Дом смяротных жарсцяў

№ 16 (1559) 16.04.2022 - 22.04.2022 г

“Дом Бернарды Альбы” Федэрыка Гарсія Лоркі — адна з самых запатрабаваных п’ес сярэдзіны ХХ стагоддзя, што дала свету безліч спектакляў у самых розных жанрах, уключаючы оперу, балет, мюзікл. Яе пастаноўка ў сталічным Новым драматычным у яго юбілейны 30-ы сезон стала выпрабаваннем тэатра на сталасць.

/i/content/pi/cult/900/18991/dom.jpg

Фрагмент спектакля. Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ.

Ся­род шэ­дэў­ра­ль­ных ува­саб­лен­няў п’есы — ад­на­ймен­ны ба­лет швец­ка­га ха­рэ­огра­фа і рэ­жы­сё­ра Мат­са Эка, па­бу­да­ва­ны на су­пра­цьс­таў­лен­ні му­зы­кі І.С.Ба­ха з яе агу­ль­на­ча­ла­ве­чы­мі фі­ла­соф­скі­мі глы­бі­ня­мі, гі­тар­на­га фла­мен­ка, ад­каз­на­га за іспан­скі тэм­пе­ра­мент, і... аглу­ша­ль­най ці­шы­ні ку­ль­мі­на­цый. Тэ­ма фі­зіч­на­га і ма­ра­ль­на­га пры­гнё­ту вы­ра­ша­ла­ся праз муж­чын­скую плас­ты­ку — не Пе­пе Рым­ля­ні­на, у яко­га за­ка­ха­ны ўсе пя­цё­ра да­чок, а іх жор­сткай, без­апе­ля­цый­най ма­ці: ро­ля Бер­нар­ды бы­ла ад­да­дзе­на тан­цоў­шчы­ку. У Мін­ску ў кан­цы 1990-х Ра­ду Па­клі­та­ру — вы­ха­ва­нец пра­фе­са­ра Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева, а ця­пер сус­вет­на зна­ка­мі­ты ба­лет­май­стар — па­ста­віў “Дом Бер­нар­ды Аль­бы” на бе­ла­рус­кіх гім­нас­так, спра­ецы­ра­ваў­шы тэ­му ўціс­ку і жор­стка­га су­пер­ніц­тва ў га­лі­ну спар­тыў­ных трэ­ні­ро­вак і да­сяг­нен­няў.

У ця­пе­раш­няй прэм’еры, ува­соб­ле­най ма­ла­дой рэ­жы­сёр­кай Лі­зай Маш­ко­віч, ёсць і плас­ты­ка, і му­зы­ка, на­ват спе­вы, але спек­такль скі­ра­ва­ны ў іншы бок — ген­дэр­ны. Бер­нар­да На­тал­лі Ка­пі­то­на­вай — зу­сім не яе Ка­ба­ні­ха ў ра­ней­шым спек­так­лі “Ка­лі б ве­даць...” мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка тэ­атра Сяр­гея Ку­лі­коў­ска­га па­вод­ле “На­ва­ль­ні­цы” А.Астроў­ска­га. За­леж­ная ад сас­та­рэ­лых тра­ды­цый і су­сед­скіх плё­так, глу­хая да пе­ра­сця­рог пры­служ­ні­цы і, па сут­нас­ці, адзі­най сяб­роў­кі По­нсіі (Тац­ця­на Жда­на­ва), яна ста­но­віц­ца са­май, ба­дай, тра­гіч­най фі­гу­рай апо­ве­ду. У цэн­тры аказ­ва­ецца па­яды­нак не ма­ці з да­чка­мі, не да­чок па­між са­бой, а Бер­нар­ды і По­нсіі — іншы­мі сло­ва­мі, су­пра­цьс­таў­лен­не сля­пых за­ба­бо­наў, што ў до­ме, маў­ляў, усё спа­кой­на, — і цвя­ро­за­га роз­уму, які прад­ба­чыць эма­цый­ны вы­бух, ды не мае па­ўна­моц­тваў яго су­пы­ніць.

Уз­мац­ня­ючы ген­дэр­ную пра­бле­ма­ты­ку, рэ­жы­сёр па­шы­рае ро­лю ба­бу­лі Ма­рыі Ха­сэ­фы (Люд­мі­ла Ба­та­ла­ва), ад­да­ючы ёй рэ­плі­кі і сцэ­ны іншых пер­са­на­жаў і тым са­мым ро­бя­чы яе не про­ста звяр’яце­лай ста­рой, а гэ­та­кай сім­ва­ліч­най фі­гу­рай юро­дзі­вай вяш­чун­кі — кім­сь­ці на­кшталт блаз­на пры ка­ра­лі ў дра­ма­тур­гіч­най кла­сі­цы. Ду­эт Жда­на­вай — Ба­та­ла­вай ста­но­віц­ца ру­ха­ві­ком спек­так­ля, а По­нсія ў та­кім вы­ка­нан­ні — сап­раў­дным ду­хоў­ным стрыж­нем усёй сям’і і ўлас­на спек­так­ля.

/i/content/pi/cult/900/18991/har.jpg

Ксенія Харашкевіч у ролі Адэлы. Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ.

Артыс­ткам, якія ігра­юць да­чок, па­куль не ха­пае ўнут­ра­най на­поў­не­нас­ці ро­ляў, і гэ­та не спры­яе іх інды­ві­ду­аль­нас­ці. Маг­чы­ма, та­кі агу­ль­ны парт­рэт хі­ба з мі­ні­ма­ль­ны­мі ўлас­ны­мі ры­са­мі быў прад­угле­джа­ны рэ­жы­сёр­скай кан­цэп­цы­яй, дзе вы­лу­ча­ецца то­ль­кі ма­лод­шая Ад­эла (Ксе­нія Ха­раш­ке­віч), дый тое праз зя­лё­ную су­кен­ку за­мест чор­най. Але, па­га­дзі­це­ся, бо­льш яркі кан­флікт між ад­мет­нас­цю кож­най сяс­тры і іх не­абход­нас­цю быць, “як усе”, то­ль­кі ўзмац­ніў бы за­да­дзе­ную пра­бле­ма­ты­ку.

Муж­чын­скіх ро­ляў у п’есе ня­ма: Пе­пе ўвесь час то­ль­кі згад­ва­ецца, але так і не з’яўля­ецца. Але гэ­ты пры­ём дра­ма­тур­га не сто­ль­кі прад­каз­вае бо­льш па­зней­ша­га “не­да­ча­ка­на­га Га­до” С. Бэ­ке­та, ко­ль­кі да­зва­ляе кож­най гля­дач­цы на­ма­ля­ваць свой жа­да­ны ідэ­ал. У ця­пе­раш­нім спек­так­лі Пе­пе (Ва­лян­цін Ула­сень) раз-по­раз мі­ль­гае-вы­плы­вае ў пры­цем­ках на ад­лег­лас­ці. Раз­гле­дзець яго на­поў­ні­цу мож­на хі­ба на па­кло­не. І да­дат­ко­ва пе­ра­ка­нац­ца, што ў да­чы­нен­ні лю­бой з да­чок гэ­та зу­сім не доў­га­ча­ка­ны прынц на бе­лым ка­ні. Каб пад­крэс­ліць гэ­та, Л.Маш­ко­віч кры­ху змя­няе фі­нал: Пе­пе не ра­ту­ецца ад ку­лі Бер­нар­ды — ён па­прос­ту збя­гае, ка­лі Ад­эла про­сіць яго па­цвер­дзіць іх ка­хан­не. Ад­па­вед­на, пры­чы­най са­ма­губ­ства ма­лод­шай да­чкі ста­но­віц­ца не ўяў­ная фі­зіч­ная стра­та ка­ха­на­га, без яко­га жыц­цё страч­вае сэнс, а стра­та са­мой ве­ры ў ка­хан­не і хоць якой маг­чы­мас­ці па­кі­нуць ня­лю­бы дом. Та­кая ха­рак­та­рыс­ты­ка ге­роя кан­чат­ко­ва ро­біць цэн­тра­ль­ны­мі акту­аль­ныя сён­ня ген­дэр­ныя пы­тан­ні, а ме­на­ві­та — су­пра­цьс­та­янне моц­ных жан­чын і сла­бо­га ду­хам, ні­яка­ва­та­га муж­чы­ны, адзі­най пе­ра­ва­гай яко­га мож­на лі­чыць іншую па­ла­вую пры­на­леж­насць.

Працяг тэмы у газеце "Культура" №16 за 16 красавіка.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"