Рэ­актыў­ны штур­шок для на­тхнен­ня

№ 20 (1563) 14.05.2022 - 20.05.2022 г

Гран-пры бе­ла­ру­саў на Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі фі­ль­маў і пра­грам пра кос­мас “Цы­ялкоў­скі”
...У той момант, калі фільму “Аляксандр Чыжэўскі. Паланёны сонцам” уручалі ў Калузе Гран-пры (стужку беларускай студыі “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” прызналі лепшай сярод 80 прэтэндэнтаў з 26 краін), выканаўца галоўнай ролі Ігар Пятроў ужо працаваў на чарговых здымках. Што, зрэшты, нядзіўна: гэты акцёр, рэжысёр, сцэнарыст, педагог і г.д. увесь час у руху. Цыялкоўскі, па ўсім відаць, даў яму рэактыўны штуршок натхнення.

/i/content/pi/cult/905/19023/ch.jpg

Ігар Пятроў у ролі Аляксандра Чыжэўскага. Кадр з фільма “Аляксандр Чыжэўскі. Паланёны сонцам”

— На фес­ты­ва­ль­ны па­каз я па­спеў про­ста цу­дам: што на­зы­ва­ецца, з ка­раб­ля — на баль. Доб­ра, арга­ні­за­цыя бы­ла шы­коў­най, і мя­не на аўто да­імча­лі з вак­за­ла за па­ру хві­лін. За­бя­гаю ў за­лу, ад­куль па­сля се­анса ўжо вы­ця­кае пуб­лі­ка. Яе бы­ло на­ўздзіў шмат, і бо­ль­шую час­тку ўда­ло­ся вяр­нуць на­зад. У нас атры­ма­ла­ся цу­доў­ная гу­тар­ка. Шмат пы­тан­няў — і пра мя­не, і пра на­ша­га зем­ля­ка Аляк­сан­дра Чы­жэў­ска­га, які доў­гі час жыў у Ка­лу­зе. На не­ка­то­рыя бы­ло не так і лёг­ка ад­ка­заць: у за­ле пры­сут­ні­ча­лі сап­раў­дныя знаў­цы яго бі­ягра­фіі, і яны ў не­чым з фі­ль­мам не па­га­джа­лі­ся.

— Вам да­вя­ло­ся граць ве­ль­мі спе­цы­фіч­на­га ге­роя — на­ву­коў­ца, ад­нос­на яко­га да­сюль ня­ма пэў­нас­ці, ге­ній ён або... Ска­жам, гэ­тыя яго­ныя ад­крыц­ці ад­нос­на ро­лі Со­нца ў гіс­та­рыч­ных пра­цэ­сах… Цяж­ка бы­ло “зла­віць” воб­раз?

— Пры­знац­ца, не. У фі­ль­ме я граў яго про­ста як да­след­чы­ка, апан­та­нага сва­ёй спра­вай, — та­кая бы­ла мая трак­тоў­ка ро­лі. Маш­таб асо­бы зра­зу­меў па­стфак­тум, па­бы­ваў­шы ў му­зеі Чы­жэў­ска­га ў Ка­лу­зе і пра­вёў­шы да­во­лі ча­су ся­род яго­ных сла­ву­тых жы­ран­до­ляў, якія вы­пра­ме­нь­ва­юць ка­рыс­ныя іо­ны.

Што да су­пя­рэч­лі­вас­ці… Тут ня­ма ні­чо­га страш­на­га. Яны сяб­ра­ва­лі з Цы­ялкоў­скім, у не­чым адзін ад­на­го да­паў­ня­лі, пад­сіл­коў­ва­лі ідэ­ямі — ды і са­мім сва­ім ня­ўрым­слі­вым па­мкнен­нем да ад­крыц­ця. Ма­быць, шмат спра­ча­лі­ся на на­ву­ко­выя тэ­мы, але іх аб’ядноў­ва­ла ад­но — умен­не ма­рыць.

Мож­на ска­заць, што гэ­та фес­ты­валь фі­ль­маў пра моц­ных лю­дзей. Да­рэ­чы, ён зу­сім ма­ла­ды: ла­дзіц­ца то­ль­кі дру­гі год. Але маш­та­бы ве­ль­мі амбіт­ныя, ды і фі­нан­са­ван­не не­бла­гое. Уя­ві­це са­бе па­мяш­кан­не па­ме­рам з лад­ны ган­длё­вы цэнтр — і гэ­так­са­ма за­поў­не­нае лю­дзь­мі. То­ль­кі пры­йшлі яны не па но­выя ча­ра­ві­кі, а дзе­ля та­го, каб па­гля­дзець ды аб­мер­ка­ваць кі­но. Пры­емна ба­чыць на­шу пры­сут­насць: у ад­ной за­ле ідзе фі­льм “Бе­ла­рус­кі кос­мас”, у іншай — сус­трэ­ча з кас­ма­наў­там Але­гам На­віц­кім.

На па­ка­зах шмат шко­ль­ні­каў. Ве­ль­мі важ­на на­ву­чыць іх ма­рыць — на пры­кла­дзе та­го ж Цы­ялкоў­ска­га.

— Пад­азраю, шка­ля­роў пры­во­дзі­лі ту­ды ў рам­ках “ку­льт­па­хо­ду” — іна­чай іх ні­ку­ды про­ста не за­цяг­неш. Ці пра­цу­юць та­кія вы­ха­ваў­чыя ме­та­ды?

— У кра­са­ві­ку ва ўсіх буй­ных кі­на­тэ­атрах Мін­ска бы­лі па­ка­зы фі­ль­маў цык­ла “100 імён Бе­ла­ру­сі” (стуж­ка пра Чы­жэў­ска­га — аку­рат ад­на з іх). Па­ко­ль­кі я шмат у якіх зды­маў­ся, па­ру-трой­ку раз­оў мя­не за­пра­ша­лі вы­ту­піць пе­рад ма­ла­дой аўды­то­ры­яй. Пры­знац­ца, спяр­ша, ка­лі ты вы­хо­дзіш на сцэ­ну і ба­чыш у за­ле па­ўты­ся­чы га­ман­лі­вых пад­лет­каў, не­йкая бо­язь ад­чу­ва­ецца. Але, па­вер­це, гэ­та хут­ка пра­хо­дзіць. Па­ра­зу­мен­не з та­кой пуб­лі­кай уда­ецца знай­сці лёг­ка, яна зу­сім не ўспры­мае ця­бе як не­йка­га чу­жо­га дзя­дзь­ку, які кра­дзе ў яе ка­рыс­ныя хві­лі­ны жыц­ця.

Так, сён­ня ўтва­ры­ла­ся тро­хі іншая сі­ту­ацыя: пра­кат­чы­кі не дэ­ман­стру­юць га­лі­вуд­скія на­він­кі, і та­му ў іх ку­ды бо­лей ува­гі да на­ша­га кі­но. Але за­меж­ныя блок­бас­та­ры ў кож­ным разе ні­ку­ды ад нас не падзе­нуц­ца, за­тое з’яві­ла­ся маг­чы­масць да­нес­ці да юнай аўды­то­рыі бе­ла­рус­кія фі­ль­мы.

— На­пэў­на, гэ­та мож­на ска­заць і пра вас. Ці ма­ры­лі вы пра сваю пра­фе­сію ў дзя­цін­стве?

— Шчы­ра ка­жу­чы, да апош­ня­га ва­гаў­ся, кім мне стаць: ад­ва­ка­там аль­бо акцё­рам. Вы­ра­шы­ла­ся ўсё во­ляй лё­су: у Ака­дэ­міі мас­тац­тваў іспы­ты пра­хо­дзі­лі ра­ней, чым на юрфа­ку. І, уяў­ля­еце, па­сту­піў!

— Мно­гія на акцёр­скае па сто раз­оў па­сту­па­юць — а вы гэ­так лёг­ка…

— Так, я спа­кой­на да гэ­та ста­віў­ся. По­тым скон­чыў аспі­ран­ту­ру па тэ­атраз­наў­стве, рэ­жы­су­ру ў Мін­ску, рэ­жы­су­ру ў Мас­кве, і там­са­ма яшчэ сцэ­нар­нае ад­дзя­лен­не, по­тым сцэ­наг­ра­фіі ў Мін­ску на­ву­чаў­ся... І па ўсіх гэ­тых су­меж­ных на­прам­ках сён­ня пра­цую, а так­са­ма шмат вы­кла­даю.

— Ні­чо­га са­бе!

— Імкну­ся раз­ві­вац­ца і над­алей. Вы­шэй сяг­нуць мож­на за­ўсё­ды, але гэ­та­га трэ­ба моц­на пра­гнуць… і мець пе­рад ва­чы­ма доб­ры пры­клад. А гэ­та­га ве­ль­мі ма­ла. Ку­ды бо­лей ся­род на­ша­га бра­та лю­дзей рас­ча­ра­ва­ных, тых, хто да­зва­ляе са­бе быць сла­бы­мі.

— І сап­раў­ды, імпэт ча­сам зга­сае, лю­дзі сы­хо­дзяць з пра­фе­сіі…

— Зна­чыць, яны про­ста не ве­ль­мі яе лю­бяць. Цы­ялкоў­ска­га ж ніх­то не пры­му­шаў ра­ке­ты вы­на­хо­дзіць. Ён за­раб­ляў гро­шы на­стаў­ніц­твам, жыў ве­ль­мі сціп­ла, хар­ча­ваў­ся ад­ным чор­ным хле­бам. Ма­ты­ва­цыі ня­ма? Ну так, у іншыя ча­сі­ны па­спя­хо­выя акцё­ры ме­лі да­ста­так і плой­му пры­хі­ль­ні­каў. Ад­нак я лі­чу, што за­мест та­го, каб на­ра­каць на ця­пе­раш­няе гра­мад­ства, яго трэ­ба про­ста пры­няць — і па­лю­біць. Ца­ніць тое, што ёсць. І зна­хо­дзіць у ім умо­вы для твор­час­ці. Ка­лі над­та хо­чаш гро­шай — зна­чыць, ле­пей і пра­ўда аб­раць нейкую іншую га­лі­ну. А ка­лі твае сты­му­лы ў іншым…

— У чым жа яны для вас?

— На­прык­лад, рэ­акцыя пуб­лі­кі. Аку­рат пе­рад на­шай сус­трэ­чай я вёў кан­цэрт для ве­тэ­ра­наў, чы­таў вер­шы пра вай­ну... Рых­та­ваў­ся доў­га і сум­лен­на. Бы­ло важ­на не то­ль­кі вы­ву­чыць тэкст, але і пра­мо­віць яго ме­на­ві­та ад ся­бе — так, як ра­ней ніх­то ні­ко­лі не пра­маў­ляў. І ка­лі ты ба­чыш, што за­ла ўспры­мае кож­нае тваё сло­ва, што па­між ва­мі ўста­ля­ва­ла­ся гэ­тая тон­кая по­вязь…

Поўную версію інтэрв'ю чытайце ў газеце "Культура" №20 ад 14 мая.