Ста­лі артыс­та­мі стар­шак­лас­ні­кі

№ 20 (1563) 14.05.2022 - 20.05.2022 г

У Віцебску завершаны юбілейны, 25-ы гарадскі конкурс “Сцэнічныя чытанні “Школьны тэатр”. Дарэчы, фестываль такога напрамку – адзіны ў краіне.

/i/content/pi/cult/905/19019/ceni.JPG

Сцэна са спектакля "Цені" па п'есе Францішка Аляхновіча

А па­чы­на­ла­ся ўсё так. Ля вы­то­каў кон­кур­су ста­ялі два ча­ла­ве­кі, дзве асо­бы. Гэ­та Бя­ру­та Се­мян­ко­ва, на той час ме­та­дыст Пер­ша­май­ска­га ра­ённа­га ад­дзе­ла ад­ука­цыі, і бы­лы кі­раў­нік лі­та­ра­тур­най час­ткі Ко­ла­саў­ска­га тэ­атра, а ця­пер асіс­тэнт рэ­жы­сё­ра Свят­ла­на Да­шке­віч. У ся­рэ­дзі­не 1990-х Бя­ру­та Аляк­сан­драў­на ку­ры­ра­ва­ла кон­курс шко­ль­ных драм­гур­ткоў і звяр­ну­ла­ся да Свят­ла­ны Мі­ка­ла­еўны з пра­па­но­вай па­ўдзе­ль­ні­чаць у якас­ці чле­на жу­ры. Ве­ль­мі хут­ка ра­ённы кон­курс па­шы­рыў свае рам­кі і вы­рас да га­рад­ско­га фо­ру­му. Ко­ла­саў­скі тэ­атр уз­яў яго пад сваё кры­ло. На той час ён меў асаб­лі­вую па­трэ­бу ў ма­ла­дых артыс­тах, шу­каў юныя та­лен­ты, і “Шко­ль­ны тэ­атр” гэ­та­му мог па­спры­яць. Та­му на той час мас­тац­кі кі­раў­нік тэ­атра Ва­ле­рый Мас­люк пад­ха­піў ідэю, пер­шы “Шко­ль­ны тэ­атр” пра­йшоў у 1996 го­дзе і меў ста­тус фес­ты­ва­лю. З пры­хо­дам у 1997 го­дзе ў Ко­ла­саў­скі тэ­атр Ві­та­ля Бар­коў­ска­га — рэ­жы­сё­ра, на­цэ­ле­на­га на пра­цу ў пер­шую чар­гу з мо­лад­дзю, — фес­ты­валь атры­маў но­вы ві­ток раз­віц­ця. Бар­коў­скі сам пра­во­дзіў рэ­пе­ты­цыі пе­рад фес­ты­ва­ль­ны­мі пра­гля­да­мі. А ад­ной­чы па­сля фэс­ту па­ста­віў каз­ку “А пры чым тут Каш­чэй?”, дзе ў па­ры с пра­фе­сій­ны­мі артыс­та­мі пра­ца­ва­лі стар­шак­лас­ні­кі.

І сап­раў­ды, не­ўза­ба­ве тру­пу па­поў­ні­лі ці­ка­выя ма­ла­дыя артыс­ты. Усе яны бы­лі за­ўва­жа­ныя і адзна­ча­ныя ў свой час, рэ­ка­мен­да­ва­ныя па­сля за­кан­чэн­ня шко­лы для за­лі­чэн­ня ў ві­цеб­скую тру­пу. Аб тым, што ў Ві­цеб­ску на­ра­джа­ецца ўні­ка­ль­ны для Бе­ла­ру­сі пра­ект, ад­ра­зу па­ве­да­мі­лі ў Бе­ла­рус­кую ака­дэ­мію мас­тац­тваў. Ула­дзі­мір Міш­чан­чук, на той час за­гад­чык ка­фед­ры май­стэр­ства акцё­ра, а ця­пер дэ­кан тэ­атра­ль­на­га фа­ку­ль­тэ­та, аса­біс­та пры­язджаў на кож­ны кон­курс. Пры гэ­тым ка­ман­дзі­ра­ва­ла вы­клад­чы­ка са­ма на­ву­ча­ль­ная ўста­но­ва. Але не то­ль­кі гэ­та ме­ла на ўва­зе кі­раў­ніц­тва Ко­ла­саў­ска­га тэ­атра, яно гля­дзе­ла да­лей. Кон­курс спры­яў па­пу­ля­ры­за­цыі сцэ­ніч­на­га мас­тац­тва ся­род пад­лет­каў, мо­ла­дзі го­ра­да. Бо ўдзе­ль­ні­кі шко­ль­ных тэ­атраў ды іх ад­на­год­кі — гэ­та ж бу­ду­чыя да­рос­лыя гле­да­чы Ко­ла­саў­ска­га тэ­атра.

Бы­ла ў арга­ні­за­та­раў фес­ты­ва­лю та­кая ма­ра — ці, мо­жа, спа­дзеў — па­шы­рыць яго рам­кі да ўзроў­ню аб­лас­но­га або на­ват рэ­спуб­лі­кан­ска­га. Але ў дзяр­жа­ве па­ча­лі бо­льш ашчад­на лі­чыць гро­шы, і ця­пер мы мо­жам пра­во­дзіць “Шко­ль­ны тэ­атр” то­ль­кі на га­рад­скім уз­роў­ні. І тым не менш фес­ты­валь жы­ве і за­ста­ецца прэс­тыж­ным. Ад­мя­ні­лі яго то­ль­кі ад­ной­чы, у 2020 го­дзе, праз пан­дэ­мію. І ця­пер, ка­лі эпі­дэ­мі­яла­гіч­ная сі­ту­ацыя па­леп­шы­ла­ся, ён ад­на­віў­ся. Апош­нія га­ды ён пра­хо­дзіць пры пад­трым­цы Ві­цеб­ска­га га­рад­ско­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та, яго за­сна­ва­ль­ні­ка­мі з’яўля­юцца ад­дзе­лы ад­ука­цыі, а так­са­ма ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі гар­вы­кан­ка­ма, ну і, вя­до­ма ж, На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны тэ­атр імя Яку­ба Ко­ла­са.

Хо­чац­ца за­зна­чыць яшчэ ад­ну яго асаб­лі­васць. Згод­на з па­ла­жэн­нем кон­кур­су, усе сцэ­ніч­ныя ра­бо­ты ста­вяц­ца па тво­рах бе­ла­рус­кіх аўта­раў (як кла­сі­каў, так і на­шых су­час­ні­каў) і аб­авяз­ко­ва на бе­ла­рус­кай мо­ве. Та­кім чы­нам, фес­ты­валь спры­яе яшчэ і па­пу­ля­ры­за­цыі, па­шы­рэн­ню ўжыт­ку род­на­га сло­ва. Сё­ле­та ў фес­ты­ва­ль­ную афі­шу тра­пі­лі 12 спек­так­ляў па тво­рах бе­ла­рус­кіх аўта­раў. Ся­род іх — Мі­хась Ча­рот, Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч, Фран­ці­шак Алях­но­віч, Сяр­гей Ка­ва­лёў, Ва­ле­рый Га­пе­еў, Ула­дзі­мір Ру­даў, Алесь Мах­нач, Ула­да Аль­хоў­ская.

Та­кім чы­нам, гран-пры кон­кур­су атры­маў тэ­атра­ль­ны ка­лек­тыў СШ № 45 (кі­раў­нік Кан­стан­цін Ган­ча­роў) за спек­такль “Це­ні” па п’есе Фран­ціш­ка Алях­но­ві­ча. Шчы­ра ка­жу­чы, пе­рад рэ­жы­сё­рам ста­яла ве­ль­мі скла­да­ная за­да­ча. Най­перш — за­ці­ка­віць сва­іх акцё­раў да­стат­ко­ва да­рос­лым ма­тэ­ры­ялам, у якім спа­лу­ча­ныя і сім­ва­ліс­цкія эле­мен­ты, і псі­ха­ла­гіч­ная пад­ра­бяз­насць пра­жы­ван­ня ге­ро­яў, іх па­чуц­ці і жар­сці. Рэ­жы­сёр зу­сім не імкнец­ца пры­крыць усё ж та­кі не­пра­фе­сій­ных вы­ка­наў­цаў плас­ты­кай аль­бо му­зы­кай, якія б у не­чым ім да­па­маг­лі. Усё скан­цэн­тра­ва­на на акцё­рах, яны мак­сі­ма­ль­на на­блі­зі­лі­ся да той плы­ні, якая на­зы­ва­ецца псі­ха­ла­гіч­ным тэ­атрам.

Юрый ІВАНОЎСКІ,
літаратурны рэдактар Нацыянальнага
акадэмічнага драматычнага тэатра
імя Якуба Коласа

Працяг тэмы у газеце "Культура" №20 ад 14 мая.