Рэха Перамогі

№ 20 (1563) 14.05.2022 - 20.05.2022 г

Як у рэгіёнах адзначылі Дзень Перамогі?

У Свіс­лац­кім ра­ёне па­він­ша­ва­лі фран­та­ві­ка Іо­сі­фа Ка­зі­мір­чы­ка, яко­му 97-ы год. Іо­сіф Іва­на­віч ві­таў гас­цей са сля­зь­мі ра­дас­ці на ва­чах.

У цэн­тра­ль­най га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы Жо­дзі­на чы­та­чы сус­трэ­лі­ся з 88-га­до­вай Ва­лян­ці­най Ба­зы­ле­вай, ма­ці якой, Еўда­кія Бу­ра­ко­ва, пад­час Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны бы­ла су­вяз­ной парт­ызан­ска­га атра­да імя Кан­стан­ці­на За­сло­на­ва. Ма­ле­нь­кая да­чка да­па­ма­га­ла ма­ме. На­пі­са­ла пра гэ­та Іры­на Хі­лю­ціч.

Біб­лі­ятэ­кар Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га За­янчкоў­ская пі­ша: “Вы­ха­ван­цы дзі­ця­ча­га сад­ка на­ве­да­лі Па­луш­скую сель­скую біб­лі­ятэ­ку-клуб. Іх ча­ка­ла ме­рап­ры­емства “Рас­ка­жам дзе­цям пра вай­ну”.

Пра му­зыч­на-па­тры­ятыч­ную пра­гра­му “Скрозь вя­кі зві­ніць Пе­ра­мо­га” для вуч­няў ся­рэд­няй шко­лы № 34 рас­па­вя­ла ку­ль­тар­га­ні­за­тар сек­та­ра па ра­бо­це з дзе­ць­мі Баб­руй­ска­га па­ла­ца мас­тац­тва На­тал­ля Да­ві­до­віч.

А ў Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­цы імя Янкі Ку­па­лы пра­йшла ва­енна-па­тры­ятыч­ная га­дзі­на “А я чы­таю кні­гі пра вай­ну і па­мя­таю подзвіг ве­тэ­ра­наў”. На­пры­кан­цы ме­рап­ры­емства дзе­ці ўлас­на­руч­на зра­бі­лі Квет­ку Пе­ра­мо­гі. На­пі­са­ла пра гэ­та за­гад­чык ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Янкі Ку­па­лы Да­р’я Мар­цін­ке­віч.

Больш пра культурнае жыццё рэгіёнаў чытайце у газеце "Культура" №20 ад 14 мая.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"