У Ма­ла­дзеч­не за­спя­ва­лі пра веч­нае

№ 25 (1568) 18.06.2022 - 24.06.2022 г

На Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” сустракаюцца эпохі, віды і стылі мастацтва. Чарговае свята ўпрыгожылі імпрэзы на розны густ і ўзрост, галоўнае — усё наша, роднае.

“ХХІ — ад­лік но­ва­га ча­су. Па­ча­так” — на­зва кан­цэр­та ад­крыц­ця ака­за­ла­ся трап­най. У лет­нім амфі­тэ­атры вы­сту­пі­ла шмат во­пыт­ных артыс­таў (шлях не­ка­то­рых, да­рэ­чы, па­чы­наў­ся з ма­ла­дзе­чан­ска­га фэс­ту), але сап­раў­дны­мі зор­ка­мі па­ка­за­лі ся­бе вы­ка­наў­цы ма­ла­дыя. На фо­не ста­рэй­шых ка­лег яны вы­лу­ча­лі­ся бо­льш ня­зму­ша­ны­мі, на­ту­ра­ль­ны­мі па­во­дзі­на­мі на сцэ­не і, пад­аец­ца, глы­бей­шым раз­умен­нем ма­тэ­ры­ялу. Сап­раў­дным пад­арун­кам ста­лі­ся вы­ступ­лен­ні двух лаў­рэ­атаў На­цы­яна­ль­на­га кон­кур­су ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў бе­ла­рус­кай эстрад­най пес­ні мі­ну­лых га­доў Яго­ра Ша­ран­ко­ва і Ган­ны Тру­бяц­кой. Да­рэ­чы, пад­обны­мі іх шля­хі ро­біць яшчэ ад­но спа­бор­ніц­тва — кон­курс вы­ка­наў­цаў эстрад­най пес­ні на “Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску”. Ягор вы­сту­піў там у 2017 го­дзе і за­ва­яваў дып­лом дру­гой сту­пе­ні, а Ган­на прад­ста­віць на­шу кра­іну на фо­ру­ме сё­ле­та. Упэў­не­ны, гэ­та не апош­нія та­лен­ты, чый рос­квіт звя­за­ны з Ма­ла­дзеч­на.

КА­МУ ДА­СТА­ЛА­СЯ КРЫШ­ТА­ЛЬ­НАЯ ГІ­ТА­РА?

Цэн­тра­ль­ная падзея фес­ты­ва­лю — На­цы­яна­ль­ны кон­курс ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў бе­ла­рус­кай эстрад­най пес­ні — пры­нёс ня­ма­ла пры­емных ад­крыц­цяў. Ма­ла­дыя спе­ва­кі (21 удзе­ль­нік з усіх аб­лас­цей і Мін­ска) па­ка­за­лі вы­дат­ную пад­рых­тоў­ку: усе без вы­клю­чэн­ня за­йма­юцца ва­ка­лам з ран­ніх га­доў, а мно­гія ма­юць пра­фе­сій­ную ад­ука­цыю і не пер­шы раз удзе­ль­ні­ча­юць у рэ­спуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных фес­ты­ва­лях. Але гэ­ты во­пыт не вы­ра­та­ваў не­ка­то­рых удзе­ль­ні­каў ад ты­по­вых па­мы­лак ма­ла­дых артыс­таў. Не­хта спра­ба­ваў уціс­нуць у вы­ступ­лен­не ўсе да­ступ­ныя яму ва­ка­ль­ныя фіш­кі і губ­ляў па­чуц­цё ме­ры, не­хта пе­ра­ста­раў­ся з за­вуч­ван­нем ну­ма­ра — і ў вы­ні­ку яго ру­хі, жэс­ты і мі­мі­ка пад­ава­лі­ся штуч­ны­мі, а вы­сту­поў­ца на­гад­ваў ме­ха­ніч­ную цац­ку. Га­лоў­ная ж за­ўва­га (са мной, гле­да­чом, у гэ­тым згод­ныя экс­пер­ты) ты­чыц­ца рэ­пер­ту­ару. На жаль, агу­ль­ная кар­цін­ка атры­ма­ла­ся не та­кой стра­ка­тай і ба­га­тай на на­він­кі, як ха­це­ла­ся б. Да пры­кла­ду, “Чыр­во­ная ру­жа” Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на пра­гу­ча­ла двой­чы ад роз­ных удзе­ль­ні­каў. “Ха­це­ла­ся б бо­ль­шай сты­ліс­тыч­най раз­на­стай­нас­ці”, — мяр­куе член жу­ры, мас­тац­кі кі­раў­нік ансам­бля “Пес­ня­ры” Ра­ман Ко­зы­раў. Пры гэ­тым не­ка­то­рыя ўдзе­ль­ні­кі ад­ва­жы­лі­ся на­ват вы­сту­піць з улас­ны­мі тво­ра­мі. Так пуб­лі­ка па­чу­ла да­во­лі ці­ка­вую пес­ню “Хмар­кі” на сло­вы Фран­ціш­ка Ба­гу­шэ­ві­ча. І зва­рот ма­ла­дых аўта­раў да гэ­тых рад­коў не мо­жа не ра­да­ваць. Зна­чыць, успры­ма­юць “Ма­ла­дзеч­на” не про­ста як маг­чы­масць пра­біц­ца на вя­лі­кую сцэ­ну, але і падзя­ля­юць га­лоў­ную мэ­ту фес­ты­ва­лю — пра­па­ган­ду на­цы­яна­ль­ных каш­тоў­нас­цей.

— Ме­на­ві­та на гэ­тым кон­кур­се по­спех вы­ка­наў­цы прад­ыкта­ва­ны ў бо­ль­шай сту­пе­ні якас­цю яго рэ­пер­ту­ару, а так­са­ма му­зыч­ным інтэ­лек­там. Ён пры­сут­ні­чае не ва ўсіх. І мне пад­аец­ца, што лю­дзі з му­зыч­ным інтэ­лек­там і доб­рым рэ­пер­ту­арам атры­ма­лі вар­тую ацэн­ку, — дзе­ліц­ца ўра­жан­ня­мі член жу­ры, стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза кам­па­зі­та­раў Але­на Атраш­ке­віч. — Не­дзе энер­гіі ад удзе­ль­ні­каў бы­ло мно­га, ка­лі экс­прэ­сія амаль пе­ра­хо­дзі­ла ў агрэ­сію, не­дзе энер­гіі, на­адва­рот, не ха­па­ла. Як знай­сці за­ла­тую ся­рэ­дзі­ну? Да­дам, што ў не­ка­то­рых артыс­таў бы­лі эле­мен­ты імпра­ві­за­цыі, на што не кож­ны по­йдзе. Для гэ­та­га трэ­ба быць на пер­спек­ты­ву май­страм.

Па вы­ні­ках двух ту­раў (вы­ступ­лен­не пад фа­наг­ра­му мі­нус і ў су­пра­ва­джэн­ні аркес­тра) Гран-пры і крыш­та­ль­ную гі­та­ру — спе­цы­яль­ны прыз Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на — атры­ма­ла Ган­на Ры­ба­ко­ва. 24-га­до­вая спя­вач­ка ска­ры­ла кон­курс з дру­гой спро­бы: ле­тась атры­маць пры­за­вое мес­ца не па­шчас­ці­ла. Год да ця­пе­раш­ня­га спа­бор­ніц­тва па­йшоў на ўдас­ка­на­лен­не май­стэр­ства і по­шук кон­кур­сных кам­па­зі­цый, якія рас­кры­лі б ва­ка­ль­ныя здо­ль­нас­ці. У вы­ні­ку вы­бар спы­ніў­ся на пес­нях “Го­ра не бя­да” з рэпертуару Іры­ны Да­ра­фе­евай і “За­ка­ха­ная” Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка.

— Ра­ней я ўжо спя­ва­ла ў су­пра­ва­джэн­ні ўні­вер­сі­тэц­ка­га аркес­тра, ад­нак вы­ступ­лен­не на кон­кур­се — зу­сім іншая пра­ца. Акам­па­ну­юць му­зы­кан­ты з вя­лі­кай лі­та­ры, што на­кла­дае бо­ль­шую ад­каз­насць, — дзе­ліц­ца Ган­на Ры­ба­ко­ва. — Мне ве­ль­мі спа­да­баў­ся фес­ты­валь, доб­рая атмас­фе­ра твор­час­ці на рэ­пе­ты­цы­ях. На сцэ­не я атры­ма­ла вя­ліз­ны спектр эмо­цый, атры­ма­ла аса­ло­ду, а да­лей бу­дуць но­выя кон­кур­сы. Не пла­ную спы­няц­ца на ця­пе­раш­ніх да­сяг­нен­нях.

Самір Ялчыеў дыпламант І ступені


ПА­МЯ­ЦІ МА­ЭСТРА

Сё­ле­та фес­ты­валь упер­шы­ню ад­быў­ся без яго на­тхня­ль­ні­ка і ад­на­го з за­сна­ва­ль­ні­каў — Мі­ха­іла Фін­бер­га, які па­йшоў з жыц­ця ў снеж­ні 2021 го­да. Да­рэ­чы, на фес­ты­ва­лі мі­ністр ку­ль­ту­ры Ана­то­лій Мар­ке­віч па­ве­да­міў, што На­цы­яна­ль­на­му ака­дэ­міч­на­му кан­цэр­тна­му аркес­тру сім­фа­ніч­най і эстрад­най му­зы­кі пла­ну­юць над­аць імя яго ства­ра­ль­ні­ка. На твор­чым фо­ру­ме не маг­лі не ўша­на­ваць па­мяць ды­ры­жо­ра. У кі­на­тэ­атры “Ра­дзі­ма” ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя да­ку­мен­та­ль­на­га фі­ль­ма “Імпра­ві­за­цыя”, пры­све­ча­на­га на­род­на­му артыс­ту (вы­твор­часць тэ­ле­ка­на­ла “Бе­ла­русь 3”).

— У на­зве мы ад­штур­хоў­ва­лі­ся ад джа­зу, у якім без імпра­ві­за­цыі ні­як. І ў жыц­ці без яе не аб­ысці­ся. Жыц­цё Мі­ха­іла Фін­бер­га так­са­ма ў пэў­най сту­пе­ні імпра­ві­за­цыя. Яго вы­га­ня­лі з му­зыч­най шко­лы, ён пяць раз­оў па­сту­паў у му­зыч­нае ву­чы­ліш­ча і ўсё роў­на ішоў, — падзя­лі­ла­ся кі­раў­нік твор­чай гру­пы фі­ль­ма і аўтар сцэ­на­рыя Надзея Га­бец. — Мне ці­ка­вай пад­ала­ся гэ­тая за­гад­ка: звы­чай­ны хлоп­чык з бед­най сям’і трап­ляе ў вы­шэй­шую лі­гу і ста­но­віц­ца асо­бай кра­іны, асо­бай эпо­хі.

Ства­ра­ль­ні­кі пры­зна­лі­ся пуб­лі­цы, што імкну­лі­ся ства­рыць фі­льм-эмо­цыю. І гэ­та ім уда­ло­ся. Да­сяг­нуць гэ­тай мэ­ты да­зво­лі­ла вы­ка­рыс­тан­не інтэрв’ю з сяб­ра­мі і ка­ле­га­мі, ме­на­ві­та іх шчы­рыя апо­ве­ды зра­бі­лі стуж­ку жы­вой. 17 ча­ла­век — ма­ле­нь­кая час­тка тых, хто ха­цеў вы­сту­піць пе­рад ка­ме­рай са сва­імі ўспа­мі­на­мі пра Мі­ха­іла Якаў­ле­ві­ча.

Пе­рад па­ка­зам фі­ль­ма ў фае кі­на­тэ­атра прэ­зен­та­ва­лі не­вя­ліч­кую вы­ста­ву па­мя­ці ма­эстра з афі­ша­мі і пра­грам­ка­мі яго аркес­тра, фо­та­здым­ка­мі, уз­на­га­ро­да­мі, ды­ры­жор­скі­мі па­лач­ка­мі і ка­лек­цы­яй кан­цэр­тных га­льш­ту­каў-ба­ба­чак.

ПРЫ­СВЯ­ЧЭН­НЕ КЛА­СІ­КАМ

Сё­ле­та адзна­ча­ецца 140-год­дзе Янкі Ку­па­лы і Яку­ба Ко­ла­са. Гэ­тую да­ту не аб­мі­ну­лі ўва­гай на фес­ты­ва­лі: у Мін­скім аб­лас­ным кра­язнаў­чым му­зеі ад­кры­лі вы­ста­ву “Пес­ня­ры род­на­га краю”, якую скла­да­юць прад­ме­ты з фон­даў пер­са­на­ль­ных му­зе­яў аб­одвух па­этаў. На­вед­ва­ль­ні­кі ўба­чы­лі асоб­нік па­этыч­на­га збор­ні­ка Яку­ба Ко­ла­са “Вод­гул­ле”, вы­да­дзе­на­га сто га­доў та­му, і яго фак­сі­мі­ль­нае пе­ра­вы­дан­не. Вя­до­ма, на свя­це пес­ні не аб­ысці­ся без “Сы­мо­на-му­зы­кі”. У Ма­ла­дзеч­на пры­вез­лі роз­ныя вы­дан­ні па­эмы і не­ка­ль­кі ста­ро­нак аўтар­ска­га ру­ка­пі­су. Так­са­ма дэ­ман­стру­юцца аса­біс­тыя рэ­чы па­эта, якія рэ­дка па­кі­да­юць мін­скі му­зей. І сап­раў­дная пер­лі­на экс­па­зі­цыі — се­рыя гра­фіч­ных арку­шаў Ся­мё­на Ге­ру­са “Зна­ёмства з Яку­бам Ко­ла­сам”, да­та­ва­ная 1953—1956 га­да­мі. На 22-х алоў­ка­вых ма­люн­ках за­ха­ва­на аб­ліч­ча кла­сі­ка ў роз­ных жыц­цё­вых аб­ста­ві­нах: на пле­ну­мах, у ка­бі­не­це за пра­цай, пад­час ад­па­чын­ку на На­ра­чы і на­ват у леч­ка­мі­сіі. Не­ка­то­рыя з арку­шаў па­зней па­слу­жы­лі ма­тэ­ры­ялам для ства­рэн­ня парт­рэ­таў пес­ня­ра.

Па­ба­чыць мож­на яшчэ адзін збор­нік-юбі­ляр — Ку­па­ла­ву “Спад­чы­ну”. По­бач са ста­га­до­вым вы­дан­нем па­ка­за­на су­час­нае, пры­све­ча­нае то­ль­кі ад­на­му вер­шу “А хто там ідзе”, пе­ра­ўва­соб­ле­на­му на 101-й мо­ве. Прад­стаў­ле­ны так­са­ма аса­біс­тыя рэ­чы па­эта, яго жы­ва­піс­ныя, гра­фіч­ныя і ску­льп­тур­ныя парт­рэ­ты. Да­рэ­чы, да­ступ­ная экс­па­зі­цыя не то­ль­кі падчас фестывалю: яна прад­оўжыц­ца да 10 лі­пе­ня.

НА­РА­ДЖЭН­НЕ НО­ВАЙ ТРА­ДЫ­ЦЫІ

У дні фес­ты­ва­лю ма­ла­дзе­чан­скі кас­цёл Свя­то­га Юза­фа дру­гі раз пры­няў кан­цэрт “Му­зы­ка бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў — па­ка­лен­ню ХХІ ста­год­дзя”. Гэ­та час­тка па­ча­та­га ле­тась ад­на­ймен­на­га пра­екта Бе­ла­рус­ка­га са­юза кам­па­зі­та­раў. Яго за­да­ча — па­пу­ля­ры­за­цыя ха­ра­вых тво­раў су­час­ных айчын­ных аўта­раў, раз­віц­цё тра­ды­цый ха­ра­во­га вы­ка­на­ль­ніц­тва праз кан­цэр­ты, май­стар-кла­сы, пра­кты­ку­мы. Да­рэ­чы, імпрэ­зы пры­ма­юць не то­ль­кі ста­ліч­ныя ўста­но­вы, пра­ект аха­піў так­са­ма Ра­каў, Баб­руйск, Го­мель і іншыя мясц­іны. Ле­тась арга­ні­за­та­ры па­йшлі да­лей і вы­пус­ці­лі для пра­фе­сій­ных, ама­тар­скіх і ву­чэб­ных ха­роў збор­нік тво­раў, якія пра­гу­ча­лі на кан­цэр­тах.

Ру­ха­ві­ком пра­екта мож­на на­зваць ха­ра­вы ансамбль “Concertino” пад кі­раў­ніц­твам Аляк­сея Сніт­ко. Сё­ле­та на ма­ла­дзе­чан­скім кан­цэр­це да яго да­лу­чы­лі­ся хор Мін­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа імя Глін­кі і струн­ны ансамбль “Аме­лія” Ма­ла­дзе­чан­ска­га му­зыч­на­га ка­ле­джа імя Агін­ска­га, а так­са­ма са­ліс­ты Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі Анас­та­сія Мас­кві­на, Ні­на Ша­ру­бі­на, Ула­дзі­мір Гро­маў і Дзміт­рый Ша­бе­ця. У іх вы­ка­нан­ні пра­гу­ча­лі тво­ры Іга­ра Лу­чан­ка, Алі­ны Без­янсон, Вік­та­ра Кіс­це­ня, Але­га Ха­дос­кі, Эду­арда Хан­ка, Але­ны Атраш­ке­віч і іншых кам­па­зі­та­раў. Не­ка­то­рыя аўта­ры прад­ста­ві­лі ра­бо­ты ад­мыс­ло­ва для кан­цэр­та, да­пра­ца­ва­лі аран­жы­роў­кі. Без­умоў­на, пра­ект “Му­зы­ка бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў — па­ка­лен­ню ХХІ ста­год­дзя” вы­дат­на да­поў­ніў свя­точ­ную пра­гра­му. І пры­емна на­зі­раць, як на­ра­джа­ецца но­вая фес­ты­ва­ль­ная тра­ды­цыя.