Як прыстасоўваюць помнікі культуры?

№ 23 (1566) 04.06.2022 - 10.06.2022 г

У нашай краіне налічваецца больш за трыста аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, якія не выкарыстоўваюцца і знаходзяцца ў незадавальняючым стане. Такія звесткі агучыў міністр культуры Анатолій Маркевіч на выніковай калегіі ведамства ў лютым.

Бяс­спрэч­на, дзяр­жа­ва кла­по­ціц­ца аб за­ха­ван­ні і ад­на­ўлен­ні гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны. Пра­цяг­ва­ецца рэ­кан­струк­цыя Спа­са-Пра­абра­жэн­скай цар­квы ў По­ла­цку, рэ­стаў­ра­цыя ком­плек­су бы­ло­га ка­ле­гі­ума езу­ітаў у Юра­ві­чах, па­ла­ца­ва-па­рка­ва­га ансам­бля ў Жы­лі­чах і іншых аб’ектаў. Ад­нак аха­піць ува­гай кож­ны по­мнік не­маг­чы­ма, усё ж трэ­ба рас­стаў­ляць пры­яры­тэ­ты. Як пра­ві­ла, пе­ра­ва­га ад­да­ецца аб’ектам агу­ль­на­на­цы­яна­ль­на­га зна­чэн­ня, а што ты­чыц­ца менш вя­до­мых, тут надзея на пры­ват­ную іні­цы­яты­ву. І не кож­на­му за­кі­ну­та­му бу­дын­ку па­шан­цуе на бес­ка­рыс­лі­ва­га руп­ліў­ца. На­ту­ра­ль­на, ча­ла­век раз­ліч­вае ў бу­ду­чы­ні атры­маць пры­бы­так, ка­лі вы­дат­коў­вае гро­шы і сі­лы на рэ­ані­ма­цыю гіс­та­рыч­на­га аб’екта. І ча­сам па­ўстае пра­бле­ма: не кож­ны архі­тэк­тур­ны по­мнік праз асаб­лі­вас­ці пла­ні­роў­кі або праз мес­цаз­на­хо­джан­не мож­на пры­ста­са­ваць пад ка­мер­цый­ную дзей­насць. А між тым ме­на­ві­та над­анне но­вых фун­кцый бы­вае апош­нім шан­цам. Пра­кты­ка пры­ста­са­ван­ня по­мні­каў ку­ль­ту­ры актыў­на па­шы­ра­ная ў Еўро­пе. Най­бо­льш глы­бо­кае пе­ра­пра­фі­ля­ван­не там пе­ра­жы­ва­юць індус­тры­яль­ныя аб’екты, а ся­род са­мых не­звы­чай­ных ра­шэн­няў мож­на на­зваць га­тэ­лі ў бу­дын­ках бы­лых тур­маў. Перапрафіліраванне выкарыстоўваецца і ў беларускай практыцы. Такі падыход дапамагае ратаваць гістарычныя будынкі ад заняпаду.

Былы бровар у Лошыцкай сядзібе


ВЯ­СЕЛ­ЛЕ НА БРО­ВА­РЫ

Ло­шыц­кая ся­дзі­ба, як вя­до­ма, да­сяг­ну­ла рос­кві­ту пры Яўста­фіі Лю­бан­скім, які ва­ло­даў ма­ёнткам з 1884 да 1913 го­да. Яна ста­ла ад­ной з най­леп­шых гу­бер­нскіх гас­па­да­рак і цэн­трам свец­ка­га жыц­ця. Так у кан­цы ХІХ ста­год­дзя Лю­бан­скі ўдас­ка­на­ль­вае бро­вар, да­бу­доў­вае да яго вя­лі­кі спір­та­ачыш­ча­ль­ны цэх. Та­ды і сфар­мі­ра­ваў­ся кан­чат­ко­вы вы­гляд ві­на­кур­ні, якая сён­ня лі­чыц­ца по­мні­кам бе­ла­рус­кай пра­мыс­ло­вай архі­тэк­ту­ры. Доў­гі час бы­лая ві­на­кур­ня ста­яла без спра­вы. Яе спра­ба­ва­лі прад­аць на аўкцы­ёне, але так і не знай­шлі па­куп­ні­ка. У вы­ні­ку за ажыў­лен­не аб’екта вы­ра­шы­лі ўзяц­ца га­рад­скія ўла­ды — за кошт бю­джэт­ных і па­за­бю­джэт­ных срод­каў.

Праект рэканструкцыі былога бровара ў Лошыцы


Па­вод­ле кан­цэп­цыі, бу­дын­кі атры­ма­юць но­выя фун­кцыі: у га­лоў­ным раз­мес­цяц­ца Па­лац шлю­баў і ад­дзел ЗАГС Ле­нін­ска­га ра­ёна, а ў су­сед­ніх бу­дуць пра­ца­ваць са­лон пра­ка­ту вя­се­ль­ных стро­яў, ка­вяр­ня, квет­ка­вая кра­ма, цы­ру­ль­ня і ка­фэ з за­лай для фур­шэ­таў. Так­са­ма за­пла­на­ва­на доб­раў­па­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рыі. Там з’явяц­ца амфі­тэ­атр і алея рэ­гіс­тра­цыі шлю­баў, ло­дач­ная пры­стань. Ха­рак­тэр­ныя архі­тэк­тур­ныя асаб­лі­вас­ці бы­лой ві­на­кур­ні аб­яца­юць за­ха­ваць. Па­ча­так рэ­стаў­ра­цый­ных ра­бот за­пла­на­ва­ны на во­сень, а па­куль за­каз­чык — прад­пры­емства “Мін­ская спад­чы­на” — шу­кае бу­ду­чых аран­да­та­раў, якія па­ўдзе­ль­ні­ча­юць у ра­мон­це па­мяш­кан­няў.

СЯ­ДЗІ­БА ЗНОЎ ПРЫ­МЕ ГАС­ЦЕЙ

Та­ямні­цай для мін­чан бы­ла бу­ду­чы­ня так зва­най Бе­лай да­чы ў Ку­ра­соў­шчы­не — по­мні­ка ся­дзіб­на-па­рка­вай архі­тэк­ту­ры. Гэ­ты за­га­рад­ны дом на вы­со­кім уз­гор­ку ў дру­гой па­ло­ве ХІХ ста­год­дзя па­бу­да­ваў на­ча­ль­нік Лі­ба­ва-Ро­мен­скай чы­гун­кі Мі­ка­лай Ад­аду­раў. У са­вец­кія ча­сы ся­дзі­ба на­ле­жа­ла Інсты­ту­ту гле­баз­наў­ства, па­зней там раз­мяш­чаў­ся Цэнтр бе­ла­рус­ка­га фа­льк­ло­ру, а з кан­ца 1990-х га­доў аб’ект пус­та­ваў. З 2016 яго спра­ба­ва­лі прад­аць на аўкцы­ёне, але но­ва­га гас­па­да­ра знай­шлі то­ль­кі з чац­вёр­тай спро­бы.

Белая дача ў працэсе аднаўлення. Чэрвень 2022 года.


Пры­ват­ная кам­па­нія, якая на­бы­ла бу­ды­нак, за­пла­на­ва­ла ад­крыць ку­ль­тур­на-асвет­ніц­кі цэнтр з му­зыч­най гас­цёў­няй. На­рэш­це ў 2020 го­дзе на аб’екце па­ча­лі­ся ра­бо­ты. Тэр­мін уво­ду ў экс­плу­ата­цыю пе­ра­но­сі­лі праз доў­гі пра­цэс архіў­ных по­шу­каў, аб­сле­да­ван­няў бу­дын­ка і ўзгад­нен­няў да­ку­мен­таў. Ця­пер за­вер­шыць ад­на­ўлен­не знеш­ня­га вы­гля­ду по­мні­ка і доб­раў­па­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рыі аб­яца­юць да 3 лі­пе­ня. Хут­ка бу­даў­ні­кі пры­сту­пяць да ўнут­ра­на­га аздаб­лен­ня. Да­рэ­чы, яно бу­дзе ўяў­ляць са­бой фан­та­зію на гіс­та­рыч­ную тэ­му, бо вы­яўлен­чых да­ку­мен­таў з інтэр’ера­мі Бе­лай да­чы не за­ста­ло­ся. Знеш­ні ж вы­гляд мак­сі­ма­ль­на на­блі­жа­ны да аўтэн­тыч­на­га. Да пры­кла­ду, раз­абра­ны дру­гі па­верх (яго над­бу­да­ва­лі ў са­вец­кія га­ды) і ад­ноў­ле­ны фа­ль­ца­ва­ны дах, а ў афар­млен­ні экс­тэр’еру вы­ка­рыс­та­ны та­кія ж ма­тэ­ры­ялы, што і ў па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя.

Працяг тэмы — у газеце "Культура" №23 ад 4 чэрвеня.