У ле­та з ба­ле­там

№ 23 (1566) 04.06.2022 - 10.06.2022 г

7—12 чэрвеня ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбудзецца традыцыйны фестываль “Балетнае лета ў Вялікім”. А побач з ім — яшчэ безліч адметных балетных падзей.

25 мая тэ­атр ад­свят­ка­ваў 89-ы дзень на­ро­дзі­наў, так­са­ма най­перш з ба­лет­ны­мі сюр­пры­за­мі. Тым бо­льш што ня­даў­на ў ка­лек­ты­ве з’явіў­ся но­вы га­лоў­ны ха­рэ­ограф — Ігар Колб, імя яко­га да­ўно зна­ёмае ама­та­рам ба­ле­та мно­гіх кра­ін. Ка­лі­сь­ці ён скон­чыў наш ка­ледж па кла­се Аляк­сан­дра Ка­ля­дэн­кі, по­тым стаў вя­ду­чым са­ліс­там Ма­ры­інска­га тэ­атра, шмат гас­тра­ля­ваў, быў за­про­ша­най зор­кай шмат­лі­кіх фес­ты­ва­ляў, са­лі­ра­ваў у Ры­ме, Ве­не, То­кіа, вы­кла­даў, за­ймаў­ся прадзю­сар­скай спра­вай. Дый на ра­дзі­му не за­бы­ваў­ся: рэ­гу­ляр­на на­вед­ваў­ся з вы­ступ­лен­ня­мі і май­стар-кла­са­мі. Та­му яго ця­пе­раш­няе пры­зна­чэн­не мож­на рас­цэ­нь­ваць як вяр­тан­не ў род­ныя пе­на­ты — у но­вым амплуа “вя­лі­ка­га на­ча­ль­ні­ка” і “ўсіх ба­лет­ных ка­ман­дзі­ра”.

У тым, што Ігар Колб мо­жа зра­біць артыс­таў на­ват з жур­на­ліс­таў, ён пе­ра­ка­наў у час гэт­ка­га эліт­на­га май­стар-кла­са — вы­ключ­на для пі­шу­чай бра­ціі з на­го­ды дня на­ро­дзі­наў тэ­атра. Уве­ча­ры 25 мая спраў­дзіў­ся па­зна­ча­ны ў афі­шы вя­лі­кі свя­точ­ны га­ла-кан­цэрт, а ўдзень тэ­атра­ль­нае за­ку­ліс­се “за­ха­пі­лі” жур­на­ліс­ты: аку­рат для іх быў так­са­ма май­стар-клас па опер­ным мас­тац­тве, пра­ве­дзе­ны са­ліс­там Але­гам Ме­ль­ні­ка­вым, а яшчэ — сап­раў­днае “ўзня­сен­не” на дах тэ­атра, аздоб­ле­нае му­зыч­ны­мі і ску­льп­тур­на-плас­тыч­ны­мі пад­арун­ка­мі. Пе­ра­хо­дам да “Ба­лет­на­га ле­та” ста­ла­ся тра­ды­цый­ная спра­ваз­дач­ная ве­ча­ры­на Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ха­рэ­агра­фіч­на­га ка­ле­джа на сцэ­не Вя­лі­ка­га тэ­атра — сё­ле­та асаб­лі­ва шы­коў­ная і, па­га­дзі­це­ся, ве­ль­мі сім­ва­ліч­ная: мы ўба­чы­лі тых, хто зу­сім хут­ка, трэ­ба спа­дзя­вац­ца, ста­не ўпры­го­жан­нем на­шай тру­пы. Пер­шая дзея скла­да­ла­ся з кан­цэр­тных ну­ма­роў — кла­січ­ных, ха­рак­тар­ных, су­час­ных. Быў на­ват фраг­мент са “Спар­та­ка” з ха­рэ­агра­фі­яй Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева, што мо­жа лі­чыц­ца сап­раў­днай за­яўкай вы­шэй­ша­га пра­фе­сі­яна­ліз­му. А па­сля антрак­ту пуб­лі­ка пры­йшла ў за­хап­лен­не ад ма­ла­до­га, іскрыс­та­га гул­лі­вым гу­ма­рам “Пры­ва­лу ка­ва­ле­рыі” — па­ўна­вар­тас­на­га ад­на­акто­ва­га ба­ле­та, што ка­лі­сь­ці быў у рэ­пер­ту­ары тэ­атра.

А вось ад­крыц­цё “Ба­лет­на­га ле­та” бу­дзе надзвы­чай сур’ёзным: пуб­лі­ку ча­кае чар­го­вая сус­трэ­ча з ха­рэ­агра­фі­яй Ба­ры­са Эйфма­на, ад­мет­най не­ве­ра­год­ны­мі ансам­бле­вы­мі спа­лу­чэн­ня­мі рук-ног-цел і фі­ла­соф­скі­мі па­глыб­лен­ня­мі.

Яго­ны аўтар­скі тэ­атр, які ство­ра­ны ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу і гас­тра­люе па ўсім све­це, двой­чы (!) па­ка­жа ў нас “Эфект Піг­ма­лі­ёна”: спек­такль про­йдзе 7 і 8 чэр­ве­ня, з роз­ны­мі скла­да­мі, та­му ісці на яго ле­пей так­са­ма двой­чы. У на­ступ­ныя дні фес­ты­ва­ль­ную сцэ­ну зой­муць гас­па­да­ры, але раз­ам з за­про­ша­ны­мі гас­ця­мі. У “Ле­бя­дзі­ным воз­еры” цэн­тра­ль­ныя парт­ыі вы­ка­на­юць На­тал­ля Со­ма­ва і Дзміт­рый Са­ба­леў­скі з Мас­коў­ска­га ака­дэ­міч­на­га Му­зыч­на­га тэ­атра імя К.Ста­ніс­лаў­ска­га і У.Не­мі­ро­ві­ча-Да­нчан­кі. У “Спя­чай пры­га­жу­ні” па­ўдзе­ль­ні­ча­юць ад­ра­зу чац­вё­ра рас­ійскіх са­ліс­таў. Бу­дзе па­ка­за­ны і “Ка­нёк-Гар­бу­нок”, ство­ра­ны бы­лым га­лоў­ным ха­рэ­огра­фам на­ша­га тэ­атра, на­род­ным артыс­там Бе­ла­ру­сі Юры­ем Тра­янам і ў час фес­ты­ва­лю пры­мер­ка­ва­ны да юбі­лею за­слу­жа­на­га дзея­ча мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі, ды­ры­жо­ра Мі­ка­лая Ка­ляд­кі, пад ру­кі яко­га ле­пей за ўсё ска­чуць но­гі ба­лет­ных артыс­таў.

Гуч­ным за­вяр­ша­ль­ным акор­дам фес­ты­ва­лю ста­нец­ца га­ла-кан­цэрт сус­вет­ных зо­рак. Сё­ле­та яны пры­едуць не то­ль­кі з Рас­іі, але і з... Егіп­ту, пры­чым вы­ключ­на з са­мых, ба­дай, вы­біт­ных ка­лек­ты­ваў: з Вя­лі­ка­га тэ­атра, зна­ка­мі­та­га Ма­ры­інска­га, зга­да­на­га Санкт-Пе­цяр­бур­гска­га дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га Тэ­атра ба­ле­та Ба­ры­са Эйфма­на (да­рэ­чы, гэ­та бу­дзе ду­эт з ба­ле­та “Яўген Ане­гін” з удзе­лам бы­лой на­шай Лю­бо­ві Андрэ­евай), з мас­коў­ска­га La Classique — на­рэш­це, з Ка­ірскай опе­ры. І, вя­до­ма, леп­шыя кам­па­зі­цыі па­ка­жуць на­шы зор­кі, па­чы­на­ючы з на­род­най артыс­ткі Бе­ла­ру­сі Іры­ны Яром­кі­най, якая ня­даў­на ад­свят­ка­ва­ла свой юбі­лей — 25-год­дзе на сцэ­не.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"