Па­са­дзі дуб Да­мей­кі

№ 18 (1561) 30.04.2022 - 06.05.2022 г

Сёлета ў Беларусі, а таксама па-за межамі нашай краіны будзе шырока адзначацца 220-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага вучонага-геолага, беларуса Ігната Дамейкі. Ужо запланаваныя навуковыя канферэнцыі і краязнаўчыя чытанні, мастацкія выставы і вечарыны памяці, прымеркаваныя да гэтай даты. А пакуль да іх ідзе падрыхтоўка, нібыта оперная ўверцюра, у Беларусі прайшла акцыя “Пасадзі дуб Дамейкі”. Далучылася да гэтай важнай і пачэснай справы і наша газета.

/i/content/pi/cult/902/19005/dub.jpg

А па­ча­ло­ся ўсё з аб­вес­ткі ў дзяр­жаў­ных СМІ. Гэ­тая аб­вес­тка за­клі­ка­ла бе­ла­ру­саў актыў­на да­лу­чац­ца да Рэ­спуб­лі­кан­скай акцыі “Ты­дзень ле­су”, якая пад дэ­ві­зам “Па­са­дзі сваё дрэ­ва” што­год пра­хо­дзіць у на­шай кра­іне ў ся­рэ­дзі­не кра­са­ві­ка. Зер­не, што на­зы­ва­ецца, тра­пі­ла на пад­рых­та­ва­ную гле­бу. Тым бо­льш апош­ні дзень акцыі пры­па­даў на чар­го­вы этап тур­нэ “Суб­отні­каў з “Ку­ль­ту­рай”, які мы раз­ам з Арт-су­пол­кай імя Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на пла­на­ва­лі пра­вес­ці на Ма­лой ра­дзі­ме Ігна­та Да­мей­кі — у Вя­лі­кай Мя­дзвяд­цы (Ка­рэ­ліц­кі ра­ён, Гро­дзен­ская воб­ласць). Так і пры­йшла дум­ка да за­ця­та­га зма­ган­ня з хмыз­зём на пад­мур­ках ся­дзі­бы Да­мей­каў да­даць яшчэ па­сад­ку дуб­ка ў го­нар на­ша­га сла­ву­та­га зем­ля­ка.

Улас­на ка­жу­чы, тра­ды­цыя ўша­ноў­ваць па­мяць та­го ці інша­га гіс­та­рыч­на­га дзея­ча або па­кі­даць та­кую жы­вую па­мяць аб знач­най падзеі па­мят­ным дрэ­вам ста­рая як свет. Не бы­лі ў ба­ку ад сус­вет­ных трэн­даў і на­шы про­дкі. Але ад ду­боў у го­нар кня­зя Усяс­ла­ва Ча­ра­дзея, ка­ра­ля Мін­доў­га ці кня­зя Ві­таў­та або 100-год­дзя Грун­ва­льд­скай біт­вы, пэў­на, не за­ста­ло­ся ўжо і пнёў. І ўсё ж не­ка­ль­кі та­кіх імян­ных дрэ­ваў пры­хо­дзяць у га­ла­ву. На­прык­лад, дуб пра­фе­са­ра Ві­лен­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та Ста­ніс­ла­ва Юндзі­ла ў Шчу­чы­не. Або два ду­бы ў Кра­шы­не, якія па­са­дзі­лі ў 1884 го­дзе Ігнат Да­мей­ка і яго­ны ма­лод­шы сяб­ра, па­эт Антон Ад­ынец. На дум­ку кра­язнаў­цаў, пры дуб­ках быў па­стаў­ле­ны ка­мень, на якім быў вы­бі­ты над­піс на па­мяць аб гэ­тай падзеі. І ні­бы­та вы­біў гэ­ты над­піс не хто іншы, як са­мы вя­до­мы кра­шы­нец — па­эт-са­ма­вук і ка­валь Па­ўлюк Баг­рым (яко­га лі­чаць аўта­рам вер­шы­ка “За­йграй, за­йграй, хлоп­ча ма­лы”). Сён­ня за­мест та­го ка­ме­ня ня­се вар­ту іншы, з па­мят­най дош­кай ужо ад на­шых су­час­ні­каў. А вось ду­бы тыя рас­туць і па сён­ня. Згад­ва­ецца і дуб, які быў вы­са­джа­ны не так да­ўно ў На­ваг­руд­ку, блі­зу ся­дзі­бы-му­зея Ад­ама Міц­ке­ві­ча.

/i/content/pi/cult/902/19005/vyal m.jpg

ПРА­ЦЯГ ДОБ­РАЙ ТРА­ДЫ­ЦЫІ

Ігнат Да­мей­ка, без сум­не­ву, ку­ль­та­вая асо­ба на Га­ра­дзен­шчы­не. Але ён і род яго шчы­ль­на зні­та­ва­ныя так­са­ма з Мін­шчы­най і Бе­рас­цей­шчы­най. Та­му ідэя злу­чыць лан­цуж­ком “дрэ­ваў па­мя­ці” тры рэ­гі­ёны Бе­ла­ру­сі з’яві­ла­ся як цал­кам ла­гіч­ная.

І вось 15 кра­са­ві­ка дуб­кі ў го­нар Да­мей­кі бы­лі вы­са­джа­ныя ў Жы­бар­тоў­шчы­не (Дзят­лаў­шчы­на) і ў Но­вай Мы­шы (Ба­ра­на­віч­чы­на). 16 кра­са­ві­ка, у дзень Рэ­спуб­лі­кан­ска­га суб­отні­ка, да акцыі да­лу­чы­лі­ся іншыя ра­ёны. Так, па­мят­ныя дрэ­вы з’яві­лі­ся ў Шчу­чы­не (Шчу­чын­шчы­на), Га­ра­дзеі і Сту­дзён­ках (Ня­свіж­чы­на) і За­слаў­і (Мін­шчы­на). І, вя­до­ма, на мес­цы пра­вя­дзен­ня на­ша­га суб­отні­ка — Вя­лі­кай Мя­дзвяд­цы (Ка­рэ­ліч­чы­на).

Але вар­та да­даць, што ў Но­вай Мы­шы і Вя­лі­кай Мя­дзвяд­цы бы­ла ўша­на­ва­ная па­мяць не то­ль­кі са­мо­га Ігна­та Да­мей­кі, але і яго­ных най­блі­жэй­шых сяб­роў, вя­до­мых дзея­чаў ку­ль­ту­ры — Яна Ча­чо­та і Ад­ама Міц­ке­ві­ча, Та­ма­ша За­на і інш.

Хо­чац­ца вы­ка­заць шчы­рыя сло­вы падзя­кі кі­раў­ніц­тву і су­пра­цоў­ні­кам дзяр­жаў­ных уста­ноў, якія пад­тры­ма­лі акцыю “Па­са­дзі дрэ­ва Да­мей­кі”, — Шчу­чын­скі ра­ённы цэнтр ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці, Шчу­чын­скі ляс­гасДзят­лаў­скі кра­язнаў­чы му­зей (Але­на Аб­рам­чык і Во­ль­га Цюш­ля­ева), Кру­паў­ская ся­рэд­няя шко­ла-дзет­садДУК Ба­ра­на­віц­кая ра­ённая цэн­тра­лі­за­ва­ная біб­лі­ятэч­ная сіс­тэ­маНа­ва­мыш­скі сель­скі вы­ка­наў­чы ка­мі­тэтНя­свіж­скі ра­ённы вы­ка­наў­чы ка­мі­тэтНо­ва­га­ра­дзей­скі сель­скі цэнтр ку­ль­ту­ры і адпачынку (Лі­дзія Га­луб­ко і Свят­ла­на Мар­тос). А так­са­ма гас­па­да­рам ко­ліш­ніх ма­ёнткаў Да­мей­каў — Кан­стан­ці­ну Шу­ля­ку (Жы­бар­тоў­шчы­на) і Іга­ру Клім­чан­ку (Вя­лі­кая Мя­дзвяд­ка). І кра­язнаў­цам — Ва­ле­рыю Пет­ры­ке­ві­чуАна­то­лю Аль­шэў­ска­му (Дзят­ла­ва) і Аляк­сан­дру Аб­ра­мо­ві­чу (Сту­дзён­кі).

Асо­бая падзя­ка ва­лан­цё­рам Арт-су­пол­кі імя Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на — Аляк­сан­дру Ма­чу­льс­ка­муАна­то­лю Но­ві­ка­ву і Ільі Чар­няў­ска­му. З імі мы раз­ам вы­са­дзі­лі ду­бок Да­мей­кі і пра­вя­лі чар­го­вы “Ку­ль­тур­ны” суботнік у Мя­дзвяд­цы.

Ёсць упэў­не­насць у тым, што та­кая доб­рая і год­ная тра­ды­цыя вы­са­джваць дрэ­вы па­мя­ці ў го­нар гіс­та­рыч­ных асоб і слаў­ных дзея­чаў ку­ль­ту­ры бу­дзе пра­цяг­вац­ца і над­алей. Бо, як ка­жуць, іржа то­чыць жа­ле­за, ва­да — ка­мень, а дрэ­вы, ка­лі іх са­дзі­лі з лю­боў­ю, жы­вуць і ня­суць лю­дзям і на­ва­кол­лю ра­дасць!

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар