Збан распісны, на коле вытачаны

№ 21 (1564) 21.05.2022 - 27.05.2022 г

Выстава “Ганчарны посуд Беларусі” адкрылася ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту

99 экс­па­на­таў з шас­ці гіс­та­рыч­на-этнаг­ра­фіч­ных рэ­гі­ёнаў на­шай кра­іны раз­мяс­ці­лі­ся на віт­ры­нах у Спа­са-Пра­абра­жэн­скай цар­кве-по­мні­ку з вёс­кі Ба­рань. Гэ­тая вы­ста­ва — плён пра­цы ўсіх ад­дзе­лаў му­зея. На­ву­ко­выя су­пра­цоў­ні­кі ад­абра­лі для яе леп­шыя ўзо­ры ган­чар­на­га ра­мяс­тва, зной­дзе­ныя ў экс­пе­ды­цы­ях і руп­лі­ва ад­ноў­ле­ныя рэ­стаў­ра­та­ра­мі.

Як па­тлу­ма­чыў за­гад­чык на­ву­ко­ва-фон­да­ва­га ад­дзе­ла Аляк­сей Аб­рам­чук, ке­ра­міч­ныя вы­ра­бы на на­шых зем­лях па­ча­лі ства­раць яшчэ ў эпо­ху не­алі­ту. А ў X ст. з’яві­лі­ся пер­шыя ган­чар­ныя ко­лы. Глі­на — плас­тыч­ны, вог­нет­ры­ва­лы ма­тэ­ры­ял, які сус­тра­ка­ецца ў Бе­ла­ру­сі па­ўсюль і ад­нос­на лёг­ка зда­бы­ва­ецца. Та­му аж да ся­рэ­дзі­ны XX ст. у ся­лян­скіх ха­тах бы­та­ва­ла пе­ра­важ­на глі­ня­нае на­чын­не, зроб­ле­нае ган­ча­ра­мі. Шкля­ны ж і ме­та­ліч­ны по­суд быў да­ра­жэй­шым і рас­паў­сю­джа­ным бо­льш у га­ра­дах.

Якія ві­ды ке­ра­міч­на­га по­су­ду спа­ра­дзі­ла гас­па­дар­чая вы­на­ход­лі­васць на­шых про­дкаў? Най­перш, ка­неш­не, гар­шкі роз­ных па­ме­раў. Да гар­шка пад­обны ма­ка­цёр, але яго­нае вус­це шы­рэй­шае. Гэ­та быў шмат­фун­кцы­яна­ль­ны прад­мет: у ім не то­ль­кі рас­ці­ра­лі мак ці яеч­ныя жаў­ткі, але маг­лі так­са­ма ста­віць цес­та або га­та­ваць стра­вы ў пе­чы. У збан на­лі­ва­лі ма­ла­ко ці іншыя вад­кас­ці. Яго лёг­ка па­знаць па руч­цы і но­сі­ку для злі­ву. Гла­дыш фор­май пад­обны да зба­на, але не мае ні руч­кі, ні но­сі­ка. Гляк ад­роз­ні­ва­ецца вуз­кай гар­ла­ві­най, якую за­кры­ва­лі кор­кам, та­му ў ім зруч­на бы­ло пе­ра­но­сіць ва­ду, квас, спір­тныя на­поі. Цы­лін­дрыч­ныя або яйка­па­доб­ныя сло­ікі слу­жы­лі для за­хоў­ван­ня ва­рэн­ня, са­лен­няў, мё­ду. Уво­гу­ле ж існа­ва­ла так ба­га­та раз­на­від­нас­цей глі­ня­на­га по­су­ду з мясц­овы­мі на­зва­мі, што да­клад­на раз­абрац­ца ў іх здо­ль­ны то­ль­кі спе­цы­яліст.

Най­ста­рэй­шы экс­па­нат на вы­ста­ве — вя­ліз­ны гар­шчок для за­ха­ван­ня зер­ня з вёс­кі Га­рад­ная Сто­лін­ска­га ра­ёна. Ён да­та­ва­ны ся­рэ­дзі­най XIX ст. Ве­ль­мі ці­ка­вая ава­ль­ная па­су­дзі­на з Пан­ямон­ня — доў­гая ла­туш­ка. На ёй маг­лі за­пя­чы цэ­лую кач­ку ці ма­лоч­нае па­ра­ся. А ўво­гу­ле ўні­ка­ль­ная рэч — вя­лі­кая мас­ла­бой­ка ў фор­ме гла­ды­ша з драў­ля­най на­крыў­кай і бе­рас­ця­ной аплёт­кай, пры­ве­зе­ная з Усход­ня­га Па­лес­ся. Да­рэ­чы, бо­ль­шасць экс­па­на­таў з гэ­та­га рэ­гі­ёна па­сту­пі­ла ў му­зей­ны фонд у вы­ні­ку вы­ра­та­ва­ль­ных экс­пе­ды­цый па­чат­ку 1990-х па вёс­ках, ад­се­ле­ных па­сля ава­рыі на ЧА­ЭС.

Аляк­сей Аб­рам­чук пад­крэс­ліў, што ў кож­ным рэ­гі­ёне ган­ча­ры ва­ло­да­лі ад­мет­ны­мі тэх­на­ло­гі­ямі, ме­лі свае сак­рэ­ты вы­твор­час­ці. Па ха­рак­тэр­ных знеш­ніх пры­кме­тах ке­ра­мі­кі мож­на вы­зна­чыць мес­ца яе па­хо­джан­ня. Так, у зга­да­най ужо вёс­цы Га­рад­ная вы­раб­ля­лі бе­лаг­лі­ня­ны по­суд, а ў Пру­жа­нах — чор­наг­лян­ца­ва­ны. Прад­укцыя гэ­тых ган­чар­ных цэн­траў сла­ві­ла­ся да­лё­ка за меж­амі За­ход­ня­га Па­лес­ся. Ёсць звес­ткі, што пру­жан­ская ке­ра­мі­ка ў 1930-я гг. праз пе­ра­куп­шчы­каў трап­ля­ла на­ват у Англію і Аме­ры­ку. По­суд з Га­рад­ной ве­да­лі ў Ві­ль­ні і на Ва­лы­ні, у Кі­еве і Вар­ша­ве. Кла­січ­ныя да­ска­на­лыя фор­мы га­рад­нян­скіх вы­ра­баў на­гад­ва­юць уз­оры антыч­на­га мас­тац­тва.

Святлана ІШЧАНКА

Працяг тэмы у газеце "Культура" №21 ад 21 мая.