"Магія" і слова "змагу"

№ 21 (1564) 21.05.2022 - 27.05.2022 г

Прэм'ера мюзікла "Магія" стала доўгачаканым праектам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

/i/content/pi/cult/906/19024/muz.jpg

Фрагмент спектакля. Фота Таццяны Матусевіч

Пра пад­рых­тоў­ку бу­ду­ча­га спек­так­ля ка­лі­сь­ці рас­па­вя­да­ла “К” яго мас­тац­кі кі­раў­нік — рэ­ктар БДУ­КіМ, кан­ды­дат мас­тац­тваз­наў­ства, да­цэнт На­тал­ля Кар­чэў­ская (гл. № 19 за 2022 г.). Падзея вы­клі­ка­ла вя­лі­кі рэ­за­нанс, што бы­ло зра­зу­ме­ла яшчэ да па­чат­ку ство­ра­на­га мю­зік­ла: пуб­лі­ка збі­ра­ла­ся ве­ль­мі актыў­на, да бу­дын­ка цэн­тра, ня­даў­на ад­кры­та­га по­бач з ву­чэб­ным кор­пу­сам, спя­ша­лі­ся су­цэ­ль­ны­мі кам­па­ні­ямі, там і тут мі­ль­га­лі зна­ёмыя тва­ры зна­ных дзея­чаў эстра­ды — і не то­ль­кі тых, хто не­пас­рэд­на вы­кла­дае ў гэ­тай ВНУ.

Над мю­зік­лам пра­ца­ва­ла вя­лі­кая ка­ман­да пра­фе­сі­яна­лаў. Ства­рыў ліб­рэ­та і здзей­сніў па­ста­ноў­ку вя­до­мы рэ­жы­сёр Аляк­сандр Ва­ві­лаў. За му­зыч­нае на­чын­не ад­каз­ваў па­спя­хо­вы прадзю­сар і кам­па­зі­тар Юрый Са­ваш: пі­саў свае пес­ні, пе­ра­йнач­ваў і рэ­да­га­ваў ра­ней­шыя іншых аўта­раў (Дзміт­рыя Пен­кра­та, Та­ры­эла Май­су­ра­дзэ, Ула­дзі­мі­ра Са­ро­кі­на, што за­ўчас­на па­йшоў з жыц­ця), за­маў­ляў ну­ма­ры Дзміт­рыю Па­рфё­на­ву, яко­му на­ле­жаць усе інстру­мен­та­ль­ныя кам­па­зі­цыі і шэ­раг пе­сень. Мас­та­ком вы­сту­піў Юрый Ба­ры­се­віч. Каб удзе­ль­ні­кі-па­чат­коў­цы ска­рэк­та­ва­лі свае гус­ты і на­бы­лі ад­па­вед­ны во­пыт, быў на­ват спе­цы­яліст па гры­ме і пры­чос­ках — Іна Ці­ма­фе­ева, якая шмат га­доў пра­цуе са зна­ны­мі артыс­та­мі і вы­кла­да­ла ў Шко­ле пры­га­жос­ці. Дый на сцэ­не, акра­мя сту­дэн­таў роз­ных спе­цы­яль­нас­цей (тая ж Вік­то­рыя Мар­ке­віч у ро­лі сва­ёй цёз­кі — уво­гу­ле бу­ду­чы ме­не­джар) і на­ват 9-клас­ні­цы Лі­за­ве­ты Не­муд­ра­кі­най у ро­лі дзяў­чын­кі-ба­рыс­та, удзе­ль­ні­ча­лі яшчэ і вы­клад­чы­кі — на роў­ных, што сты­му­ля­ва­ла аб­одва ба­кі. Як цу­доў­на, што ў Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці бы­лі зга­да­ны тра­ды­цыі шко­ль­на­га тэ­атра, якія раз­ві­ва­лі­ся ў нас з ча­соў Рэ­не­сан­су: у тых ву­чэб­ных па­ста­ноў­ках, што дэ­ман­стра­ва­лі­ся на пуб­лі­ку, так­са­ма бы­лі за­дзей­ні­ча­ны на­ву­чэн­цы і іх на­стаў­ні­кі.

Раз­горт сю­жэт­най лі­ніі шмат у чым успры­ма­ецца сво­еа­саб­лі­вым ад­ка­зам на­ша­му Му­зыч­на­му тэ­атру з яго ня­даў­няй прэм’ерай рэ­вю “На­ра­джэн­не зо­рак”, за­моў­ле­на­га рас­ійскім аўта­рам: і там і тут — кас­тынг-кон­курс, пры­ма­дон­на, ства­рэн­не шоу, дзве за­ка­ха­ныя па­ры. То­ль­кі ў БДУ­КіМ, як ні дзіў­на, твор ака­заў­ся на па­ра­дак леп­шым — без збо­ру ўсіх маг­чы­мых і не­маг­чы­мых штам­паў. Бо спек­такль — пра сам БДУ­КіМ! Пра яго апан­та­ных сту­дэн­таў, якія ма­раць ажыц­ця­віць свае мас­тац­кія ідэі, пра маг­чы­мас­ці, што ад­кры­ва­юцца пе­рад твор­чай мо­лад­дзю, ка­лі яна ўпэў­не­на кро­чыць да сва­ёй мэ­ты, пра сяб­роў­ства і су­пра­цоў­ніц­тва прад­стаў­ні­коў роз­ных кра­ін — пра ма­гію му­зы­кі і ка­хан­ня.

/i/content/pi/cult/906/19024/muzikll.jpg

Фрагмент спектакля. Фота Таццяны Матусевіч

Пры вя­лі­кай ко­ль­кас­ці дзей­ных асоб, што за­ўжды бы­ло ўлас­ці­ва шко­ль­на­му тэ­атру, кож­ны ге­рой — за­па­мі­на­ль­ны, яркі ты­паж, яко­га не зблы­та­еш. Бо артыс­ты ўва­саб­ля­юць не то­ль­кі сва­іх пер­са­на­жаў, але і кры­ху ся­бе са­міх. Ідэя кас­тын­гу дае маг­чы­масць зра­біць унут­ры спек­так­ля не­вя­ліч­кую кан­цэр­тную пра­гра­му — раз­на­стай­ную, роз­нас­ты­лё­вую, раз­на­жан­ра­вую. Зга­даць ма­ле­нь­кія фраг­мен­ты “Чар­кі на па­са­шок” Аляк­сан­дра Ба­лот­ні­ка на сло­вы Аляк­сан­дра Ляг­чы­ла­ва, рас­ійска­га “Юнац­тва” бра­тоў За­сід­ке­ві­чаў. Мно­гія кам­па­зі­цыі, і не то­ль­кі ў рам­ках кас­тын­гу, гля­дзяц­ца як за­вер­ша­ныя ну­ма­ры з ха­рэ­агра­фі­яй, тэ­атра­лі­за­цы­яй (ажно да вы­ка­рыс­тан­ня ма­ры­янет­кі) і ві­дэ­акан­тэн­там, пры­чым апош­ні ча­сам уяў­ляе са­бой кліп на пес­ню. Упры­гож­вае спек­такль і ўдзел аркес­тра на ча­ле з ды­ры­жо­рам Ана­то­лем Ку­дзі­ным. Жы­выя інстру­мен­та­ль­ныя гу­чан­ні ча­сам спа­лу­ча­юцца з сін­тэ­тыч­ны­мі, аркес­тран­ты звяр­та­юцца да пры­ёмаў інстру­мен­та­ль­на­га тэ­атра, што па­чы­на­юцца са сцэ­ніч­на­га раз­мяш­чэн­ня му­зы­кан­таў: струн­ныя і ду­ха­выя — па­аба­пал под­ыу­му, што вы­хо­дзіць у за­лу, удар­ныя — у дзвюх спе­цы­яль­ных ве­жах. Па­ча­так увер­цю­ры на­гад­вае батл удар­ні­каў, дзе астат­нія аркес­тран­ты — у якас­ці за­ўзя­та­раў, што пад­трым­лі­ва­юць сва­іх улю­бён­цаў ру­ха­мі, уз­ня­ты­мі смыч­ка­мі, на­ват спе­ва­мі і пры­тан­цоў­ван­нем се­дзя­чы. Быц­цам ка­мен­та­ры­ем да гэ­та­га ста­но­віц­ца вы­хад пра­цоў­на­га сцэ­ны са сло­ва­мі Бя­лін­ска­га: “Ці лю­бі­це вы тэ­атр”, — і то­ль­кі па­сля гэ­та­га ад­кры­ва­ецца за­ве­са. Пра­ўда, та­кое імкнен­не да як ма­га бо­ль­шай тэ­атра­ль­нас­ці ча­сам пры­во­дзіць да над­та па­фас­най ма­не­ры, тэ­атра­ль­на­га “кры­ку”, якія па­чы­на­юць за­шка­ль­ваць, бо па­мна­жа­юцца на ўлас­ці­вае мю­зік­лу вы­ка­рыс­тан­не гар­ні­ту­ры для пад­гуч­кі.

“Ма­гія” не пер­шы крок БДУ­КіМ у аб­ра­ным кі­рун­ку на шля­ху ад “я ма­ру” да “мы змо­жам”. Не­ка­ль­кі га­доў та­му сі­ла­мі сту­дэн­таў быў здзей­сне­ны мю­зікл “Дуб­роў­скі” рас­ійска­га кам­па­зі­та­ра Кі­ма Брэй­тбур­га, прад­эман­стра­ва­ны на ка­мер­цый­най асно­ве на роз­ных прэс­тыж­ных айчын­ных пля­цоў­ках і трой­чы — з аншла­гам у Мас­кве. Ця­пе­раш­нюю “Ма­гію” так­са­ма ча­ка­юць да­лей­шыя па­ка­зы для шы­ро­кай пуб­лі­кі. І не то­ль­кі ў Мін­ску: на чэр­вень за­пла­на­ва­на па­ездка ў Баб­руйск. Пад­рых­та­ва­ны не­ка­ль­кі скла­даў, у спек­такль бу­дуць улі­вац­ца бу­ду­чыя пер­ша­кур­сні­кі — раз­ам з якас­цю пра­роб­ле­на­га, усё гэ­та ста­не га­ран­ты­яй па­спя­хо­ва­га да­лей­ша­га лё­су прэм’еры.

Спек­такль за­вяр­ша­ецца не то­ль­кі сус­трэ­чай за­ка­ха­ных, але і за­пра­шэн­нем шоу ў Кі­тай. Ха­це­ла­ся б па­жа­даць, каб сю­жэт ака­заў­ся пра­ро­чым. А ча­му б і не? У спек­так­лі ўдзе­ль­ні­ча­юць Ван Мяй­сян (Су Лі), Вань Цзый (Вэй Дун), час­тка ды­яло­гаў і му­зыч­ных ну­ма­роў гу­чаць па-кі­тай­ску, дый гіс­то­рыя — у тым лі­ку пра на­ву­чан­не ў БДУ­КіМ кі­тай­скіх сту­дэн­таў, ка­хан­не кі­та­янкі і бе­ла­ру­са. За­ста­ло­ся хі­ба спон­са­раў ці біз­нес-парт­нё­раў знай­сці — зноў-та­кі, аку­рат як у мю­зік­ле.

І яшчэ. Ця­пе­раш­няя ўда­лая рэ­алі­за­цыя гэ­та­га, на афі­цый­най мо­ве, сту­дэн­цка­га “пра­кты­ка-ары­ента­ва­на­га” пра­екта вы­му­шае за­ду­мац­ца пра маг­чы­масць та­ко­га ж бо­льш ці менш рэ­гу­ляр­на­га пра­ка­ту най­леп­шых па­ста­но­вак іншых твор­чых ВНУ. Тая ж Ака­дэ­мія му­зы­кі што­год рых­туе па не­ка­ль­кі опер­ных спек­так­ляў, кан­цэп­ту­аль­насць і вы­ка­нан­не якіх мо­жа спа­бор­ні­чаць з пра­фе­сій­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі. Але дэ­ман­стру­юцца тыя “ма­ле­нь­кія шэ­дэў­ры” то­ль­кі ад­ной­чы, бо — ня­ма дзе.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"