Дзяўчаткі, пастарайцеся вярнуцца!

№ 21 (1564) 21.05.2022 - 27.05.2022 г

Адукацыйны праект Бярозаўскага музея
Праект называецца "Ведаць і памятаць гэтыя імёны". Гаворка пра вызваліцеляў Бярозаўшчыны, якія дэманстравалі падчас Вялікай Айчыннай вайны цуды гераізму. А нагодай для даследчай дзейнасці стаў падарунак ад жыхаркі Брэста Наталлі Ілятавай, якая летась наведала наш музей.

На прыступках райвыканкама. Аляксандра Дуванава ў першым радзе (другая справа)

А пад­ару­нак вось які: аса­біс­тыя рэ­чы ма­ці На­тал­лі Ва­сі­ль­еўны, у мі­ну­лым — фран­та­вой мед­сяс­тры Аляк­сан­дры Ду­ва­на­вай, гвар­дыі яфрэй­та­ра асоб­на­га мед­ыка-са­ні­тар­на­га ба­та­ль­ёна 48-й гвар­дзей­скай страл­ко­вай ды­ві­зіі. Гэ­та кні­га ўспа­мі­наў, ка­лек­тыў­ны па­сля­ва­енны зды­мак, жа­но­чы га­дзін­нік з гра­ві­роў­кай “Бя­ро­за. 55-год­дзе вы­зва­лен­ня ра­ёна. 1999 год”.

ФО­ТА З НА­ША­ГА АРХІ­ВА

Мы, у сваю чар­гу, знай­шлі фо­та, на якім фран­та­ві­кі гвар­дзей­цы, пе­ра­вя­за­ныя імян­ны­мі стуж­ка­мі “Удзе­ль­нік вы­зва­лен­ня Бя­ро­заў­шчы­ны”, ста­яць з мясц­овы­мі ве­тэ­ра­на­мі на пры­ступ­ках рай­вы­кан­ка­ма. Ся­род іншых — і Аляк­сан­дра Сця­па­наў­на. По­бач — яе ад­на­пал­ча­нін-зям­ляк, ва­ро­не­жац, бы­лы ка­ман­дзір мі­на­мёт­на­га ўзво­да, стар­шы­ня Са­ве­та ве­тэ­ра­наў 48-й ды­ві­зіі Па­вел Арча­коў.

А вось яшчэ адзін му­зей­ны зды­мак. Аляк­сан­дра Сця­па­наў­на раз­ам з фран­та­вой мед­сяс­трой Зо­яй Ба­ла­бай. Сяб­роў­кі кро­чаць у 1999 го­дзе па тэ­ры­то­рыі Чыр­во­ных ка­зар­маў.

Ніна Міхайленка, Шура Дуванава і Марыя Варанцова, 1945

Цяж­ка бы­ло сха­ваць хва­ля­ван­не, ка­лі ў ма­сі­ве да­ку­мен­тна­га ма­тэ­ры­ялу ад­шу­ка­ла­ся доб­рай якас­ці фа­таг­ра­фія, да­та­ва­ная чэр­ве­нем 1945-га. Тры дзяў­чы­ны ў гім­нас­цёр­ках з “зя­лё­ны­мі кры­ла­мі па­го­наў”. У цэн­тры — Шу­ра Ду­ва­на­ва. Зле­ва — Ні­на Мі­хай­лен­ка, спра­ва — Ма­рыя Ва­ран­цо­ва.

Ці вар­та шмат ка­заць пра тое, як гэ­тыя дзяў­ча­ты, санін­струк­та­ры, мед­сёс­тры, ва­енфе­ль­ча­ры, са­ні­тар­кі ста­лі сал­да­та­мі, вы­цяг­ва­лі па­ра­не­ных з пе­рад­авой, штох­ві­лін­на ры­зы­ка­ва­лі жыц­цём. На­ту­ра­ль­на, ба­ялі­ся, але ме­лі муж­насць па­ба­роць гэ­тае па­чуц­цё.

ПОДЗВІГ ГА­ЛОЎ­ХІ­РУР­ГА

Пры вы­зва­лен­ні Бе­ла­ру­сі пе­рад­авыя гру­пы мед­ыка-са­ні­тар­на­га ба­та­ль­ёна звы­чай­на зна­хо­дзі­лі­ся ў вай­ско­вых час­тках, а дру­гія эша­ло­ны з хво­ры­мі і па­ра­не­ны­мі ад­ста­ва­лі на 30-40 кі­ла­мет­раў. І бы­ва­лі вы­пад­кі, ка­лі на іх на­па­да­лі ба­дзяж­ныя гру­пы фа­шыс­таў, што тра­пі­лі ў акру­жэн­не. Та­ды га­лоў­ны хі­рург ба­та­ль­ёна Ва­сіль Арта­мо­шын браў на ся­бе ка­ман­да­ван­не, і з са­ні­тар­ка­мі і лёг­ка­па­ра­не­ны­мі бай­ца­мі яны ўсту­па­лі ў бой да пры­хо­ду пад­ма­ца­ван­ня.

У ме­му­арах так апіс­ва­ецца вы­па­дак, што ад­быў­ся ў Бя­ро­зе: “Спе­ра­ду ішла ма­шы­на з Арта­мо­шы­ным. Ён спя­шаў­ся, бо цу­доў­на ве­даў, як важ­на пад­рых­та­ваць мед­ыцын­скую служ­бу да па­чат­ку ба­явых дзей. І рап­там — вы­бух. Мі­на! Ва­сіль Пра­ко­ф’е­віч, цяж­ка па­ра­не­ны ў но­гі, сам са­бе ро­біць апе­ра­цыю. По­тым 30 га­дзін за­пар апе­ры­руе бай­цоў, якія ад­мо­ві­лі­ся ад эва­ку­ацыі ў тыл. За муж­насць Арта­мо­шын уз­на­га­ро­джа­ны ордэ­нам Чыр­во­на­га Сця­га”.

У ІХ НА­РА­ДЗІ­ЛІ­СЯ ДА­ЧКА І СЫН

48-я гвар­дзей­ская страл­ко­вая ды­ві­зія, сфар­ма­ва­ная ў су­ро­вым 1941-м з кур­сан­таў Раз­анска­га, Ула­дзі­мір­ска­га, Іва­наў­ска­га і іншых пя­хот­ных ву­чы­ліш­чаў, гра­мі­ла не­на­віс­на­га во­ра­га ў Пад­мас­коў­і, по­тым пра­йшла па ўкра­інскіх стэ­пах, у 1944 го­дзе ў скла­дзе войск трэ­ця­га Бе­ла­рус­ка­га фрон­ту вы­зва­ля­ла на­шу Бя­ро­заў­шчы­ну. А шлях свой пе­ра­мож­ны за­вяр­шы­ла ў Пра­зе, ку­ды бы­ла пе­ра­кі­ну­та з Бер­лі­на.

Гвар­дыі яфрэй­тар Аляк­сан­дра Ду­ва­на­ва ўзна­га­ро­джа­на мед­аля­мі “За ба­явыя за­слу­гі”, “За ад­ва­гу”, “За ўзяц­це Ке­ніг­сбер­га”, “За ўзяц­це Бер­лі­на”, “За пе­ра­мо­гу над Гер­ма­ні­яй у Вя­лі­кай Айчын­най вай­не 1941—1945 гг.”. Яна пе­ра­маг­ла і здо­ле­ла вяр­нуц­ца.

Але гэ­та яшчэ да­лё­ка не ўсё. Шу­ра Ду­ва­на­ва ўзя­ла шлюб з ка­ман­дзі­рам мед­сан­ба­та Ва­сі­лём Іля­та­вым. У іх на­ра­дзі­лі­ся да­чка і сын.

ВАЙ­НА, БЯ­ДА І ЮНАЦ­ТВА

Гэ­та по­тым ужо па­эт-фран­та­вік Да­від Са­мой­лаў на­пі­ша пра па­ка­лен­не “са­ра­ка­вых, ра­ка­вых, свін­цо­вых, па­ра­ха­вых”: “Як гэ­та бы­ло! Як су­па­ла — вай­на, бя­да, ма­ра і юнац­тва!” Гэ­та яны, та­кія роз­ныя, ма­ла­дыя муж­чы­ны і жан­чы­ны ў гім­нас­цёр­ках і шы­ня­лях ме­ра­лі сяб­роў­ства акоп­най мер­кай, уз­ялі на ся­бе ве­лі­зар­ную ад­каз­насць за лёс кра­іны і год­на вы­тры­ма­лі вы­пра­ба­ван­ні на цэ­ль­насць ха­рак­та­ру, па­ка­за­лі ўзо­ры муж­нас­ці і ге­ра­ізму.

На­ша ге­ра­іня Аляк­сан­дра Ду­ва­на­ва з 1958 го­да пра­жы­ва­ла ў Брэс­це і 30 га­доў пра­ца­ва­ла ў аб­лас­ной ста­ма­та­ла­гіч­най па­лік­лі­ні­цы мед­рэ­гіс­тра­та­рам. Двац­цаць га­доў мі­ну­ла, як яе ня­ма з на­мі…

Зда­ва­ла­ся б, про­стыя рэ­чы — фо­та­зды­мак, кні­га, га­дзін­нік — ве­ль­мі яскра­ва на­га­да­лі пра іх, вы­зва­лі­це­ляў. І пры­му­сі­лі зноў за­ду­мац­ца, якой ца­ной да­ла­ся гэ­тым муж­ным лю­дзям Пе­ра­мо­га.

Ала ДРАГАНА,
супрацоўнік Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея