Як землякі Драздовіча працягваюць яго справу?

№ 17 (1560) 23.04.2022 - 29.04.2022 г

Загадчыца Глыбоцкага дома рамёстваў Святлана Скавырка прысвяціла жыццё маляванцы.

/i/content/pi/cult/901/18999/skv.JPG

У Глы­боц­кім до­ме ра­мёс­тваў шмат на­прам­каў: ма­ля­ван­ка і вы­ці­нан­ка, ган­чар­нае ра­мяс­тво і дрэ­ва­апра­цоў­ка, са­ло­мап­ля­цен­не і ва­лян­не воў­ны, ткац­тва, у тым лі­ку і па­ясоў, шыц­цё гіс­та­рыч­ных кас­цю­маў. Ця­пе­раш­ні за­гад­чык Свят­ла­на Ска­выр­ка не про­ста ад­мі­ніс­тра­тар, яна — на­род­ны май­стар па ма­ля­ван­цы. Свят­ла­на Ана­то­ль­еўна сцвяр­джае, што ка­лі­сь­ці гэ­тае ўмен­не бы­ло рас­паў­сю­джа­нае ва ўсёй Бе­ла­ру­сі і су­сед­ніх кра­інах, ця­пер жа най­леп­шым чы­нам тра­ды­цыі та­ко­га мас­тац­тва за­хоў­ва­юцца ў рэ­гі­ёне Ві­цеб­ска­га Па­азе­р’я. Пра асаб­лі­вую ўва­гу да мас­тац­тва ства­раць фар­ба­мі на тка­ні­не раз­на­стай­ныя кар­ці­ны свед­чыць тое, што ў 2014 го­дзе ма­ля­ван­ку ўклю­чы­лі ў спіс не­ма­тэ­ры­яль­ных каш­тоў­нас­цей Бе­ла­ру­сі.

З дзя­цін­ства Свят­ла­на Ска­выр­ка ўме­ла ма­ля­ваць, атры­ма­ла ад­па­вед­ную ад­ука­цыю. Па­сля пе­ра­езду ў Глы­бо­кае па­ча­ла вес­ці ў До­ме ра­мёс­тваў гур­ток па вы­яўлен­чым мас­тац­тве. Яна ве­ль­мі па­лю­бі­ла сваё мес­ца пра­цы, а та­му, ка­лі ды­рэк­тар Ве­ра Ва­сі­ль­еўна Бай­ко­ва пра­па­на­ва­ла за­няц­ца ства­рэн­нем і раз­віц­цём тра­ды­цый­най ма­ля­ван­кі, па­га­дзі­ла­ся.

“Спа­чат­ку мне бы­ла зу­сім не зра­зу­ме­лая гэ­тая тэх­ні­ка, і, шчы­ра ка­жу­чы, яна мне не пад­аба­ла­ся, — ка­жа Свят­ла­на Ска­выр­ка. — Але, па­сту­по­ва па­глыб­ля­ючы­ся ў тэ­му, за­ці­ка­ві­ла­ся тон­кас­ця­мі ра­мяс­тва. З пер­шы­мі ра­бо­та­мі па­еха­ла на фес­ты­валь “Вяс­но­вы бу­кет” у 2007 го­дзе. Ся­бе па­ка­за­ла, на іншых па­гля­дзе­ла — і зра­зу­ме­ла, што пра­ца­ваць над ма­ля­ван­кай бу­ду”.

Ця­пер Свят­ла­не Ана­то­ль­еўне ў ма­ля­ван­цы бліз­кія як тра­ды­цый­ныя фор­мы, так і тэ­ма су­час­нас­ці, пры­тым што за­раз па­яўля­юцца но­выя бо­льш якас­ныя фар­бы, а з дос­ве­дам і но­выя ідэі. Ня­даў­на яе пра­цы два ме­ся­цы экс­па­на­ва­лі ў Глы­боц­кім цэн­тры тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры ў го­нар 50-год­дзя май­стра. Ра­ней яе ра­бо­ты так­са­ма ра­да­ва­лі як глы­бач­чан, так і гас­цей “Сла­вян­ска­га ба­за­ру”. На­ват у ста­ліч­най біб­лі­ятэ­цы імя Пуш­кі­на сё­ле­та ра­бо­ты Свят­ла­ны Ска­выр­кі вы­стаў­ля­лі ў рам­ках ме­рап­ры­емства “Ка­ляд­ныя ўзо­ры”, ад­куль по­тым пяць яе ма­ля­ва­нак за­бра­лі на вы­ста­ву ў На­цы­яна­ль­ную біб­лі­ятэ­ку.

“Мя­не ў ства­рэн­ні ма­ля­ва­нак на­тхня­юць у тым лі­ку і на­род­ныя каз­кі, сю­жэ­ты якіх мож­на пе­ра­вес­ці на тка­ні­ну, — дзе­ліц­ца Свят­ла­на Ска­выр­ка. — Ця­пер я рых­тую трыпціх, дзе хло­пец і дзяў­чы­на ста­но­вяц­ца ма­ла­дой ся­м’ёй. Тут я па­ста­ра­ла­ся пе­рад­аць не­ка­то­рыя ма­ты­вы бе­ла­рус­кіх аб­ярэ­гаў. Яшчэ адзін аб­ярэг-ды­ван я пад­ару на вя­сел­ле сва­ёй да­чцэ.

Хоць у су­ве­нір­най кра­ме куп­ля­юць вы­ра­бы До­ма ра­мёс­тваў, у тым лі­ку і ма­ля­ван­ку, по­пыт усё ж не­вя­лі­кі. Але пад­обныя вы­ра­бы леп­шыя за ба­на­ль­ныя рэ­пра­дук­цыі. Та­му пры­хо­дзіц­ца на май­стар-кла­сах апа­вя­даць на­вед­ва­ль­ні­кам, якая гэ­та кар­пат­лі­вая пра­ца і пры­га­жосць. Каб за­ці­ка­віць пуб­лі­ку, я раб­лю кніж­ныя за­клад­кі ці бі­ру­ль­кі. Гэ­та ро­біц­ца ад­мыс­ло­вым штам­пам з дрэ­ва. А ра­ней у на­ро­дзе ра­бі­лі штам­пы з бу­ль­бы, на­ўпрост рэ­за­лі ўзо­ры на па­лоў­цы, аб­мак­ва­лі ў фар­бу і дру­ка­ва­лі.

Чым яшчэ займаюцца майстры Глыбоцкага дома рамёстваў — чытайце ў газеце "Культура" №17 за 23 красавіка.