“Трэ­цяе во­ка” з’яві­ла­ся…

№ 18 (1561) 30.04.2022 - 06.05.2022 г

У Слонімскім драматычным тэатры адбылася прэм’ера спектакля па п’есе маладога расійскага драматурга Яўгеніі Кісялёвай “Трэцяе вока”. Паставіла спектакль рэжысёр Вікторыя Міхальчык.

/i/content/pi/cult/902/19007/voka.jpg

Сцэна са спектакля "Трэцяе вока". Фота: slonimteatr.by

“Трэ­цяе во­ка” ўпер­шы­ню ідзе на бе­ла­рус­кай сцэ­не, а для рэ­жы­сё­ра-па­ста­ноў­шчы­ка гэ­та “да­рос­лы” дэ­бют. Ра­ней рэ­жы­сёр ста­ві­ла то­ль­кі спек­так­лі для юных гле­да­чоў, а ця­пер па­спра­ба­ва­ла ся­бе і свае твор­чыя сі­лы ў бо­льш сур’ёзнай па­ста­ноў­цы.

Да­рэ­чы, на прэм’еру спек­так­ля за­ві­та­ла шмат гас­цей, ся­род якіх бы­лі пед­агог па рэ­жы­су­ры, за­гад­чык ка­фед­ры рэ­жы­су­ры БДАМ Ві­таль Ка­та­віц­кі, су­пра­цоў­ні­ца Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Лі­за­ве­та Грын­ке­віч, док­тар мас­тац­тваз­наў­ства Ве­ра­ні­ка Ярма­лін­ская, тэ­атраз­наў­ца Во­ль­га Сквар­цо­ва, на­мес­нік на­ча­ль­ні­ка ад­дзе­ла ку­ль­тур­на-асвет­най ра­бо­ты Гро­дзен­скага аб­лвы­кан­ка­ма Во­ль­га Баг­да­но­віч і за­гад­чы­ца ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры Сло­нім­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Га­лі­на Да­ні­ль­чык.

Пры та­кіх са­лід­ных гле­да­чах і спе­цы­яліс­тах сцэ­ніч­на­га мас­тац­тва зда­ва­ла­ся, што артыс­ты па­чнуць хва­ля­вац­ца, пе­ра­жы­ваць, каб то­ль­кі ўсё атры­ма­ла­ся так, як гэ­та­га па­тра­ба­ва­ла рэ­жы­сёр Вік­то­рыя Мі­ха­ль­чык. Ад­нак усё бы­ло ад­ыгра­на на да­стат­ко­ва доб­рым пра­фе­сій­ным уз­роў­ні. Тым бо­льш спек­такль вы­бу­доў­ваў­ся то­ль­кі на ча­ты­рох ро­лях, дзве з якіх вы­кон­ва­лі ма­ла­дыя артыс­ткі тэ­атра: ста­рэй­шую да­чку Во­ль­гу ары­гі­на­ль­на сыг­ра­ла артыс­тка Га­лі­на Ера­мей­чык, а ма­лод­шую да­чку Ксю­шу — артыс­тка Дзі­яна Фе­да­се­віч. Ро­лю іх ма­ці Ні­ны Фё­да­раў­ны вы­ка­на­ла во­пыт­ная артыс­тка На­тал­ля Шу­гай, а ро­лю Пят­ра Іва­на­ві­ча цу­доў­на сыг­раў артыст Ігар Ма­ка­раў.

А ця­пер — пра што сам спек­такль? Пра што на­пі­са­ла п’есу ма­ла­ды дра­ма­тург з Ура­ла, ву­ча­ні­ца вя­до­ма­га рэ­жы­сё­ра і дра­ма­тур­га Мі­ка­лая Ка­ля­ды? Ча­му п’еса за­ці­ка­ві­ла сло­нім­ска­га рэ­жы­сё­ра? Зда­ецца, сю­жэт про­сты...

Пя­ці­дзе­ся­ці­га­до­вая Ні­на Фё­да­раў­на атрым­лі­вае пен­сію па інва­лід­нас­ці, але яшчэ пра­цуе і ад­на вы­хоў­вае дзвюх да­чок. Яе муж-алка­го­лік да­ўно знік з поля зро­ку сям’і. Пер­шая да­чка Во­ль­га ўжо да­рос­лая, ёй 23 га­ды. Яна пра­цуе вы­ха­ва­це­ль­ні­цай у дзі­ця­чым сад­ку, атрым­лі­вае не­вя­лі­кі за­ро­бак, які ма­ці ад­ра­зу кан­фіс­куе, каб да­чка яго не згу­бі­ла. Раз­уме­ючы, што ста­рэй­шая да­чка “тро­хі не ўда­ла­ся”, жан­чы­на га­то­вая за­пла­ціць на­коп­ле­ныя гро­шы за тое, каб ма­лод­шую да­чку Ксю­шу пры­ня­лі ў шко­лу для здо­ль­ных дзя­цей і каб у бу­ду­чым яна змаг­ла па­сту­піць у прэс­тыж­ную вы­шэй­шую на­ву­ча­ль­ную ўста­но­ву і вы­біц­ца ў лю­дзі.

Гэ­ту ідэю-фікс Ні­ны Фё­да­раў­ны і вы­ка­рыс­та­ла яе да­чка Во­ль­га, каб пад­ман­ным шля­хам уз­яць у ма­ці 100 ты­сяч руб­лёў, а по­тым па­ехаць і па­чаць са­ма­стой­нае жыц­цё. Яна за­пра­сі­ла ў дом лі­па­ва­га “ды­рэк­та­ра шко­лы” — пе­ра­апра­ну­та­га п’яні­цу-вар­таў­ні­ка з дзі­ця­ча­га сад­ка, яко­му ма­ці Во­ль­гі ад­да­ла гро­шы пад вы­гля­дам уз­но­су на па­трэ­бы шко­лы…

Так, мно­гія ма­ці лю­бяць сва­іх дзя­цей, але не за­ўсё­ды ўме­юць даць ім шчас­ця, па­збаў­ля­ючы пры гэ­тым маг­чы­мас­ці на­быць улас­ную са­ма­стой­насць. Та­му дзе­ці ча­сам да­бі­ва­юцца гэ­тай са­ма­стой­нас­ці не са­мым доб­рым чы­нам. Ды і за­ўсё­ды не ха­пае гро­шай, якія да­юцца ве­ль­мі цяж­ка. П’яні­ца-вар­таў­нік-ды­рэк­тар Пётр Іва­на­віч у спек­так­лі на гэ­ты конт так раз­ва­жае: “Ча­ла­ве­ку вы­со­ка­ду­хоў­на­му пра гро­шы ду­маць не­ль­га! Пры­зям­ляе. Я са­бе трэ­цяе во­ка ад­крыў. Гро­шы на ду­хоў­ным уз­роў­ні — уся­го то­ль­кі пры­шчы…”

Сяр­гей ЧЫГ­РЫН

Працяг тэмы у газеце "Культура" №18 за 30 красавіка.