Там, дзе не­ка­лі жы­ла Да­ль­ва...

№ 16 (1559) 16.04.2022 - 22.04.2022 г

Хатынь, Доры, Шунеўка, Азарцы, Залатухі, Брыцалавічы, Ала, Рэпаўшчына, Калюты, Жарнасекі, Булы, Росіца і яшчэ дзясяткі і дзясяткі назваў — гэта вёскі, якія навечна ўвайшлі ў трагічны летапіс мінулай вайны, — гарачая, балючая, гнеўная праўда і памяць Беларусі.

/i/content/pi/cult/900/18996/dalva.jpeg

Мемарыяльны комплекс "Дальва". Фрагмент

Жы­ха­ры бо­льш як двух­сот на­шых раз­бу­ра­ных у вай­ну га­ра­доў і 9097 спа­ле­ных вё­сак, з якіх 188 — не змаг­лі на­огул ад­ра­дзіц­ца, а бо­льш за пяць ты­сяч бы­лі зніш­ча­ны раз­ам з усі­мі жы­ха­ра­мі ці час­ткай на­се­ль­ніц­тва, — ма­юць што ска­заць све­ту. Не то­ль­кі пра той фа­шызм, су­праць яко­га бі­лі­ся на­шы прадзе­ды, дзяды і ба­ць­кі, але і пра той, які мы ўба­чы­лі б, ка­лі б аку­пан­там і ка­ла­ба­ра­цы­яніс­там уда­ло­ся да­біц­ца “кан­чат­ко­ва­га ўрэ­гу­ля­ван­ня ў Еўро­пе”, г.зн. рэ­алі­за­цыі па­лі­ты­кі “вы­па­ле­най зям­лі”.

У мі­ну­лым го­дзе на­ша га­зе­та ўжо рас­каз­ва­ла пра не­ка­то­рыя бе­ла­рус­кія ме­ма­ры­ялы, звя­за­ныя з вя­лі­кай дра­май той стра­шэн­най і бес­ча­ла­веч­най вай­ны, уклю­ча­ючы лё­сы вё­сак Ха­ты­ні, Шу­неў­кі, Чыр­во­на­га Бе­ра­га, До­ры. За­раз рас­ка­жам і яшчэ пра ад­ну за­гі­нуў­шую вё­сач­ку, якая ўся­го за 10 дзён да по­ўна­га вы­зва­лен­ня Ла­гой­шчы­ны тра­пі­ла пад жор­сткае ко­ла фа­шыс­цкіх вар­ва­раў. У тыя ча­сы аку­пан­ты ўдзе­ль­ні­ча­лі ў буй­на­маш­таб­най кар­най апе­ра­цыі су­праць парт­ызан і мір­ных жы­ха­раў пад ко­да­вай на­звай “Бак­лан” (“Kormoran”). Яна пра­во­дзі­ла­ся з 25 мая па 23 чэр­ве­ня 1944 го­да, ахоп­лі­ва­ючы тэ­ры­то­рыі Ба­ры­саў­ска-Бя­гом­льс­кай і Сен­нен­ска-Аршан­скай парт­ызан­скіх зон: гэ­та ў ра­ёнах Мін­скай, Ві­цеб­скай і та­га­час­най Ві­лей­скай аб­лас­цей. І вось зу­сім не­прык­мет­ная, ма­ле­нь­кая вё­сач­ка з цу­доў­най на­звай Да­ль­ва якраз і тра­пі­ла ў зо­ну ўва­гі азлоб­ле­на­га во­ра­га. Зда­ецца, Да­ль­ва ста­ла апош­няй бе­ла­рус­кай вёс­кай, “жыў­цом” спа­ле­най гіт­ле­раў­ца­мі не­за­доў­га да по­ўна­га вы­зва­лен­ня на­шай Ба­ць­каў­шчы­ны.

...Ла­гой­шчы­на. На­суп­раць вёс­кі Жар­дзя­жы на 77-м кі­ла­мет­ры аўтат­ра­сы Мінск — Ві­цебск збоч­вае асфа­ль­та­вая да­ро­га, якая праз сас­но­вы бор вя­дзе ў бы­лую вёс­ку Да­ль­ву. Та­ды яна ўва­хо­дзі­ла у Плеш­ча­ніц­кі ра­ён Мін­скай воб­лас­ці (за­раз Ла­гой­скі ра­ён). Там, дзе не­ка­лі, на­пэў­на, бы­ло поле, усю­ды аб­апал да­ро­гі ля­жаць круш­ні ка­мен­ня, пад­обныя да ве­лі­чэз­ных бу­ль­бін. Дзе-ні­дзе, на ўзгор­ках, як па ка­ман­дзе, за­мер­лі са­сон­ні­кі, аб­рос­лыя мяк­кім, сі­вым лі­шай­ні­кам. У та­кім вось час­цер­ні­ку раз­мяш­ча­лі­ся ха­ты і гас­па­дар­кі да­ль­він­скіх ся­лян.

Вёс­ка Да­ль­ва вя­до­ма з XVII ста­год­дзя. Яна і яшчэ дзве блі­жэй­шых ся­дзі­бы, Быт­на­ва і Ру­беж, на­ле­жа­лі па­меш­чы­кам Пол­еві­чам. По­тым бы­лі і іншыя ўла­да­ль­ні­кі. Па­сля Кас­трыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі гас­па­да­ры эміг­ры­ра­ва­лі ў Поль­шчу, а жы­ха­ры, якія ў па­чат­ку 30-х аб’ядна­лі­ся з су­се­дзя­мі ў кал­гас імя Дзям’яна Бед­на­га, ста­лі бу­да­ваць но­вае жыц­цё. Ара­лі, се­ялі, збі­ра­лі збож­жа, га­да­ва­лі свой­скую жы­вё­лу і птуш­ку. Ка­лі па­ча­ла­ся Вя­лі­кая Айчын­ная ўсё ба­яздо­ль­нае на­се­ль­ніц­тва вёс­кі па­йшло ва­яваць, а ў да­мах за­ста­лі­ся то­ль­кі два па­жы­лыя муж­чы­ны, 13 жан­чын і 29 дзя­цей, у тым лі­ку і двое гас­цей з су­сед­няй вёс­кі. Дык вось, ка­лі ў чэр­ве­ні 1944-га сю­ды на­блі­жаў­ся фронт, фа­шыс­цкая бла­ка­да бы­ла ў са­мым раз­га­ры. Кар­ні­кі — эсэ­саў­цы і па­лі­цаі 26-га па­лі­цэй­ска­га па­лка, зда­ецца, на ча­ле з Гео­ргам Вай­сі­гам — увай­шлі ў Да­ль­ву. Па­за­га­ня­лі ўсіх жы­ха­роў у дом Ва­сі­ля Ку­ха­рон­ка, кі­ну­лі ў акно гра­на­ту і дом пад­па­лі­лі з агня­мё­таў. Для фа­шыс­таў — звы­чай­ная пра­кты­ка: за га­ды вай­ны яны на­ву­чы­лі­ся пра­фе­сій­на зніш­чаць ты­ся­чы мір­ных бе­ла­рус­кіх га­ра­доў і вё­сак.

За­ха­ваў­ся апо­вед Мі­ка­лая Пят­ро­ві­ча Гі­ры­ло­ві­ча, адзі­на­га аца­ле­ла­га жы­ха­ра Да­ль­вы, у тыя ча­сы 13-га­до­ва­га вяс­ко­ва­га хлап­чу­ка.

“…На­нач не­мцы спы­ня­лі­ся, акоп­ва­лі­ся, а днём ішлі зноў пра­чэс­ваць лес. Ра­ні­цаю ба­ць­ка па­вёў па­свіць ка­ня, кі­ла­мет­ры два ад вёс­кі. Ма­ці раз­бу­дзі­ла мя­не пад­мя­ніць яго, на­ват і пра­вя­ла ту­ды. Ба­ць­ка з мат­кай па­йшлі да­моў. Я па­су ка­ня, а праз не­ка­то­ры час па­чу­лі­ся стрэ­лы і вы­бу­хі — там, у вёс­цы. Я спяр­ша ўзяў­ся рас­пут­ваць ка­ня, ён быў спу­та­ны жа­лез­ным пу­там, — дык пра­ва­зіў­ся не­ка­то­ры час, а по­тым кі­нуў і без ка­ня па­бег у вёс­ку. I ўба­чыў — да­га­рае дом Ва­сі­ля Ку­ха­рон­ка. Па жы­це па­бег у свой дом, а гіт­ле­раў­цы ўжо са­дзі­лі­ся на ма­шы­ны і ад’­язджа­лі ў кі­рун­ку Жар­дзя­жоў. Я ўбег у ха­ту. Як то­ль­кі пе­ра­сту­піў па­рог — па­сце­лі рас­кі­да­ны, лыж­кі ля­жаць на ста­ле рас­кла­дзе­ны… Мне ста­ла страш­на. Я пад­няў крык, стаў клі­каць ба­ць­ку і ма­ці, але ніх­то не ад­клі­каў­ся. Па­бег да та­го до­ма, які га­рэў. Агонь пе­ра­кі­нуў­ся ўжо на дру­гія ха­ты. Я бе­гаў ва­кол, кры­чаў, клі­каў на пад­мо­гу, але — ні­дзе ні­ко­га. Ці­шы­ня. То­ль­кі трэск агню… Та­ды па­бег на­зад ту­ды, да ка­ня, рас­пу­таў яго і пры­ехаў вер­хам у вёс­ку. Вы­га­ра­ла амаль уся Да­ль­ва, то­ль­кі там, дзе ста­ялі лі­пы, упы­ніў­ся агонь. ІІ­агля­дзеў — ні­дзе ні­ко­га, і па­вяр­нуў у лет­нюю ста­янку, у тую схо­ван­ку. Там за­стаў ад­на­го ча­ла­ве­ка з Кру­той Га­ры. Той спа­ло­хаў­ся мя­не, але по­тым я аклік­нуў яго, аказ­ва­ецца, ён з Плеш­ча­ніц уцёк ад не­мцаў. Мы з ім пе­ра­на­ча­ва­лі ў зям­лян­цы, а на­заў­тра па­йшлі ў вёс­ку Ста­но­віш­ча. Я знай­шоў там сва­якоў, і з гэ­ты­мі сва­яка­мі мы пры­йшлі ў Да­ль­ву. Та­ды я па­ба­чыў, што сап­раў­ды спа­лі­лі ўсіх лю­дзей. Па­ба­чыў спа­ле­ных…”

Гэ­та бы­ло роў­на за дзе­сяць дзён да вы­зва­лен­ня. Ужо з да­па­мо­гай са­вец­кіх сал­дат жы­ха­ры су­сед­ніх вё­сак рас­ка­па­лі жах­лі­вае па­пя­ліш­ча Ку­ха­рон­ка­вай ха­ты і знай­шлі астан­кі са­ра­ка ча­ты­рох жы­ха­роў Да­ль­вы, у тым лі­ку і стар­шы­ні кал­га­са Пет­ра Гі­ры­ло­ві­ча з жон­каю — ба­ць­коў аца­ле­ла­га Мі­ка­лая. Брац­кую ма­гі­лу та­ды на­спех аб­га­ра­дзі­лі жэр­дка­мі. Па­сля вай­ны Пру­се­віц­кі сель­са­вет па­ста­віў жа­лез­ную ага­ро­джу, а саў­гас — сціп­лы аб­еліск з пя­ці­ка­нцовай чыр­во­най зор­кай.

/i/content/pi/cult/900/18996/dalva2.jpeg

А но­вы ме­ма­ры­ял з’явіў­ся 15 лі­пе­ня 1973 го­да. Гэ­та бы­ла дып­лом­ная пра­ца вы­пус­кні­ка Бе­ла­рус­ка­га тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та, ску­льп­та­ра Ула­дзі­мі­ра Це­ра­бу­на, ад­на­го з леп­шых вуч­няў на­род­на­га мас­та­ка БССР, пра­фе­са­ра Андрэя Бем­бе­ля. Па­зней Це­ра­бун стаў за­слу­жа­ным дзея­чам мас­тац­тва і лаў­рэ­атам прэ­міі кам­са­мо­ла Бе­ла­ру­сі. Ка­лі не па­мы­ля­юся, гэ­та пер­шы дып­лом на ску­льп­тур­ным ад­дзя­лен­ні, які быў з ад­па­вед­най да­пра­цоў­кай цал­кам рэ­алі­за­ва­ны ў сап­раў­дны ме­ма­ры­ял. Бу­да­ваць по­мнік да­па­ма­га­лі мно­гія лю­дзі: су­пра­цоў­ні­кі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па тэ­ле­ба­чан­ні і ра­дыё­вяш­чан­ні, кам­са­мо­ль­цы Ако­лаў­скай шко­лы, Ла­гой­скі рай­кам кам­са­мо­ла, вай­скоў­цы, жы­ха­ры су­сед­ніх вё­сак і г.д.

У 2013 го­дзе Ула­дзі­мір Це­ра­бун рас­пра­ца­ваў і рэ­алі­за­ваў пра­ект-кан­цэп­цыю па­этап­най ре­кан­струк­цыі ме­ма­ры­яла, які па­сля доў­га­га ча­су свай­го існа­ван­ня ўжо па­тра­ба­ваў рэ­стаў­ра­цыі і аб­наў­лен­ня.

/i/content/pi/cult/900/18996/dalva3.jpeg

...На шы­ро­кай па­ля­не, дзе не­ка­лі жы­ла Да­ль­ва, над зя­лё­ным, ці­хім на­ва­кол­лем уз­вы­ша­ецца по­стаць брон­за­вай жур­бот­най Ма­ці. Ме­на­ві­та яна, ча­ты­рох­мет­ро­вая ску­льп­ту­ра жан­чы­ны, да якой у стра­ху і ад­чаі пры­ту­ліў­ся аго­ле­ны хлоп­чык, з’яўля­ецца да­мі­нан­тай ме­ма­ры­яла. За імі з зям­лі як бы вы­рас­та­юць тры аб­па­ле­ныя чор­ныя бэлькі, якія сім­ва­лі­зу­юць рэ­шткі та­го са­ма­га до­ма, у якім бы­лі спа­ле­ны да­ль­він­цы.

Спра­ва ад ску­льп­тур­най кам­па­зі­цыі — па­мят­ная сця­на з імё­на­мі ўсіх за­гі­нуў­шых. Сэр­ца сты­не, ка­лі чы­та­еш, што то­ль­кі з сям’і Гі­ры­ло­ві­чаў за­гі­ну­лі 17 ча­ла­век, з сям’і Буц­ві­лоў­скіх — 12 ча­ла­век! Да­лей, ледзь у бок, ідзе бе­тон­ная да­рож­ка (дзе ка­лі­сь­ці бы­ла цэн­тра­ль­ная ву­лі­ца), уз­доўж якой па аб­одвух ба­ках вы­са­джа­ны 44 бя­ро­зы ў па­мяць пра за­гі­нуў­шых. Уся­го ў вёс­цы бы­ло 12 да­моў. На мес­цы пя­ці з іх уста­ля­ва­ны бе­тон­ныя вян­цы зру­баў, а на пры­ступ­ках ля па­ро­гаў рас­кі­да­ны роз­ныя бы­та­выя рэ­чы: цяс­ляр­скі інстру­мен­та­рый, шко­ль­ныя пад­руч­ні­кі і кні­гі, скрып­ка, дзі­ця­чыя ля­ль­кі, клуб­кі ні­так і г.д. Гэ­та пра­ніз­лі­вая па­мяць пра тое, што тут ка­лі­сь­ці жы­лі мір­ныя лю­дзі са сва­імі кло­па­та­мі, ма­ле­нь­кі­мі ра­дас­ця­мі і вя­лі­кі­мі надзе­ямі.

Працяг тэмы — у газеце "Культура" №16 за 16 красавіка.

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"