Шляхам Ігната Дамейкі

№ 18 (1561) 30.04.2022 - 06.05.2022 г

Турыстычны маршрут па мясцінах славутага земляка

/i/content/pi/cult/902/19006/dam.jpg

Ігнат Дамейка — выдатны вучоны, вялікі асветнік, адзін з найбольш знакамітых сыноў беларускай зямлі. Хоць большая частка яго жыцця і прайшла ў Чылі, дзе пасля смерці ён быў прызнаны Нацыянальным героем, на радзіме, у Беларусі, яго памятаюць. І не проста памятаюць, а высока шануюць яго імя. І сведчанні таго — кнігі, дакументальныя і ігравыя фільмы, помнікі, музейныя экспазіцыі, міжнародныя навуковыя канферэнцыі. У межах святкавання 220-годдзя Ігната Дамейкі мы стварылі новы турыстычны маршрут, які з’яднаў у адно непарыўнае цэлае тры вобласці Беларусі — Гродзенскую, Брэсцкую і Мінскую.

ЗА­СЛАЎ­Е — ЦЕ­ЛЯ­КА­ВА — УЗ­ДА — ГА­РА­ДЗЕЯ — СТУ­ДЗЁН­КІ (МІН­СКАЯ ВОБ­ЛАСЦЬ)

Ка­лі б у ча­сы ВКЛ пра­шчу­ры Ігна­та Да­мей­кі не па­тра­пі­лі ў За­слаў­скае граф­ства Мін­ска­га ва­явод­ства, то яшчэ не­вя­до­ма, як бы скла­ла­ся гіс­то­рыя Рэ­спуб­лі­кі Чы­лі. Так­са­ма мож­на быць пэў­ным, што і са­мы вя­до­мы твор Да­мей­ка­ва­га сяб­ра Ад­ама Міц­ке­ві­ча “Пан Та­дэ­вуш” не шмат бы меў шан­цаў да­йсці да чы­та­ча. З той са­май, “за­слаў­скай” пры­чы­ны. У За­слаў­і пра­йшлі най­леп­шыя га­ды жыц­ця сям’і Ігна­та­ва­га дзе­да Ка­зі­мі­ра Да­мей­кі. Тут жа, у за­слаў­скім кас­цё­ле На­ра­джэн­ня Най­свя­цей­шай Дзе­вы Ма­рыі, па­бу­да­ва­ным у 1779 го­дзе архі­тэк­та­рам Па­ўлам Фан­та­на, у ро­да­вых крып­тах знай­шлі апош­ні спа­чын пра­баб­ка Ігна­та, яго дзед Казімір з жонкай і братам. Кас­цёл за­ха­ваў­ся, ад­рэс­таў­ра­ва­ны, дзей­ні­чае. Але крып­ты Да­мей­каў там ужо ня­ма.

/i/content/pi/cult/902/19006/cielyakava.jpg

Гаспадарчая пабудова ў Целякаве

У аран­да­ва­ным у Ра­дзі­ві­лаў фа­ль­ва­рач­ку Це­ля­каў на ўсход ад Уз­ды сын Ка­зі­мі­ра Іпа­літ Да­мей­ка пры­йшоў да дум­кі, што час ажа­ніц­ца на­спеў. З не­вя­до­май пры­чы­ны шу­каць спа­да­рож­ні­цу жыц­ця ён вы­ра­шыў не ў род­ных За­слаў­скай ці Уз­дзен­скай па­ра­фі­ях бы­ло­га Мін­ска­га ва­явод­ства, а ў Ства­ло­віц­кай (сён­ня Ста­ло­ві­чы) На­ваг­рад­ска­га ва­явод­ства. Аб­ран­ні­цай Іпа­лі­та ста­ла Ка­ра­лі­на Анцу­та, прад­стаў­ні­ца ве­ль­мі ста­ро­га ро­ду з Бе­рас­цей­шчы­ны. У Це­ля­ка­ве пры­йшлі на свет Ма­рыя (1798) і Ад­ам (1799). Спяр­ша яны бы­лі ахрыш­ча­ны свя­та­ром Це­ля­каў­скай уні­яцкай цар­квы, а по­тым хрост быў да­поў­не­ны ва Уз­дзен­скім кас­цё­ле Уз­вы­шэн­ня Свя­то­га Кры­жа (1798 го­да па­бу­до­вы). Гэ­ты кас­цёл вя­до­мы яшчэ і тым, што ў ім у ХІХ ста­год­дзі бы­лі ахрыш­ча­ныя ба­ць­ка кам­па­зі­та­ра Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га, дзед і ба­ць­ка па­эта Янкі Ку­па­лы. Ма­рыю, якая не­ўза­ба­ве па­мер­ла, па­ха­ва­лі на уз­дзен­скіх мо­гіл­ках. Маг­чы­ма, не­дзе блі­зу пі­ра­мі­да­ль­най кап­лі­цы ро­ду За­ві­шаў. Бо За­ві­шы, улас­ні­кі Уз­ды, бы­лі сяб­ра­мі Да­мей­каў і хрос­ны­мі іх дзя­цей.

Па­сля та­го як скон­чыў­ся тэр­мін арэн­ды Це­ля­ка­ва, Да­мей­кі пе­ра­язджа­юць ў Мя­дзвяд­ку (пра яе бу­дзе да­лей). У Це­ля­ка­ве ад ко­ліш­няй ся­дзі­бы за­ха­ваў­ся ста­вок і ка­мен­ны гас­па­дар­чы бу­ды­на­чак. На­суп­раць яго, на пад­мур­ках ся­дзі­бы, за са­вец­кім ча­сам па­бу­да­ва­лі сель­скі клуб. За­ха­ваў­ся і драў­ля­ны кас­цёл ва Уз­дзе. У са­вец­кія ча­сы ў ім быў клуб. По­тым бу­ды­нак доў­гія га­ды ста­яў за­кі­ну­ты. Сён­ня ён на­ле­жыць мясц­ова­му прад­пры­ма­ль­ні­ку, які вы­ку­піў яго, каб вы­ра­та­ваць ад кан­чат­ко­ва­га за­ня­па­ду і зніш­чэн­ня.

Раз­ві­та­емся мы з Мін­скай воб­лас­цю ў Га­ра­дзеі і Сту­дзён­ках. У 1884 го­дзе ўжо сус­вет­на вя­до­мы ву­чо­ны Ігнат Да­мей­ка вы­ра­шыў па­бы­ваць на Ба­ць­каў­шчы­не. Ехаў ён чы­гун­кай, аб якой у час яго раз­ві­тан­ня з Ра­дзі­май у 1831 го­дзе не ма­ры­лі на­ват пі­сь­мен­ні­кі-фан­тас­ты. І на стан­цыі Га­ра­дзея праз сто­ль­кі га­доў на­га Ігна­та Да­мей­кі на­рэш­це сту­пі­ла на ба­ць­коў­скую зям­лю. І ўжо ад­сюль па­ча­ла­ся яго ня­спеш­ная ван­дроў­ка кон­ным экі­па­жам па род­ных, вя­до­мых з дзя­цін­ства мясц­інах. У Га­ра­дзеі за­ві­таў ён да ста­рых зна­ёмых Бра­хоц­кіх, у якіх бы­ваў хлап­чу­ком раз­ам з ма­ці. Па­лац Бра­хоц­кіх у вёс­цы Но­вы двор за­ха­ваў­ся да­во­лі ня­бла­га. Тэ­арэ­тыч­на мог па­бы­ваць Ігнат Да­мей­ка і ў вёс­цы Сту­дзён­кі, ад якіх да Га­ра­дзеі ка­ля кі­ла­мет­ра. Бо яго два­юрад­ная сяс­тра, сла­ву­тая Ма­ры­ля Ве­раш­ча­ка, да­во­дзі­ла­ся сва­ячні­цай Ка­лі­ноў­скім, якія ў ХІХ ста­год­дзі ва­ло­да­лі гэ­тым ма­ёнтач­кам.

КАЎ­ПЕ­НІ­ЦА — СА­ЧЫЎ­КІ — БАР­ТНІ­КІ — ВО­ЛЬ­НА — ПА­ЛА­НЕЧ­КА — ТУ­ГА­НА­ВІ­ЧЫ — КА­МЕНЬ ФІ­ЛА­МА­ТАЎ (КАР­ЧА­ВА) — ДА­ЛМА­ТАЎ­ШЧЫ­НА — КРА­ШЫН (БРЭС­ЦКАЯ ВОБ­ЛАСЦЬ)

Па­сля зна­ёмства з ро­да­вым гняз­дом Да­мей­каў на Мін­шчы­не са­мы час на­ве­дац­ца ў род­ныя мясц­іны Анцу­таў, з якіх па­хо­дзі­ла ма­ці Ігна­та. Род гэ­ты ста­ры як свет, быў вя­до­мы ў Бе­рас­цей­скім ва­явод­стве за шмат год да Грун­ва­ль­да. Не раз Анцу­ты пе­ра­кры­жоў­ва­лі­ся сва­яцтвам з Кас­цюш­ка­мі, аб чым Да­мей­ка да­ве­даў­ся то­ль­кі ў 1884 го­дзе. Дзед Ігна­та, брэс­цкі зем­скі суд­дзя Ад­ам Анцу­та, пе­ра­браў­ся ў На­ваг­рад­скае ва­явод­ства ў ся­рэ­дзі­не XVIII ста­год­дзя. Спяр­ша жыў у Каў­пе­ні­цы, дзе ў яго на­ра­дзі­ла­ся бо­ль­шасць дзя­цей, а по­тым за 110 ты­сяч зло­тых на­быў Са­чыў­кі. Там у 1772 го­дзе на­ра­дзі­ла­ся Ка­ра­лі­на, ма­ці Ігна­та. Да­рэ­чы, Каў­пе­ні­ца слаў­ная яшчэ і тым, што ў 1779 го­дзе там бра­лі шлюб Антон Ма­джар­скі і Тэ­афі­лія Алі­за­ро­віч, ба­ць­кі ма­ці кам­па­зі­та­ра Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі. У Са­чыў­ках за­ха­ва­лі­ся ста­ры флі­гель, ру­іны ля­доў­ні і час­тка пры­ся­дзіб­на­га па­рка.

У ча­сы, ка­лі Ігнат Да­мей­ка ву­чыў­ся ў Ві­лен­скім ўні­вер­сі­тэ­це, Бар­тні­кі і Во­ль­на (ма­ёнтак ро­ду Слі­зе­няў) вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся сту­дэн­та­мі-фі­ла­ма­та­мі і фі­ла­рэ­та­мі як лет­няя штаб-ква­тэ­ра. Тут пад кі­раў­ніц­твам шка­ля­ра Юза­фа Су­рэ­ві­ча (бу­ду­чай зор­кі ві­лен­скай сцэ­ны) яны ста­ві­лі роз­на­га кштал­ту тэ­атра­ль­ныя дзеі. Чы­та­лі пер­шыя вер­шы і спя­ва­лі зна­ка­мі­тыя фі­ла­мац­кія пес­ні. Тут пля­лі­ся і амур­ныя се­ці. Ча­сам па­спя­хо­ва. У Бар­тні­ках за­ха­ва­ла­ся драў­ля­ная ся­дзі­ба XVIII — XIX ста­год­дзя, якая ба­чы­ла Яна Ча­чо­та і Та­ма­ша За­на, Ігна­та Да­мей­ку і мно­гіх іншых. На вяс­ко­вых мо­гіл­ках за­ха­ва­ла­ся ўні­ка­ль­ная кап­лі­ца-па­ха­ва­ль­ня Слі­зе­няў. А ў Во­ль­най — ста­рая ба­роч­ная цар­ква 1768 го­да па­бу­до­вы. Спяр­ша ўні­яцкая, а ў наш час Свя­та-Тро­іцкая пра­вас­лаў­ная.

/i/content/pi/cult/902/19006/Palanechka.jpg

Палац у Паланечцы. Малюнак Напалеона Орды

На­ступ­ны пункт — Па­ла­неч­ка, якая мо­жа стаць цэн­трам ту­рыс­тыч­ных мар­шру­таў. Пры­кла­дам, “Шля­хі Фі­ла­ма­таў і Фі­ла­рэ­таў”, бо ад ра­дзі­ві­лаў­ска­га па­ла­ца ва ўсе ба­кі, ні­бы про­мні со­нца, раз­ыхо­дзяц­ца сцеж­кі да ма­ёнткаў не­ка­то­рых вя­до­мых прад­стаў­ні­коў гэ­тых та­ва­рыс­тваў — Да­мей­кі, Міц­ке­ві­ча (За­вос­се), Пет­раш­ке­ві­ча (Буй­не­ві­чы), Ча­чо­та (Ма­лю­шы­цы і Но­вая Мыш), Слі­зе­ня. А Дал­ма­таў­шчы­на Анто­на Вяр­боў­ска­га, які быў жа­на­ты з Ма­ры­яй, сяс­трой Ігна­та Да­мей­кі? А Ту­га­на­ві­чы, дзе жы­ла му­за Ад­ама Міц­ке­ві­ча, зга­да­ная вы­шэй Ма­ры­ля Ве­раш­ча­ка, ма­ці якой бы­ла цёт­кай Ігна­та Да­мей­кі? А ка­мень фі­ла­рэ­таў у Кар­ча­ва? І гэ­та то­ль­кі тое, што ля­жыць на са­май па­вер­хні. Які ма­ёнта­чак ні сха­пі, за кож­ным гіс­то­рыя і ці­ка­выя ра­да­вод­ныя су­вя­зі.

Пе­рад тым як па­кі­нуць Брэс­цкую воб­ласць, за­ві­та­ем у Кра­шын. На­ле­жаў ён, як і Па­ла­неч­ка, спяр­ша кня­зю Ма­цею Ра­дзі­ві­лу (аўта­ру ліб­рэ­та да опе­ры “Агат­ка, або Пры­езд пана”). По­тым яго на­шчад­кам — Кан­стан­ці­ну і Анта­ні­не, якія па­сля смер­ці ба­ць­кі падзя­лі­лі спад­чы­ну та­кім чы­нам: Кан­стан­цін атры­маў Па­ла­неч­ку, а яго сяс­тра — Кра­шын. Гэ­тыя Ра­дзі­ві­лы вы­дат­на ве­да­лі і пад­трым­лі­ва­лі ў цяж­кі час ста­рую фі­ла­мац­кую гвар­дыю. Та­му ў 1884 го­дзе Ігнат Да­мей­ка і яго сяб­ра Антон Ад­ынец за­ві­та­лі да гас­па­да­роў Кра­шы­на і па­са­дзі­лі на па­мяць пра свой ві­зіт два дуб­кі.

ВЯ­ЛІ­КАЯ МЯ­ДЗВЯД­КА —МІР — ЖЫ­БАР­ТОЎ­ШЧЫ­НА — ЗА­ПОЛ­ЛЕ — ШЧУ­ЧЫН (ГРО­ДЗЕН­СКАЯ ВОБ­ЛАСЦЬ)

Як мы ўжо па­мя­та­ем, па­сля Це­ля­ка­ва Да­мей­кі пе­ра­язджа­юць у Мя­дзвяд­ку, на­бы­тую ў 1800 го­дзе ў Яблон­скіх за 100 ты­сяч зло­тых. Сам Ігнат Да­мей­ка лі­чыў, што ён на­ра­дзіў­ся ў Мя­дзвяд­цы і быў ахрыш­ча­ны 31 лі­пе­ня 1802 го­да ў па­ра­фі­яль­ным кас­цё­ле ў Па­ла­неч­цы. Але да­гэ­туль не зной­дзе­на мет­ры­ка яго­на­га хрос­ту, та­му па­цвер­дзіць гэ­тую інфар­ма­цыю не ўда­ецца. У Мя­дзвяд­цы на­ра­дзі­лі­ся брат і сёс­тры Ігна­та — Ка­зі­мір (1803), Анто­нія (1805) і Ма­рыя. Тут пра­йшлі іх дзі­ця­чыя га­ды. Але ма­лен­ства бы­ло азмро­ча­на за­ўчас­най смер­цю ба­ць­кі ў 1809 го­дзе. Па­ха­ва­лі Іпа­лі­та Да­мей­ку з не­йкай не­вя­до­май пры­чы­ны не ў Па­ла­неч­цы, а ў Мі­ры. Пры­чым ка­ля ўні­яцкай цар­квы з ле­ва­га бо­ку, аб чым згад­вае ва ўспа­мі­нах Ігнат. Сён­ня ні­яка­га сле­ду ад над­ма­гіл­ля Іпа­лі­та не за­ста­ло­ся. А вось у Мя­дзвяд­цы ад ся­дзі­бы тое-сёе ўсё ж за­ха­ва­ла­ся: пад­мур­кі ся­дзіб­на­га до­ма, ру­іны стай­ні, ка­роў­ні­ка і куз­ні, флі­гель. Флі­гель гэ­ты, каб вы­ра­та­ваць ад зніш­чэн­ня, па­ру год та­му на­быў кра­язнаў­ца Ігар Клім­чан­ка. Ця­пер бу­ды­нак ад­на­ўля­ецца, і ў бу­ду­чым у там па­він­на з’явіц­ца му­зей­ная экс­па­зі­цыя. На вяс­ко­вых мо­гіл­ках за­ха­ва­ла­ся бы­лая ўні­яцкая, а ця­пер пра­вас­лаў­ная цар­ква Уз­ня­сен­ня Гас­под­ня­га XVIII ста­год­дзя, у якой, па­вод­ле пад­ання, блі­зу алта­ра па­ха­ва­ны Ка­зі­мір, ма­лод­шы брат Ігна­та Да­мей­кі.

/i/content/pi/cult/902/19006/myadz.jpg

Царква ў Мядзвядцы. Фота: radzima.org

Па­сля смер­ці Іпа­лі­та Да­мей­кі яго бра­ты не па­кі­ну­лі сям’ю па­мер­ла­га бра­та на во­лю лё­су. Так Ігнат тра­піў у Жы­бар­тоў­шчы­ну ка­ля Дзят­ла­ва да свай­го цёз­кі Ігна­та. Той, ма­ючы агра­на­міч­ную ад­ука­цыю, змал­ку пры­ву­чыў Ігна­та да пра­цы на зям­лі і са­да­вод­ства. Ся­дзіб­ны дом Да­мей­каў, яко­му па­шан­ца­ва­ла пе­ра­жыць два не са­мыя про­стыя ў гіс­та­рыч­ным пла­не ста­год­дзі, пры­йшоў у за­ня­пад зу­сім ня­даў­на. Сён­ня бу­ды­нак ста­іць без да­ху і па­сту­по­ва руй­ну­ецца. Жы­бар­тоў­шчы­на з’яўля­ецца ўлас­нас­цю прад­пры­ма­ль­ні­ка Кан­стан­ці­на Шу­ля­ка. І гэ­та адзі­ная ся­дзі­ба Да­мей­каў, якая яшчэ існуе і не пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў га­ру дру­зу або по­пе­лу.

З Жы­бар­тоў­шчы­ны едзем у За­пол­ле ка­ля Лі­ды, дзе жыў дру­гі дзя­дзь­ка Ігна­та Юзаф Да­мей­ка, дып­ла­ма­ва­ны гор­ны інжы­нер. Юзаф змог пры­шча­піць Ігна­ту ці­ка­васць да ге­ало­гіі, мі­не­ра­ло­гіі, пры­ро­даз­наў­ства і іншых на­вук. А каб ці­ка­васць за­ма­ца­ваць, ад­пра­віў пля­мен­ні­ка ў сла­ву­тую Шчу­чын­скую пі­ярскую шко­лу. Ся­дзі­бы ў За­пол­лі да­ўно ня­ма. Ёсць ямі­на, па­рос­лая кус­тоў­ем, рэ­шта пры­са­даў, па­мят­ны ка­мень пры да­ро­зе. І за­ста­лі­ся яшчэ мясц­овыя жы­ха­ры, якія мо­гуць рас­па­вес­ці ту­рыс­там пра тое, як яно бы­ло ра­ней. Трэ­ба то­ль­кі тра­піць у За­пол­ле ў доб­ры час.

/i/content/pi/cult/902/19006/shucyn.jpg

Калегіум і парафія Ордэна Піяраў у Шчучыне. Фота: pijary.info

І за­вер­шым мы наш мар­шрут на Шчу­чын­шчы­не. Там, як і ўво­гу­ле на Га­ра­дзен­шчы­не, Да­мей­кам ве­ль­мі га­на­рац­ца, ша­ну­юць яго па­мяць. Ёсць два шко­ль­ныя му­зей­чы­кі ў Мі­ры і Кру­па­ве, па­мят­ныя ка­мя­ні, по­мнік. Апан­та­ныя асо­бай сла­ву­та­га зем­ля­ка кра­язнаў­цы сё­ле­та па­са­дзі­лі дуб­кі ў яго го­нар, рых­ту­юцца год­на адзна­чыць 220-го­дзе з дня на­ра­джэн­ня Ігна­та Да­мей­кі. У чым мы іх, без­умоў­на, пад­тры­ма­ем! 

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар