З Канцэртным аркестрам да новых вяршыняў

№ 23 (1566) 04.06.2022 - 10.06.2022 г

10—11 чэрвеня адбудзецца ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2022”. Адным з заснавальнікаў свята ў 1993-м і пастаянным яго ўдзельнікам цягам усяго гэтага часу з’яўляецца Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі. Наша размова — з новым мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам калектыву Максімам РАСОХАМ.

— Мак­сім Мі­ка­ла­евіч, з які­мі па­чуц­ця­мі вы пры­йшлі ў гэ­ты аркестр? Бо ўзна­ча­ліць ка­лек­тыў па­сля смер­ці яго за­сна­ва­ль­ні­ка і ня­змен­на­га кі­раў­ні­ка Мі­ха­іла Фін­бер­га — вя­лі­кая ад­каз­насць.

— Ка­лі б гэ­та зда­ры­ла­ся ра­ней, ад­мо­віў­ся б без ані­якіх ва­ган­няў. Але за апош­нія шэсць га­доў я змя­ніў пяць мес­цаў пра­цы: га­лоў­ны ды­ры­жор Кан­цэр­тна­га аркес­тра ду­ха­вой му­зы­кі “Ня­мі­га”, за­гад­чык ад­дзя­лен­ня ка­мер­на­га ансам­бля ў Дзі­ця­чай му­зыч­най шко­ле мас­тац­тваў № 10, дэ­кан аркес­тра­ва­га фа­ку­ль­тэ­та Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі, ды­ры­жор Прэ­зі­дэн­цка­га аркес­тра на­шай кра­іны, да­цэнт Ака­дэ­міі му­зы­кі, дзе я ад­на­ча­со­ва ўзна­ча­ль­ваю сту­дэн­цкі аркестр. Та­му на сён­ня мне ёсць што ска­заць, бо на­збі­раў­ся пэў­ны мас­тац­кі во­пыт, твор­чы ба­гаж. І ка­лі мне па­ве­да­мі­лі ў Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры, за­пра­ша­ючы на гэ­тую па­са­ду, што ўсе схі­лі­лі­ся да ма­ёй кан­ды­да­ту­ры, гэ­та бы­ло пры­емна. Ад­каз­насць ад­чу­ваю, але раз­умею, што гэ­та маё, што я тут на сва­ім мес­цы.

— На­сам­рэч усе ва­шы зме­ны-пе­ра­ме­ны ты­чы­лі­ся, на­ко­ль­кі я раз­умею, асноў­на­га мес­ца пра­цы, ку­ды вас за­пра­ша­лі, бо да гэ­та­га пе­ра­лі­ку трэ­ба да­даць і цык­лы кан­цэр­таў у якас­ці за­про­ша­на­га ды­ры­жо­ра — у тым жа Го­ме­лі. І ўлас­ныя ка­лек­ты­вы, якія вы па­ча­лі арга­ні­зоў­ваць лі­та­ра­ль­на са сту­дэн­цкіх га­доў, каб вы­кон­ваць у іх най­перш бе­ла­рус­кую му­зы­ку.

— Так, не­ка­то­рыя з ка­лек­ты­ваў існу­юць да гэ­та­га ча­су: ду­ха­вы квар­тэт “Riviera”, ка­мер­ны аркестр “Мінск-кла­сік”. А бе­ла­рус­кая му­зыч­ная спад­чы­на — па­праў­дзе бяз­меж­ная. На­ват знаў­цы ве­да­юць з яе то­ль­кі не­вя­ліч­кую час­тку. І чым бо­льш я ў гэ­та па­глыб­ля­юся, тым бо­льш ад­кры­ваю не­вя­до­мых, за­бы­тых ста­ро­нак, год­ных са­май шы­ро­кай па­пу­ля­ры­за­цыі.

— З На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным кан­цэр­тным аркес­трам Бе­ла­ру­сі вы пра­вя­лі ўжо без­ліч кан­цэр­таў — што­раз з но­вай пра­гра­май. А са­мы пер­шы ме­на­ві­та з гэ­тым аркес­трам за­пом­ніў­ся?

— Ка­неш­не! Ён ад­быў­ся ў Коб­рын­скім па­ла­цы ку­ль­ту­ры 26 кра­са­ві­ка, аку­рат праз ме­сяц па­сля май­го пры­зна­чэн­ня. Да гэ­та­га кан­цэр­та мне па­шы­лі фрэнч, я ўпер­шы­ню яго апра­нуў. Вы­хо­джу на сцэ­ну, а ў му­зы­кан­таў во­чы, бы двух­руб­лё­выя ма­не­ты, маў­ляў, што за но­вы імідж? Яны мя­не ў та­кім адзен­ні яшчэ ні­ко­лі не ба­чы­лі.

— За­тое вы, што на­зы­ва­ецца, ад­ра­зу зра­бі­лі на іх ура­жан­не. А ўво­гу­ле — ці скла­да­на бы­ло пры­ста­соў­вац­ца? Не вам, бо вы ж не ўпер­шы­ню ка­лек­ты­вы змя­ня­еце, а ім — да вас.

— У аркес­тры пра­цу­юць леп­шыя пра­фе­сі­яна­лы, і ў тым вя­лі­кая за­слу­га Фін­бер­га. У іх на­сто­ль­кі ўсё “схоп­ле­на” і ад­то­ча­на, што яны мо­гуць іграць без ды­ры­жо­ра, ары­енту­ючы­ся на тэмп і рыт­міч­ную сет­ку, за­да­дзе­ныя ўдар­ні­кам. Па­мя­та­еце, Мі­ха­іл Якаў­ле­віч час­ця­ком па­ва­роч­ваў­ся ў за­лу ці на­ват ад­ыхо­дзіў убок, каб прад­эман­стра­ваць гэ­ты “фо­кус”. Мне ж хо­чац­ца, каб яны гра­лі па ма­іх ру­ках, бо та­ды мож­на дзе­сь­ці за­па­во­ліць, пры­тры­маць гу­чан­не, а дзе­сь­ці — да­даць у му­зы­ку бо­льш эмо­цый, “кіс­ла­ро­ду”. Так і пры­вы­ка­ем ад­но да ад­на­го. Ся­род ня­даў­ніх вы­ступ­лен­няў ка­лек­ты­ву — “Апош­ні зва­нок” у “Мінск-арэ­не”, 1 чэр­ве­ня — на ўга­на­ра­ван­ні та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі ў Па­ла­цы Рэ­спуб­лі­кі. Да­рэ­чы, ся­род адзна­ча­ных ёсць і мая ву­ча­ні­ца — 10-га­до­вая Ула­да Мяр­ку­ла­ва, якая не то­ль­кі на га­боі грае, а яшчэ і спя­вае.

Кры­ху ра­ней, на ХХІ Свя­це мас­тац­тваў “Му­зы Ня­сві­жа”, у аркес­тра бы­ло ад­ра­зу ча­ты­ры кан­цэр­ты: у ра­ту­шы гу­ча­ла ду­ха­вая му­зы­ка, у за­мка­вай за­ле — “Му­зыч­ны скарб Ра­дзі­ві­лаў”, скла­дзе­ны з тво­раў Ма­цея, Соф’і — прад­стаў­ні­коў зна­ка­мі­та­га маг­нац­ка­га ро­ду, а так­са­ма тых, хто там пра­ца­ваў: за­про­ша­на­га з Гер­ма­ніі Яна Да­ві­да Го­лан­да — аўта­ра опе­ры “Агат­ка”, чэш­ска­га му­зы­кан­та і кам­па­зі­та­ра Яна Ду­сі­ка. У кас­цё­ле Бо­жа­га це­ла гу­ча­ла пра­гра­ма “Ду­хоў­ныя вяр­шы­ны”. Там быў і Па­ла­нэз Агін­ска­га са сло­ва­мі Вя­час­ла­ва Ша­ра­па­ва, і му­ля­він­ская “Алек­сан­дры­на”, і тво­ры На­па­ле­она Орды, Ана­то­ля Ба­га­ты­ро­ва, Іга­ра Лу­чан­ка, Ула­дзі­мі­ра Со­лта­на — по­бач з сус­вет­най кла­сі­кай. А за­вяр­ша­ла­ся свя­та кан­цэр­там да 35-год­дзя аркес­тра і 75-год­дзя Фін­бер­га, ён сам па­спеў склас­ці гэ­тую юбі­лей­ную пра­гра­му.

Кан­цэрт “Па­мя­ці ма­эстра” ад­быў­ся і ў По­ла­цку 27-га мая. Там жа гу­ча­ла “Пры­на­шэн­не По­ла­цку”, дзе быў і Бах, і апра­цоў­кі еўра­пей­скай эстра­ды. По­лацк, Ня­свіж — зна­ка­выя для бе­ла­ру­саў га­ра­ды, сап­раў­дныя люс­тэр­кі на­шай ку­ль­ту­ры: у іх і ў іншых па сён­няш­ніх мер­ках “не­ста­ліч­ных” рэ­гі­ёнах бы­ло саб­ра­на ўсё най­леп­шае, што сён­ня рэ­прэ­зен­туе на­шу ба­га­тую ста­ра­даў­нюю спад­чы­ну.

— Ад­чу­ваю, у раз­мо­ву ўклю­чыў­ся не то­ль­кі кі­раў­нік і ды­ры­жор, але і вы­біт­ны вя­ду­чы бо­ль­шас­ці кан­цэр­таў, які рас­па­вя­дае шмат ці­ка­вос­так. А яшчэ — вы­дат­ны са­ліст на га­боі, у чым так­са­ма пе­ра­ка­на­лі­ся на­вед­ва­ль­ні­кі тых жа “Му­заў Ня­сві­жа”. А што вы пад­рых­та­ва­лі да На­цы­яна­ль­на­га фес­ты­ва­лю бе­ла­рус­кай пес­ні і па­эзіі “Ма­ла­дзеч­на-2022”?

— Як за­ўжды, па­чнец­ца свя­та дву­ма ту­ра­мі кон­кур­су ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў бе­ла­рус­кай эстрад­най пес­ні, што про­йдзе ў Кан­цэр­тнай за­ле Па­ла­ца ку­ль­ту­ры. З ран­ку ўдзе­ль­ні­кі вы­сту­пяць пад фа­наг­ра­му-мі­ну­соў­ку, а ў 14 га­дзін — у су­пра­ва­джэн­ні аркес­тра. Гэ­тую тра­ды­цыю за­клаў Мі­ха­іл Якаў­ле­віч, і мы яе пры­трым­лі­ва­емся. Уз­на­га­ро­джан­не пе­ра­мож­цаў ад­бу­дзец­ца ў час ура­чыс­та­га ад­крыц­ця фес­ты­ва­лю ў Амфі­тэ­атры. Пра­гра­ма, рэ­жы­сё­рам якой вы­сту­пае Ні­на Осі­па­ва, не­вы­пад­ко­ва на­зва­ная “ХХІ — ад­лік но­ва­га ча­су. Па­ча­так”. Бо і ста­год­дзе ХХІ, і фес­ты­валь 21-ы па лі­ку, і кан­кур­сан­таў на яго ад­бі­ра­юць аку­рат 21: па тры ча­ла­ве­кі ад кож­най воб­лас­ці і асоб­на ад Мін­ска. І кі­раў­нік, як ба­чы­це, но­вы. Упер­шы­ню асаб­лі­вас­цю кан­цэр­та ад­крыц­ця ста­не ўдзел у ім не то­ль­кі са­ліс­таў аркес­тра, але і за­про­ша­ных эстрад­ных зо­рак. Раз­ам з аркес­трам бу­дуць спя­ваць Іры­на Да­ра­фе­ева, Вік­то­рыя Алеш­ка, “Пес­ня­ры”, Мі­ка­лай Ско­ры­каў, які ад­даў ка­лек­ты­ву шмат га­доў жыц­ця, Ган­на Тру­бяц­кая, Аляк­сей Ка­січ — кан­кур­сан­ты сё­лет­ня­га “Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску”, што про­йдзе ў лі­пе­ні. Бу­дзе і асоб­ны блок, пры­све­ча­ны Мі­ха­ілу Фін­бер­гу. Ся­род іншых сюр­пры­заў кан­цэр­та — “Ма­літ­ва” Эду­арда Хан­ка. На яе на­ват сам аўтар за­быў­ся! А му­зы­каз­наў­ца Во­ль­га Бры­лон знай­шла гэ­тыя но­ты — адзін ра­док ме­ло­дыі, Ула­дзі­мір Тка­чэн­ка зра­біў аран­жы­роў­ку, і мы вы­ка­на­ем. Ці­ка­вым бу­дзе і па­ча­так кан­цэр­та. Аркестр бу­дзе вы­хо­дзіць на сцэ­ну гру­па­мі, па чар­зе: спа­чат­ку рытм-сек­цыя са сва­ім со­ла, по­тым ду­ха­ві­кі, за імі струн­ні­кі, ва­ка­ліс­ты і ў кан­цы, на­рэш­це, я.

На на­ступ­ны дзень у там­тэй­шай шко­ле мас­тац­тваў з прэм’ерай вы­сту­піць струн­ны аркестр на­ша­га ка­лек­ты­ву. Пра­гра­ма “Бе­ла­рус­кія му­зыч­ныя скар­бы: дру­гое на­ра­джэн­не” скла­дзе­на да юбі­лей­ных угод­каў з дня на­ро­дзі­наў Ген­ры­ха Ваг­не­ра, Льва Аб­елі­ёві­ча, Са­му­іла Па­лон­ска­га. І чац­вёр­ты наш кан­цэрт у рам­ках фес­ты­ва­лю — “Джа­за­вы ка­лей­дас­коп” у Чыс­цін­скім сель­скім До­ме ку­ль­ту­ры, пры­све­ча­ны 75-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня Фін­бер­га.

Да­рэ­чы, да юбі­лею май­стра (на жаль, па­смя­рот­на­га) на фес­ты­ва­лі ла­дзіц­ца яшчэ не­ка­ль­кі імпрэз: прэ­зен­та­цыя да­ку­мен­та­ль­най стуж­кі “Імпра­ві­за­цыя”, ад­крыц­цё вы­ста­вы “За­ўсё­ды з ва­мі. Мі­ха­іл Фін­берг” у кі­на­тэ­атры “Ра­дзі­ма”. Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці на­клаў свой ад­бі­так і на кан­цэрт за­крыц­ця. Мы ў ім не ўдзе­ль­ні­ча­ем, але гэ­та бу­дзе сво­еа­саб­лі­вая кан­цэр­тная прэ­зен­та­цыя ня­даў­на вы­да­дзе­най кні­гі Во­ль­гі Бры­лон “Бе­ла­рус­кая эстра­да. На­ста­ль­гіч­ны ды­вер­тыс­мент”: упер­шы­ню на гэ­тым фес­ты­ва­лі вы­сту­піць На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны на­род­ны аркестр імя Іо­сі­фа Жы­но­ві­ча.

— Ду­маю, па­сля Ма­ла­дзеч­на ў вас і ў Кан­цэр­тна­га аркес­тра так­са­ма ўсё шчы­ль­на рас­пі­са­на.

— На “Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску” вы­сту­па­ем з лаў­рэ­ата­мі мі­ну­лых кон­кур­саў. У жніў­ні ў мя­не не­ка­ль­кі кан­цэр­таў з іншы­мі ка­лек­ты­ва­мі — на­ту­ра­ль­на, з бе­ла­рус­кай му­зы­кай роз­ных эпох. А ў Кан­цэр­тным аркес­тры па­куль га­лоў­нае пы­тан­не — знай­сці за­каз­чы­каў на на­шы вы­ступ­лен­ні, бо са­мім прад­аваць квіт­кі — да­дат­ко­вы га­лаў­ны боль. Пра­па­на­ва­лі Ві­цеб­скай фі­лар­мо­ніі пра­гра­му тво­раў, пры­све­ча­ных Мар­ку Ша­га­лу, на фес­ты­валь імя Са­ляр­цін­ска­га. Там за­ці­ка­ві­лі­ся. Доб­ра, што раз­ам з но­вым мас­тац­кім кі­раў­ні­ком у аркес­тры з’явіў­ся і но­вы ды­рэк­тар, бо ра­ней гэ­тыя два кі­рун­кі су­мяш­чаў Фін­берг. І вы­дат­на, што ды­рэк­та­рам стаў зна­ны тру­бач, ула­да­ль­нік мед­аля Фран­цыс­ка Ска­ры­ны Дзміт­рый Ці­ха­но­віч, які пра­цуе ў ка­лек­ты­ве 23 га­ды і доб­ра ве­дае яго спе­цы­фі­ку.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"