“Я слаў­лю тых, хто след для нас па­кі­нуў...”

№ 21 (1564) 21.05.2022 - 27.05.2022 г

У Год гістарычнай памяці мне зноў і зноў асабліва хочацца ўспамінаць тых беларускіх мастакоў, якія са зброяй у руках мужна абаранялі нашу Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны і якія пасля Перамогі свае лепшыя карціны, скульптуры, графічныя кампазіцыі прысвяцілі вялікаму Подзвігу нашага вялікага Народа.

/i/content/pi/cult/906/19027/Gramyka.jpg

Бо­ль­шасць та­кіх твор­цаў — бы­лых фран­та­ві­коў і парт­ызан — я доб­ра ве­даў, з не­ка­то­ры­мі бліз­ка сяб­ра­ваў, і та­му — да іх, лю­дзей з чыс­тым сум­лен­нем — у мя­не тра­пят­кія ад­но­сі­ны. У роз­ныя ча­сы я шмат пі­саў пра іх і ў срод­ках ма­са­вай інфар­ма­цыі, і ў кні­гах — на­прык­лад, пра Л.Шча­мя­лё­ва і М.Са­віц­ка­га, С.Се­лі­ха­на­ва і Я.За­йца­ва, А.Бем­бе­ля і А.Гле­ба­ва, І.Пуш­ко­ва і М.Зя­лён­кі­на, М.Гу­ці­ева і С.Ра­ма­на­ва, В.Вяр­соц­ка­га і Т.Па­ра­жня­ка, пра іншых пе­ра­мож­цаў Вя­лі­кай Айчын­най.

У вя­до­ма­га па­эта-парт­ыза­на Ана­то­ля Астрэй­кі ёсць цу­доў­ны верш пра та­кіх мас­та­коў:

Бы­вае, сму­так ду­шу агар­тае…

Та­ды ў му­зей мас­тац­кі я іду,

І сму­так мой, ні­бы ту­ман, зні­кае —

З жыц­цё­вай пра­ўдай гу­тар­ку вя­ду.

Сус­трэ­чы ра­ды з кож­наю кар­ці­най,

Пе­рад та­бой ня­мею, пры­га­жосць.

Я слаў­лю тых, хто след для нас пакі­нуў

Пра род­ны край, пра на­шу ма­ла­досць.

Гэ­тыя пра­ніз­лі­выя па ду­шэў­най чыс­ці­ні па­этыч­ныя рад­кі цал­кам ад­но­сяц­ца і да на­род­на­га мас­та­ка БССР, бы­ло­га парт­ыза­на Вік­та­ра Аляк­сан­дра­ві­ча Гра­мы­кі — ка­ва­ле­ра ордэ­наў Айчын­най вай­ны I сту­пе­ні, Чыр­во­най Зор­кі, мед­алёў “За ад­ва­гу” і “Парт­ыза­ну Айчын­най вай­ны 1 ст.”, а так­са­ма ордэ­на Фран­цыс­ка Ска­ры­ны і ордэ­на Айчы­ны 3 ст., За­ла­то­га мед­аля ВДНГ і ся­рэб­ра­на­га мед­аля М.Грэ­ка­ва.

Я доб­ра ве­даў Вік­та­ра Аляк­сан­дра­ві­ча, амаль дзе­сяць га­доў пра­ца­ваў з ім у апа­ра­це Са­юза мас­та­коў БССР, дзе ён двой­чы ўзна­ча­ль­ваў гэ­тую твор­чую арга­ні­за­цыю, час­та сус­тра­каў­ся з мас­та­ком у яго май­стэр­ні і на ква­тэ­ры ў на­шым “сур­га­наў­скім” до­ме, раз­ам рых­та­ва­лі ма­тэ­ры­ялы да роз­ных мас­тац­кіх пле­ну­маў і з’ездаў. І што б мы ні аб­мяр­коў­ва­лі, якія б мы пра­бле­мы ні за­кра­на­лі, тэ­ма мі­ну­лай вай­ны за­ўсё­ды вы­хо­дзі­ла ў на­шых гу­тар­ках на пер­шы план. І гэ­та зра­зу­ме­ла. Вось яго ня­поў­ны па­служ­ны спіс ба­явой дзей­нас­ці ў час Вя­лі­кай Айчын­най: член пад­по­ль­най гру­пы анты­фа­шыс­цка­га су­пра­ціў­лен­ня ў Оршы, раз­вед­чык бры­га­ды Кан­стан­ці­на За­сло­на­ва, ку­ля­мёт­чык, ка­мі­сар 13-га атра­да Сма­лен­ска­га па­лка асо­ба­га пры­зна­чэн­ня, ад­каз­ны сак­ра­тар парт­ызан­скай га­зе­ты “На­род­ны мсці­вец”.

Так, гэ­ты ча­ла­век быў асо­бай уні­ка­ль­най. Шчы­ры па­тры­ёт зям­лі бе­ла­рус­кай — без дэ­ман­стра­цыі на­па­каз; бліс­ку­чы жы­ва­пі­сец і пед­агог-пра­фе­сар, з-пад кры­ла яко­га вы­йшла не­ка­ль­кі па­ка­лен­няў твор­цаў; су­раз­моў­ца, з кім мож­на га­ва­рыць бяс­кон­ца не то­ль­кі ўлас­на пра “спра­ву жыц­ця” — вы­яўлен­чую ку­ль­ту­ру, а і пра на­огул “фі­ла­со­фію быц­ця”: ад та­ямніц кос­ма­су да сут­нас­ці ва­еннай про­зы Ва­сі­ля Бы­ка­ва, парт­рэт яко­га мас­так ка­лі­сь­ці на­ма­ля­ваў з на­ту­ры. А яшчэ ён быў здо­ль­ным ме­му­арыс­там, сум­лен­ным і пры­нцы­по­вым ча­ла­ве­кам, што да­ты­чыц­ца ма­ра­ль­на­га стрыж­ня асо­бы ды гра­мад­ства ў цэ­лым.

Жы­ва­пі­сец яркай ме­та­фа­рыч­нас­ці, скла­да­най але­га­рыч­нас­ці, ён у сва­іх най­леп­шых фі­гу­ра­тыў­ных кар­ці­нах і пан­арам­ных пей­за­жах за­ўсё­ды імкнуў­ся да шмат­пла­на­ва­га змяс­тоў­на­га пад­тэк­сту. А пад­тэкст, да­клад­ней — дэ­віз, у яго быў адзі­ны ў сва­ім ро­дзе — “уба­чыць Зям­лю ўсю”, які мож­на з по­ўным пра­вам ад­нес­ці цал­кам да ўся­го мас­тац­тва Вік­та­ра Аляк­сан­дра­ві­ча. Бо гэ­тая Зям­ля з вя­лі­кай лі­та­ры — га­лоў­ная і асно­ват­вор­ная тэ­ма яго мас­та­коў­ска­га жыц­ця: зям­ля, аб­па­ле­ная агнём вай­ны і па­лі­тая кры­вёю; зям­ля, аб­ноў­ле­ная па­сля Пе­ра­мо­гі; зям­ля і на ёй — ча­ла­век, цу­доў­ны ў сва­ёй існас­ці і да­бры­ні.

/i/content/pi/cult/906/19027/ya.jpg

Віктар Грамыка. "Яблыкі ўраджаю 1941 года"

Ка­неш­не ж, Вік­тар Гра­мы­ка перш за ўсё быў пес­ня­ром подзві­гу ча­ла­ве­ка на вай­не. І гэ­ты подзвіг ён бліс­ку­ча ад­люс­тра­ваў не то­ль­кі ў сім­во­лі­ка-але­га­рыч­ных шмат­фі­гур­ных па­лот­нах, але і ў “кар­цін­ных” пей­за­жах-сім­фо­ні­ях, якія ён вар’іра­ваў у роз­ных эма­цый­ных клю­чах, звя­за­ных з па­мяц­цю пра пра­жы­тае-ад­чу­тае ў мі­ну­лай вай­не, бо ня­лёг­кае парт­ызан­скае юнац­тва стрэм­кай за­се­ла ў яго­ным сэр­цы. І плынь га­доў гэ­тае па­чуц­цё не сці­ра­ла, а ча­сам на­ват аб­вас­тра­ла, і та­ды ру­ка між­во­лі цяг­ну­ла­ся да пэн­дзля або да пі­сь­мен­ніц­ка­га пя­ра (успом­нім яго ме­му­ары “Вя­сёл­ка над да­ро­гай”).

Вік­тар Гра­мы­ка — рэ­аліст-ра­ман­тык, які вы­пра­ца­ваў ге­ра­ічны, уз­вы­ша­ны лад мыс­лен­ня, дзе жыц­цё­вая пра­ўда не­аддзе­ль­ная ад ма­ры, а эпас — ад пра­ніз­лі­вай лі­ры­кі. Парт­ызан­ская ма­ла­досць пад­ары­ла мас­та­ку та­кую маг­чы­масць і са­ма атры­ма­ла ў яго­ных тво­рах сваё вы­со­ка­эстэ­тыч­нае вы­тлу­ма­чэн­не. Та­му ра­бо­ты гэ­тыя і сён­ня ве­ль­мі су­час­ныя: ад зна­ка­мі­тых па­лот­наў “Пес­ня пра мой атрад”, “Яблы­кі ўра­джаю 1941 го­да”, “Успа­мін пра На­ра­чан­скую пе­ра­пра­ву”, “Раз­вед­чы­кам май­го па­лка пры­свя­чаю”, “Раз­ві­тан­не” да эпіч­ных пей­заж­ных кар­цін “І не­ба над на­мі”, “Зям­ля бе­ла­рус­кая”, “Да­ро­гі за­ла­той во­се­ні”... Су­час­насць гэ­тая — у іх ад­кры­тас­ці, у па­ва­зе мас­та­ка да гле­да­ча, у май­стэр­стве зра­біць яго да­ве­ра­ным сва­іх па­чуц­цяў. У гэ­тым за­клю­ча­ецца вя­лі­кае пры­нцы­по­вае зна­чэн­не і каш­тоў­насць твор­час­ці Май­стра.

Працяг тэмы у газеце "Культура" №21 за 21 мая.

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"