­стан­ці­наў­на Ма­роз, у на­ро­дзе не­здар­ма ка­жуць: “Хо­ра­ша гэ­та мес­ца на сва­ёй зям­лі”, бо ча­ла­век, які жы­ве ў сва­ёй Ба­ць­каў­шчы­не, злу­ча­ны з ёй — аб­аро­не­ны. Гэ­та па­чуц­цё аб­аро­не­нас­ці пра­яўля­ецца і ў на­шчад­каў, якія да­лу­ча­юць да сва­іх веч­ных па­мят­ных мес­цаў дух сва­іх ро­дзі­чаў.

Лёс Юрыя Міц­ке­ві­ча — гэ­та лёс ча­ла­ве­ка, які пра­гнуў жыц­ця, усі­мі сва­імі па­во­дзі­на­мі, учын­ка­мі пе­ра­кон­ва­ючы на­ва­ко­ль­ных у не­ўмі­ру­час­ці да­бры­ні, спра­вяд­лі­вас­ці, свят­ла, і які па­клаў сваё жыц­цё на алтар агу­ль­на­на­род­най ба­ра­ць­бы. …Да па­мят­най дош­кі ў го­нар Юрыя Міц­ке­ві­ча лю­дзі ня­суць ва­сі­ль­кі як сім­вал та­лен­ту і знач­нас­ці кож­на­га ча­ла­ве­ка на зям­лі.

Во­ль­га НА­ВА­ЖЫ­ЛА­ВА,
за­гад­чык на­ву­ко­ва-асвет­ніц­ка­га ад­дзе­ла
Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­на­га
му­зея Яку­ба Ко­ла­са