“Белсаюздруку” — 90!

№ 47 (865) 22.11.2008 - 28.11.2008 г

...А пачалося ўсё 21 лістапада 1918 года дэкрэтам Саўнаркама “Аб усталяванні ва ўстановах паштова-тэлеграфнага ведамства продажу твораў савецкага друку”, згодна з якім прадугледжвалася з 1 снежня 1918 года ва ўсіх ведамасных установах адкрыць рознічны продаж газет, часопісаў і кніг.

 /i/content/pi/cult/184/1903/Belsajuz.jpg
Цяпер жа на вітрынах кіёскаў “Белсаюздрука”, вядома, асартымент айчыннай і замежнай перыёдыкі, сапраўды адпаведны ХХІ стагоддзю! Ды і самі пункты продажу, зазначаюць наведвальнікі гандлёвых кропак, маюць сучасны від, з’яўляючыся сапраўды неад’емнай часткай інфармацыйнага жыцця рэспублікі. І такіх мініаб’ектаў у сталіцы — ужо 370! Мо таму і звычна нам штораніцу або штовечар выходзіць па любімае выданне да бліжэйшага кіёска або крамы “Белсаюздруку”? Ці не выдатная традыцыя?!

“Белсаюздрук” двойчы атрымліваў узнагароду “Залатая Ліцера”. Ёй, па традыцыі, ушаноўваюцца лепшыя выданні і журналісты ў знак прызнання высокіх дасягненняў. Вядома, годны “Залатой Ліцеры” і вядучы распаўсюджвальнік айчыннай прэсы! Пагадзіцеся: традыцыя, вартая ўвагі!

Адзін з кірункаў дзейнасці прадпрыемства — прыём падпіскі на газеты і часопісы па ўласных каталогах і магчымасць атрымання падпісных выданняў праз кіёскі “Белсаюздруку”. Мінчане і мінскія арганізацыі, дарэчы, маюць магчымасць аформіць падпіску, у тым ліку і на “Культуру”, па факсе, тэлефоне і электроннай пошце. Таму гарантаваны асобнік любімай газеты або часопіса заўжды дачакаецца свайго ўладальніка. І гэта таксама традыцыя, закладзеная прадпрыемствам!

З юбілеем, паважаныя распаўсюджвальнікі прэсы і... традыцый!

“Культура”ўцы