На­ша, род­нае, бе­ла­рус­кае

№ 24 (1567) 11.06.2022 - 17.06.2022 г

17 чэрвеня ў Нясвіжы ў 12-ы раз пачнуцца “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”. Адкрые фестываль праграма “Беларускія прэм’еры” ў выкананні маладога, але ўжо знакамітага тэнара — лаўрэата найпрэстыжнейшых міжнародных конкурсаў, вядучага саліста тэатра Дзмітрыя ШАБЕЦІ.

Дзмітрый Шабеця служыць у Вялікім тэатры Беларусі трэці сезон, выконвае ўсе вядучыя тэнаровыя партыі рэпертуару. Таксама з’яўляецца запрошаным салістам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музыкальнага тэатра і Музычнай капэлы “Санорус”. Скончыў Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Сакалоўскага па спецыяльнасці “акадэмічныя спевы”, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і магістратуру пры ёй. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу-фестывалю “Мастацтва XXI стагоддзя” (Кіеў, 2015), Х Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў “Санкт-Пецярбург” (2021), дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў — выканаўцаў італьянскай оперы Competizione dell’Opera-2022, дзе пасля трох тураў з 600 прэтэндэнтаў у фінал патрапілі ўсяго 12 салістаў.


На рэ­алі­за­цыю аўтар­ска­га пра­екта "Беларускія прэм'еры", скі­ра­ва­на­га на да­лей­шае раз­віц­цё і па­пу­ля­ры­за­цыю бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, Дзміт­рый Ша­бе­ця атры­маў грант Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Гэ­та да­ло маг­чы­масць прэ­зен­та­ваць пра­гра­му па ўсёй кра­іне і на­ват за яе меж­амі: кан­цэр­ты пра­йшлі ў му­зеі Ад­ама Міц­ке­ві­ча ў На­ваг­руд­ку, у Лід­скім за­мку, у му­зыч­ным ка­ле­джы імя М.Глін­кі, а так­са­ма ў Мас­кве. Не аб­мі­нуў спя­вак і На­цы­яна­ль­ны фес­ты­валь бе­ла­рус­кай пес­ні і па­эзіі ў Ма­ла­дзеч­не.

— Дзміт­рый, што на­тхні­ла вас на ства­рэн­не та­ко­га твор­ча­га пра­екта?

— Ка­лі рых­та­ваў парт­ыю Ра­ма­на для опе­ры “Сі­вая ле­ген­да”, про­ста ўлю­біў­ся і ў гэ­тую му­зы­ку Дзміт­рыя Смо­льс­ка­га, і ў гэ­тыя сло­вы, ство­ра­ныя Ула­дзі­мі­рам Ка­рат­ке­ві­чам. А ка­лі па­зней па­чаў пра­ца­ваць над воб­ра­зам Ду­ба­тоў­ка ў “Дзі­кім па­ля­ван­ні ка­ра­ля Ста­ха” Ула­дзі­мі­ра Со­лта­на, так­са­ма па­вод­ле Ка­рат­ке­ві­ча, гэ­тая опе­ра да­да­ла мне яшчэ бо­льш на­тхнен­ня сва­ёй не­ве­ра­год­най пры­га­жос­цю, мо­цай, та­лен­там. Ма­быць, та­ды і ўзнік­ла жа­дан­не бо­льш шы­ро­ка па­пу­ля­ры­за­ваць на­шу бе­ла­рус­кую му­зы­ку.

— З ча­го па­ча­ла­ся пра­ца?

— З му­зы­кі... І сус­трэ­чы са стар­шы­нёй Бе­ла­рус­ка­га са­юза кам­па­зі­та­раў Але­най Атраш­ке­віч. Я ехаў да яе і не раз­умеў яшчэ, ці спра­цуе мая ідэя, ці атры­ма­ецца не­шта з за­ду­ма­на­га. Пад­аец­ца, сам ад­нос­на ня­даў­на скон­чыў на­шу Ака­дэ­мію му­зы­кі, вы­ву­чаў гіс­то­рыю бе­ла­рус­кай му­зы­кі, вы­кон­ваў бе­ла­рус­кія тво­ры, прад­угле­джа­ныя пра­гра­май. Але ж бе­ла­рус­кіх ра­ман­саў на­пі­са­на так шмат, і так шмат вы­дат­ных, якія па­він­ны гу­чаць і да­хо­дзіць не то­ль­кі да знаў­цаў, але і да са­май шы­ро­кай аўды­то­рыі слу­ха­чоў. З той сус­трэ­чы я вёз з са­бой вя­лі­кі стос нот: Але­на Вік­та­раў­на пад­ары­ла мне і свае тво­ры, і пра­цы ка­лег. Я ад­ра­зу ж на­кі­ра­ваў­ся да на­шай “фар­тэ­пі­яннай феі” — кан­цэр­тмай­стра Юліі Шчар­ба­ко­вай. І па­ча­ла­ся пра­ца: усё сыг­раць, па­слу­хаць, вы­браць, не ўпус­ціць ча­го­сь­ці сап­раў­ды важ­на­га. Імкну­лі­ся склас­ці пра­гра­му так, каб но­выя тво­ры (да­рэ­чы, са­ма­га роз­на­га ха­рак­та­ру — сум­ныя, вя­сё­лыя, гул­лі­выя) ла­гіч­на скры­жоў­ва­лі­ся з кла­січ­ны­мі бе­ла­рус­кі­мі ра­ман­са­мі і на­род­ны­мі пес­ня­мі. Та­му з’яві­лі­ся та­кія хі­ты, як “Не за во­чы чор­ныя” Юрыя Се­мя­ня­кі, “Я люб­лю” Ула­дзі­мі­ра Алоў­ні­ка­ва — да­рэ­чы, аб­одва ра­ман­сы на сло­вы Ад­ама Ру­са­ка.

— Астат­нія тво­ры — сап­раў­ды прэм’еры?

— Гэ­тыя ра­ман­сы аль­бо ўво­гу­ле не вы­кон­ва­лі­ся, аль­бо іх чу­лі лі­та­ра­ль­на адзін­кі. Та­му так, сап­раў­ды прэм’еры. Ужо ёсць і на­ступ­ныя тво­ры, што пі­шуц­ца спе­цы­яль­на для гэ­та­га пра­екта. Та­му ў но­вым тэ­атра­ль­ным се­зо­не пра­гра­му аб­авяз­ко­ва да­поў­нім.

— Па­куль жа яна за­ста­ецца ня­змен­най на ўсіх вы­ступ­лен­нях?

— Не, кры­ху змя­ня­ецца і вар’іру­ецца ў за­леж­нас­ці ад та­го, хто раз­ам са мной пры­мае ў ёй удзел. Без­умоў­на, упры­го­жан­нем кан­цэр­таў ста­но­вяц­ца мае ка­ле­гі: на­род­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі На­стас­ся Мас­кві­на, са­ліс­ты опе­ры Ма­рыя Гал­кі­на, Во­ль­га Ма­лі­ноў­ская, Андрэй Ся­лю­цін, кан­цэр­тмай­стры Юлія Шчар­ба­ко­ва, Анас­та­сія Ду­боў­ская. Так, у Мін­скім му­зыч­ным ка­ле­джы інстру­мен­та­ль­ныя тво­ры кам­па­зі­та­раў вы­ка­наў струн­ны Vivat-quartet артыс­таў аркес­тра на­ша­га Вя­лі­ка­га тэ­атра. Гэ­ты ж ка­лек­тыў пры­ме ўдзел і ў кан­цэр­це ў Тэ­атра­ль­най за­ле Ня­свіж­ска­га па­ла­ца.

— Так, вы пра­вя­лі ўжо не адзін кан­цэрт. Які з іх стаў для вас асаб­лі­ва за­па­мі­на­ль­ным?

— Ма­быць, у Мін­скім дзяр­жаў­ным му­зыч­ным ка­ле­джы імя Глін­кі. На сцэ­нах на­ву­ча­ль­ных уста­ноў уво­гу­ле вы­сту­паць ве­ль­мі ад­каз­на. Да­рэ­чы, у на­ша­га пра­екта ўжо ёсць свае ўдзяч­ныя пры­хі­ль­ні­кі, якія ча­ка­юць кож­на­га на­ступ­на­га па­ка­зу. За­ўсё­ды пры­емна ба­чыць у за­ле зна­ёмыя тва­ры. Але на гэ­тым кан­цэр­це яшчэ пры­сут­ні­ча­лі кам­па­зі­та­ры, чые тво­ры ўвай­шлі ў пра­гра­му: Алі­на Без­янсон, Ка­ця­ры­на Гі­ге­віч, Вя­час­лаў Пя­ць­ко. Бы­ло не­ве­ра­год­на пры­емна, ка­лі яны пад­ышлі і падзя­ка­ва­лі. Ска­за­лі, што рэ­дка мож­на па­чуць, каб но­выя бе­ла­рус­кія ра­ман­сы вы­кон­ва­лі­ся ў та­кім па­зі­тыў­ным клю­чы і та­кі­мі моц­ны­мі пры­го­жы­мі га­ла­са­мі. Вір­ту­аль­нае пры­ві­тан­не пе­рад­аў нам і кам­па­зі­тар Ула­дзі­мір Бра­ілоў­скі. Чуць “Бра­ва!” ад пра­фе­сі­яна­лаў удвая кра­на­ль­на. З ад­на­го бо­ку, мы на­тхні­лі кам­па­зі­та­раў на ства­рэн­не но­вых шэ­дэў­раў, а з дру­го­га — на­тхні­лі­ся са­мі і, мяр­ку­ючы па рэ­акцыі з за­лы, на­тхні­лі гле­да­чоў. Зна­чыць, нас ча­ка­юць но­выя цу­доў­ныя тво­ры, што па­він­ны не су­ма­ваць на біб­лі­ятэч­ных па­лі­цах, а існа­ваць у на­шай ку­ль­тур­най пра­сто­ры, гу­чаць як ма­га бо­льш шы­ро­ка. Спа­дзя­юся, у хут­кім ча­се ў пра­гра­му ўвой­дзе і твор ле­ген­дар­на­га Яўге­на Гле­ба­ва. Мы бы­лі ў гас­цях ва ўда­вы на­род­на­га артыс­та СССР — Ла­ры­сы Ва­сі­леў­ны Гле­ба­вай, на свае во­чы ўба­чы­лі, дзе жыў і тва­рыў Яўген Аляк­сан­дра­віч, па­гля­дзе­лі на вя­ліз­ны архіў, па­слу­ха­лі не­ка­то­рыя за­пі­сы. Так што пра­цу­ем... Дзя­ку­ючы гэ­та­му пра­екту мне не­ве­ра­год­на па­шан­ца­ва­ла па­зна­ёміц­ца з дзі­вос­на та­ле­на­ві­ты­мі лю­дзь­мі, надзе­ле­ны­мі асаб­лі­вым да­рам. Я з дзя­цін­ства са­чы­няю і вер­шы, і му­зы­ку. Мо­жа, ме­на­ві­та та­му мне так ці­ка­ва па­глы­біц­ца ў гэ­ты свет. Маг­чы­ма, ка­лі-не­будзь і сам што-не­будзь на­пі­шу — для гэ­та­га ці но­ва­га пра­екта.

— А сён­ня ці ёсць твор, які не­як па-асаб­лі­ва­му вас кра­нае?

— Іх мно­га. Ма­гу рас­пла­кац­ца, ка­лі чую “Па­ка­яль­ную ма­літ­ву” Алі­ны Без­янсон. Гэ­та ве­ль­мі глы­бо­кі кам­па­зі­тар, яе тво­ры вы­клі­ка­юць асаб­лі­выя эмо­цыі. Ад­ны з са­мых ме­ла­дыч­ных ра­ман­саў — у Але­ны Атраш­ке­віч. Я б ужыў у да­чы­нен­ні да іх сло­ва “па­псо­выя”, але вы­ключ­на ў доб­рым сэн­се: яны ад­ра­зу за­па­да­юць у ду­шу, іх хо­чац­ца на­заў­жды ўзяць у сваю твор­чую скар­бон­ку. Дый са­ма Але­на Вік­та­раў­на — на дзі­ва ад­кры­ты ча­ла­век, які га­рыць пра­цай і за­па­ль­вае ўсіх на­во­кал. Твор Ка­ця­ры­ны Гі­ге­віч “Ой, вы, дум­кі” на сло­вы Яку­ба Ко­ла­са — ве­ль­мі пры­го­жы, тут ёсць дзе прад­эман­стра­ваць свае здо­ль­нас­ці і спе­ва­ку, і кан­цэр­тмай­стру. Так, са­чы­нен­не да­во­лі скла­да­нае для вы­ка­нан­ня, але та­кія кі­ну­тыя ва­ка­ліс­ту вы­клі­кі за­ўсё­ды ці­ка­ва пе­ра­адо­ль­ваць.

— Вось мы і да цяж­кас­цей да­йшлі. Ба­юць, су­час­ныя тво­ры ўво­гу­ле го­лас псу­юць.

— Су­час­ныя бе­ла­рус­кія ра­ман­сы — ка­рыс­ныя для спе­ва­ка, вы­кон­ваць іх про­ста не­абход­на, на та­кой му­зы­цы ты рас­цеш як ва­ка­ліст. Але скла­да­насць у тым, што ра­ман­сы ў ма­ёй пра­гра­ме ве­ль­мі роз­ныя па ды­япа­зо­не. Па­сля та­ко­га кан­цэр­та стам­ля­ешся, ні­бы па­сля па­ўна­вар­тас­на­га спек­так­ля ці пра­гра­мы опер­ных арый. Але ўсё ж арыі, які­мі б скла­да­ны­мі яны ні бы­лі, на­пі­са­ны вы­ключ­на для тэ­на­ра, а тут ёсць ню­ансы. Ідэ­аль­ны ва­ры­янт — ка­лі кам­па­зі­тар ства­рае што­сь­ці для кан­крэт­на­га вы­ка­наў­цы і мо­жа як ма­га бо­льш по­ўна рас­крыць яго маг­чы­мас­ці.

— Упэў­не­на, тво­ры, пры­све­ча­ныя Дзміт­рыю Ша­бе­цю, аб­авяз­ко­ва з’явяц­ца. А па­куль — з якім на­стро­ем едзе­це ў Ня­свіж?

— Фес­ты­валь у за­мку Ра­дзі­ві­лаў — гэ­та ле­та, му­зы­ка, мас­тац­тва, гэ­та за­ўсё­ды асаб­лі­ва пры­ўзня­ты на­строй. І вось гэ­тую цу­доў­ную атмас­фе­ру мы бу­дзем да­рыць на­шым гле­да­чам. Пры­язджай­це, пры­хо­дзь­це — аб­яцаю, што аб­ыя­ка­вым не за­ста­нец­ца ніх­то, бо гэ­та ўсё на­ша, род­нае, бе­ла­рус­кае. Ха­ця б раз у жыц­ці, але гэ­тыя пры­го­жыя тво­ры трэ­ба па­чуць. А па­чуў­шы ад­ной­чы, за­хо­чац­ца слу­хаць яшчэ.

Да­рэ­чы, прэ­зен­та­цыя пра­гра­мы “Бе­ла­рус­кія прэм’еры” не­пас­рэд­на ў На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным Вя­лі­кім тэ­атры опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі ад­бу­дзец­ца 5 лі­пе­ня — у Ка­мер­най за­ле імя на­шай ле­ген­дар­най пры­ма­дон­ны Ла­ры­сы Па­мпе­еўны Алек­сан­дроў­скай.

Алена БАЛАБАНОВІЧ