Па слядах маладых багоў

№ 18 (1561) 30.04.2022 - 06.05.2022 г

Амаль да канца мая гэтага года ў Віцебскім мастацкім музеі экспануецца выстава скульптара Аляксандра Шапо “Маладыя багі”.

/i/content/pi/cult/902/19002/shappo.jpg

Лаўрэат шматлікіх прэмій у галіне скульптуры і літаграфіі, чые выставы праходзяць у многіх выставачных залах Еўропы, прытрымліваецца ў сваёй творчасці традыцый вялікіх грэкаў. Бываюць ілюстрацыі кніжныя, а Аляксандр Шапо да юбілею зрабіў скульптурна­-графічную. 14 літаг рафій і 8 бронзавых скульптур — гэта дасканалае вывучэнне грэчаскіх міфаў, “Іліяды” і зварот да пласта філасофскіх разважанняў і адукацыі.

А яшчэ выстава — прысвячэнне бацькам, якія выхавалі і паставілі мастака на творчы шлях. Аляксандр паходзіць з мастацкай дынастыі Ша по. Ён адзін з трох сыноў Уладзіміра Шапо — мастака, для якога сям’я, творчая незалежнасць і духоўныя каштоўнасці — галоўныя жыццёвыя арыенціры. 

Сучасная скульптура Аляксандра Шапо — гэта спалучэнне гратэску, рэалізму, гумару, палкасці і назірання. Доктар мастацтвазнаўства, пра фесар Таццяна Катовіч ахарактарызавала стыль выканання скульптуры і літаграфіі як нешта “інтэлектуальна цудоўнае”.

“Я ў захапленні ад стылю скульптурнага адлюстравання міфічных герояў «Іліяды». Архетыпы Антыгоны, Ахіла, Ісмены, Касандры — гэта вобразы, напоўненыя трагізмам і пачуццямі, — падкрэсліла яна. — Сама па сабе грэчаская міфалогія вельмі жорсткая. Нават Арыстафан — бацька грэчаскай камедыі — гэта драматычная постаць. Вобразна кажучы, ён нясе на сабе сваіх птушак, якіх выгадаваў, а яны сваімі жалезнымі дзюбамі дзяўбуць яго. Бронза такая жывая і цёплая, і на ёй як быццам засталіся адбіткі пальцаў майстра. Васковая мадэль, якая знікла пры адліўцы, як быццам захавалася ў бронзе. Вядомы скульптар Джакамеці стварыў знакамітага «Чалавека, які крочыць», а тут я бачу чалавека, які знікае. З вялікім прафесіяналізмам выкананы і літаграфічныя адбіткі. Асабліва мяне ўразілі трагізм, арыгінальнасць і страсць Касандры. Так перадаць гора жанчыны, якую адрынуты Апалон пакараў прадбачаннем, можна толькі з вялікай любоўю. 

Жанна­ ІВАНОВА

Працяг тэмы у газеце "Культура" №18 за 30 красавіка.