Занатаваць магічны шэпт

№ 18 (1561) 30.04.2022 - 06.05.2022 г

Дзевяць гадоў таму фатограф Сяргей Лескець пачаў даследаваць беларускае знахарства. Ён задумаў стварыць серыю партрэтаў вясковых бабуль — апошніх носьбітак старадаўняй традыцыі. Але на фотаздымках творца не спыніўся і нядаўна выпусціў кнігу “Шэпт” з экспедыцыйнымі запісамі і падарожнымі нататкамі.

/i/content/pi/cult/902/19004/lesk.jpg

Сяргей Лескець. Фота Таццяны Матусевіч

— Ра­ней вы ства­ры­лі фо­та­пра­ект аб жы­ха­рах бе­ла­рус­кіх агра­га­рад­коў, по­тым уз­ялі­ся за тра­ды­цыю за­моў, якую за­хоў­ва­юць вяс­ко­выя ба­бу­лі. Ад­куль та­кая ці­ка­васць да пра­він­цыі?

— У нас шмат­лі­кія мед­ыя кан­цэн­тру­юцца на Мін­ску, не звяр­та­ючы ўва­гі на сап­раў­дную глы­бін­ку. У мя­не бы­ло раз­умен­не, што гэ­та вар­та ўва­гі. Плюс ад­соч­ваў, чым за­йма­юцца пра­фе­сій­ныя фа­тог­ра­фы ў іншых кра­інах, якія тэ­мы яны за­кра­на­юць. У свой час мне пад­аба­лі­ся пра­екты аме­ры­кан­ска­га фа­тог­ра­фа Але­ка Со­та. Ён з ве­лі­зар­най ка­ме­рай ездзіў па кра­іне, ад­кры­ваў для ся­бе ад­на­па­вяр­хо­вую Аме­ры­ку, звы­чай­ных лю­дзей, іх раз­умен­не пры­го­жа­га. Мне ста­ла ці­ка­ва зра­біць не­шта пад­обнае тут. На жаль, мно­гія аб­ра­ды ла­дзяц­ца ні­бы­та для жур­на­ліс­таў. Мне ж ха­це­ла­ся да­лу­чыц­ца да не­ча­га не­кра­ну­та­га, та­ямні­ча­га. Та­му з’явіў­ся “Шэпт”.

— У экс­пе­ды­цыі еха­лі па фо­та­здым­кі, а па вы­ні­ках яшчэ і кні­гу вы­да­лі. Што пад­штур­хну­ла фа­тог­ра­фа па­чаць пі­саць?

— Так, я ехаў па фо­та­пар­трэ­ты і ні­ко­лі не ду­маў кніж­ку пі­саць. Про­ста, ма­ючы этнаг­ра­фіч­ны бэк­граўнд, раз­умеў, што ма­гу на­тра­піць на ці­ка­выя гіс­то­рыі. На­ла­дзіў су­пра­цоў­ніц­тва з Ака­дэ­мі­яй на­вук і пе­ры­ядыч­на ад­да­ваў ма­тэ­ры­ялы док­та­ру фі­ла­ла­гіч­ных на­вук Тац­ця­не Ва­ло­дзі­най, не­шта дру­ка­ва­ла­ся ў збор­ні­ках. Але за­дум­ка бы­ла вы­бух­нуць ме­на­ві­та фо­та­аль­бо­мам з не­вя­лі­кі­мі гіс­то­ры­ямі на бе­ла­рус­кай і англій­скай мо­вах. Вы­дан­не доб­рай якас­ці па­тра­буе вя­лі­кіх гро­шай, і я вы­ра­шыў саб­раць іх на краў­дфан­дын­га­вай плат­фор­ме, для якой трэ­ба бы­ло на­пі­саць не­вя­лі­кі тэкст. Ду­маў, на­ма­ла­чу вя­лі­кі тэкст са сва­імі ўра­жан­ня­мі, а ліш­няе по­тым ад­ся­ку. Так­са­ма мне трэ­ба бы­ло вы­зва­ліць га­ла­ву, бо ўсе гэ­тыя эмо­цыі, пе­ра­жы­ван­ні, успа­мі­ны не да­ва­лі пра­цяг­ваць пра­ца­ваць як фа­тог­ра­фу, твор­чай асо­бе.

У Бе­ла­ру­сі ні­дзе дру­ка­вац­ца не ха­цеў, каб не на­шко­дзіць ге­ро­ям. Бы­ла пад­обная гіс­то­рыя. Зра­біў пуб­лі­ка­цыю пра зна­хар­ку Яні­ну Снеж­ку на ад­ным парт­але. Мясц­овасць, вя­до­ма, не па­зна­чыў, але по­тым па­ба­чыў про­ць­му ка­мен­та­ры­яў з пы­тан­нем, як ад­шу­каць гэ­тую ба­бу­ль­ку.

Пе­ры­ядыч­на пуб­лі­ка­ваў не­шта ў за­меж­ных мед­ыя, але тут пы­тан­не хут­чэй у гра­шах. Для мя­не пры­нцы­по­ва бы­ло да­ве­дац­ца пра кра­іну, якой яна ёсць, праз пад­арож­жы. Плюс зды­маў на стуж­ку, што не так тан­на. Га­на­рар да­зва­ляў мне, умоў­на ка­жу­чы, ме­сяц ездзіць у экс­пе­ды­цыі і шу­каць лю­дзей. Так­са­ма трош­кі ад­ва­яваў тэ­му ў па­ля­каў, бо яны на ўвесь свет рас­каз­ва­юць пра та­ямні­чае Пад­ляш­ша як ле­дзь­ве не адзі­нае мес­ца, дзе та­кая тра­ды­цыя за­ха­ва­ла­ся.

— Ад­на з вашых ге­ра­інь рас­каз­вае, што па­ча­ла за­маў­ляць ва­ду, ка­лі моц­на за­хва­рэў яе муж, а по­тым чу­жыя лю­дзі да­ве­да­лі­ся і па­ча­лі ха­дзіць з про­сь­ба­мі. Ад зна­ёмай ба­бу­лі-шап­ту­хі чуў, што яна па­ча­ла ля­чыць, ка­лі са­ма пе­ра­жы­ла знач­ныя пра­бле­мы са зда­роў­ем. Не­йкая ўлас­ная бя­да — гэ­та этап па­свя­чэн­ня?

— Час­цей так. Праз не­йкую па­кут­ніц­кую іні­цы­яцыю ні­бы­та бо­ль­шую сі­лу атрым­лі­ва­лі. Бы­ла ба­бу­ль­ка, чы­іх дзя­цей не­мцы пад­час вай­ны спа­лі­лі ў ха­це. Яна па­сля ўсё жыц­цё не маг­ла за­ймець но­вых дзя­цей. Гэ­та вя­лі­кая тра­ге­дыя для яе бы­ла. Ездзі­ла і шу­ка­ла не­йка­га па­ра­тун­ку, а яе між іншым ву­чы­лі зна­хар­ству. На­ву­чы­ла­ся, лю­дзей ра­та­ва­ла і са­ма дзвюх зна­ха­рак вы­ха­ва­ла. Уво­гу­ле гэ­тыя ве­ды па­тра­бу­юць са­ма­ахвяр­нас­ці, бо ты ўжо не бу­дзеш жыць на­рма­ль­ным жыц­цём, ка­лі ма­еш сі­лу.

/i/content/pi/cult/902/19004/lesk kniga.jpg

— Зна­хар­кі ўсве­дам­ля­юць улас­ную вы­ключ­насць? Ці га­на­рац­ца яны здо­ль­нас­цю ля­чыць?

— Ня­ма там го­на­ру. Гэ­та жыц­цё, ад яко­га ты бо­льш бу­дзеш па­ку­та­ваць, бо да ця­бе ў лю­бы час мо­жа не­хта пры­йсці па да­па­мо­гу. І ты не ма­еш пра­ва браць гро­шы, а зна­чыць, між іншым трэ­ба і ка­ро­ву да­гля­даць, і па­ра­сят кар­міць. Тым бо­льш вёс­ка — та­кі му­раш­нік, дзе ця­бе хут­ка па­ста­вяць на мес­ца, ка­лі па­чнеш важ­ні­чаць. Зна­хар­кі на­ват ста­ра­юцца не афі­ша­ваць свае здо­ль­нас­ці. Ка­лі ўжо пры­ціс­ну­ла, пра­па­ну­юць пад­ля­чыць. Для ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня гэ­та ўво­гу­ле та­бу­ява­ная тэ­ма. Па­зней, як усе дзве­ры мне ад­чы­ня­лі­ся, на­адва­рот бы­ло пры­емна, ка­лі ад­на ба­бу­ль­ка ад­мо­ві­ла­ся рас­па­вя­даць. Аса­ло­да, што лю­дзей не згрыз­ла су­час­насць і яны пра­цяг­ва­юць ве­рыць у моц за­моў, што тра­ды­цыя за­ста­ла­ся не­чым не­кра­ну­тай, цнат­лі­вай.

— На ва­шу дум­ку, ча­му су­час­ныя лю­дзі раз­ліч­ва­юць на да­па­мо­гу зна­ха­рак?

— У ча­ла­ве­ка ёсць та­кое раз­умен­не да­тыч­нас­ці да ча­го­сь­ці вы­шэй­ша­га. Сем­дзе­сят га­доў атэ­ізм на­са­джва­лі, а лю­дзі ўсё роў­на не­як за­хоў­ва­лі ве­ру. Ча­ла­вец­тва за­ўсё­ды імкну­ла­ся да не­ча­га вы­шэй­ша­га, бо, на­пэў­на, не­йкая ўнут­ра­ная па­трэ­ба існуе ў лю­дзей. Да та­го мы ўсе з вёс­кі. Там на­шы ка­ра­ні, на­ша ме­та­фі­зі­ка. Не ад­но — два-тры ста­год­дзі гла­ба­ль­ных пе­ра­та­са­ван­няў і змен па­трэб­на, каб гэ­та вы­ка­ра­ніць са свя­до­мас­ці. Ёсць не­шта не­выт­лу­ма­ча­ль­нае, што да­па­ма­гае лю­дзям. Баб­ка Але­на рас­каз­ва­ла гіс­то­рыю, як яна хлоп­чы­ка, які сем га­доў не ха­дзіў, па­ста­ві­ла на но­гі. Про­ць­ма та­кіх зда­рэн­няў. Да­рэ­чы, бо­ль­шасць га­рад­скіх спе­ку­лян­таў ро­бяць пры­вяз­ку да арха­ічнай тра­ды­цыі і на гэ­тым вы­язджа­юць. Тра­ды­цыя тран­сфар­му­ецца. На­прык­лад, зні­кае цэ­лы пласт за­моў для хат­няй жы­вё­лы: яны не­акту­аль­ныя, бо ма­ла хто ця­пер тры­мае ка­роў ці сві­ней. Але я ўпэў­не­ны, што тра­ды­цыя бу­дзе жыць. І пе­ра­жы­ве на­ват спе­вы, ка­ля­да­ван­не, бо яна ве­ль­мі пра­ктыч­ная.

Поўную версію інтэрв'ю чытайце ў газеце "Культура" №18 за 30 красавіка.