Узрост росквіту

№ 16 (1559) 16.04.2022 - 22.04.2022 г

У Вя­лі­кай за­ле Па­ла­ца ку­ль­ту­ры Ма­ла­дзеч­на дня­мі ад­быў­ся кан­цэрт, пры­све­ча­ны 60-год­дзю На­род­на­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь — Ду­ха­во­га аркес­тра Ма­ла­дзе­чан­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа імя М. К. Агін­ска­га. У за­ле саб­ра­ла­ся шмат­лі­кая пуб­лі­ка: вы­пус­кні­кі і бы­лыя артыс­ты, прад­стаў­ні­кі роз­ных рэ­гі­ёнаў кра­іны і про­ста пры­хі­ль­ні­кі доб­рай му­зы­кі.

/i/content/pi/cult/900/18993/BVPsfhsoqsw.jpg

Фота: molmk.by

“60 га­доў — то­ль­кі па­ча­так!” — га­ва­ры­ла­ся ў ві­дэ­аві­зіт­цы ў па­чат­ку ўра­чыс­тас­ці. Уз­гад­ва­лі­ся ча­сы, ка­лі то­ль­кі што ство­ра­ны аркестр па­чаў раз­ві­ваць Юлій Дзміт­рэн­ка. Ме­на­ві­та ён увёў у рэ­пер­ту­ар маш­таб­ныя кла­січ­ныя тво­ры, для вы­ка­нан­ня якіх па­тра­ба­ва­ла­ся пра­фе­сій­ная пад­рых­тоў­ка. Пад трыд­ца­ці­га­до­вым кі­раў­ніц­твам Юлія Па­ўла­ві­ча ду­ха­вы аркестр не­адна­ра­зо­ва ста­на­віў­ся пе­ра­мож­цам рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су аркес­тра­вых і ха­ра­вых ка­лек­ты­ваў ся­род ся­рэд­ніх спе­цы­яль­ных на­ву­ча­ль­ных уста­ноў ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва, здзяй­сняў гас­тро­ль­ныя па­ездкі па Бе­ла­ру­сі.

На­ступ­ны кі­раў­нік аркес­тра Мар­ца­лін Да­бра­во­льс­кі — да­свед­ча­ны, вы­со­кап­ра­фе­сій­ны му­зы­ка, та­ле­на­ві­ты і пры­нцы­по­вы вы­клад­чык. Асаб­лі­вую ўва­гу ён звяр­таў на вы­бар му­зыч­ных тво­раў, якія па­він­ны быць ці­ка­вы­мі і ка­рыс­ны­мі для на­ву­чэн­цаў-аркес­тран­таў і па­чы­на­ючых ды­ры­жо­раў, а та­му ця­пе­раш­ні рэ­пер­ту­ар ду­ха­во­га аркес­тра ву­чы­ліш­ча ве­ль­мі раз­на­стай­ны.

У 1995 го­дзе аркес­тру бы­ло над­адзе­на зван­не на­род­на­га. Ма­ла­дзе­чан­скія му­зы­кан­ты ста­на­ві­лі­ся лаў­рэ­ата­мі аб­лас­ных і рэ­спуб­лі­кан­скіх кон­кур­саў. Да­сюль кож­ны год ду­ха­вы аркестр пры­мае ўдзел у рэ­спуб­лі­кан­скіх і аб­лас­ных фес­ты­ва­лях ду­ха­вай му­зы­кі. З 2014 го­да кі­раў­ні­ком ка­лек­ты­ва ста­но­віц­ца ма­ла­ды ды­ры­жор, вы­пус­кнік Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі, Аляк­сей Андрэ­еў. Но­вы кі­раў­нік пра­цяг­вае раз­ві­ваць тра­ды­цыі, за­кла­дзе­ныя яго па­пя­рэд­ні­ка­мі. Ка­лек­тыў су­пра­цоў­ні­чае з бе­ла­рус­кі­мі і за­меж­ны­мі вы­ка­наў­ца­мі, удзе­ль­ні­чае ў раз­на­стай­ных фес­ты­ва­лях і кон­кур­сах, з’яў­ля­ецца ўпры­гож­ван­нем ура­чыс­тас­цей.

/i/content/pi/cult/900/18993/sXldnLPQYWU.jpg

Са­ма пра­гра­ма він­ша­ва­ль­на­га кан­цэр­та змяш­ча­ла су­час­ны рэ­пер­ту­ар, ці­ка­выя спа­лу­чэн­ні му­зыч­на­га вы­ка­на­ль­ніц­тва, ха­рэ­агра­фіі, акцёр­ска­га май­стэр­ства. Яркія і за­па­мі­на­ль­ныя сус­вет­ныя хі­ты пра­гу­ча­лі ў па­пу­ры на ме­ло­дыі гур­тоў “Queen”, “The Rolling Stones”, “ABBA”, а так­са­ма сус­вет­ных зо­рак: Май­кла Джэк­са­на, Adele у су­мес­ным вы­ступ­лен­ні з хо­рам “For-Te”, а так­са­ма са­ліс­таў Ла­ды Смо­лік і Яўге­на Андры­ца.

Але ў рэ­пер­ту­ары аркес­тра, без­умоў­на, ёсць і ака­дэ­міч­ныя па­лот­ны, тра­ды­цый­ныя мар­шы і пес­ні, якія гу­чаць пад­час фес­ты­ва­ляў і шэс­цяў, асаб­лі­ва ў Дзень Пе­ра­мо­гі 9 мая.

Крэ­атыў­ны вы­ступ ні­ко­га не па­кі­нуў аб­ыя­ка­вым. Сён­ня ка­лек­тыў са сва­ім кі­раў­ні­ком упэў­не­на кро­чыць па шля­ху пра­фе­сій­на­га ўдас­ка­на­лен­ня. Гэ­та за­лог бу­ду­чых по­спе­хаў і па­шы­рэн­ня ко­ла ама­та­раў ду­ха­вай аркес­тра­вай му­зы­кі.