На­зы­ваў­ся атрад — “Слаў­ны”

№ 15 (1558) 09.04.2022 - 15.04.2022 г

Рэ­кан­струк­цыя парт­ызан­ска­га ме­ма­ры­ялу
У гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі дзейнічала 89 спецгруп і атрадаў органаў дзяржбяспекі, з іх 11 — на Магілёўшчыне. Гаворка пойдзе пра спецатрад "Слаўны" пад камандаваннем капітана дзяржбяспекі Анатоля Шастакова.

/i/content/pi/cult/899/18990/slauny.jpg

“Слаў­ны” сфар­мі­ра­ва­лі з 49 бай­цоў у лю­тым 1942 го­да ў рас­ійскім го­ра­дзе Ка­зе­льск. У склад увай­шлі во­пыт­ныя су­пра­цоў­ні­кі дзяр­жбяс­пе­кі, вы­пус­кні­кі спец­школ НКУС, пра­фе­сій­ныя мі­нё­ры-пад­рыў­ні­кі, 18 спар­тсме­наў: рэ­кар­дсмен све­ту па гі­рах мін­ча­нін Мі­ка­лай Ша­таў, май­стар спорту па пла­ван­ні Анры Кон­рад Ма­дэй, май­стры спорту, лёг­ка­атле­ты бра­ты Зна­мен­скія, ся­мік­рат­ны чэм­пі­ён СССР па ака­дэ­міч­ным вес­ла­ван­ні Аляк­сандр Да­лгу­шын і іншыя.

Асноў­ная за­да­ча атра­да — ды­вер­сій­ная і раз­вед­ва­ль­ная дзей­насць у ты­ле пра­ціў­ні­ка. 20 лю­та­га 1942 го­да “Слаў­ны” пе­ра­сек лі­нію фрон­ту. 15 ме­ся­цаў дзей­ні­чаў на Бран­шчы­не, сто­ль­кі ж — на тэ­ры­то­рыі Го­ме­льс­кай, Ма­гі­лёў­скай і Гро­дзен­скай аб­лас­цях.

Пад­час ба­явых дзея­нняў спец­атрад пра­йшоў бо­льш за па­ўта­ры ты­ся­чы кі­ла­мет­раў. Зніш­ча­ны 23 фа­шыс­цкія гар­ні­зо­ны, 22 эша­ло­ны, бо­льш за тры ты­ся­чы гер­ман­скіх ва­еннас­лу­жа­чых, здзей­сне­на 85 ды­вер­сій на ка­му­ні­ка­цы­ях і іншых аб’­ектах во­ра­га, саб­ра­ны і пе­рад­адзе­ны на вя­лі­кую зям­лю вя­ліз­ны аб’­ём раз­ве­дін­фар­ма­цыі.

На­ча­ль­нік шта­ба атра­да Мі­ха­іл Аб­аро­таў у сва­ім дзён­ні­ку так аха­рак­та­ры­за­ваў сва­іх та­ва­ры­шаў: “Наш атрад слу­жыць пры­кла­дам для ўсіх парт­ызан­скіх атра­даў. Бай­цы на­шы — дыс­цып­лі­на­ва­ныя, сме­лыя, зна­ход­лі­выя. Ка­лі ў апе­ра­цыі з на­мі ўдзе­ль­ні­чае іншая гру­па, то гэ­тыя партыза­ны ад­чу­ва­юць ся­бе смя­лей, бо ве­да­юць, што з шас­та­коў­ца­мі ні­дзе не пра­па­дзеш”.

/i/content/pi/cult/899/18990/dast.jpg

Дастаўка помніка на востраў.

ПАД ВЕ­КА­ВЫМ ДУ­БАМ

Да­лей Аб­аро­таў пі­ша пра тое, як яны атры­ма­лі ра­дыё­гра­му бе­раг­чы чэм­пі­ёнаў, а па маг­чы­мас­ці пе­ра­пра­віць іх праз лі­нію фрон­ту. Ма­дэй ад­мо­віў­ся. На­ча­ль­нік шта­ба на­зваў яго парт­ызан­скім ге­ро­ем. Асноў­ным мес­цам дыс­ла­ка­цыі спец­атра­да на Ма­гі­лёў­шчы­не стаў вос­траў Ве­ра­ме­еўка ва Уса­кін­скіх ба­ло­тах, раз­меш­ча­ны на сты­ку Клі­чаў­ска­га і Бя­лы­ніц­ка­га ра­ёнаў. Тут, пад ве­ка­вым ду­бам, бай­цы ха­ва­лі сва­іх ба­явых та­ва­ры­шаў.

ВЕР­НУ­ТЫ З НЯ­БЫ­ТУ

Ня­гле­дзя­чы на тое, што ў дру­гой па­ло­ве ХХ ста­год­дзя вос­траў зна­хо­дзіў­ся ў зо­не ва­енна­га аві­япа­лі­го­на, дзе ла­дзі­лі­ся ву­чэб­ныя бом­ба­мя­тан­ні, час за­ха­ваў аб­ры­сы мо­гі­лак. Вяс­ной 1997 го­да ў вы­ні­ку кар­пат­лі­вай по­шу­ка­вай ра­бо­ты бы­лі вер­ну­ты з ня­бы­ту імё­ны па­ха­ва­ных на вос­тра­ве бай­цоў “Слаў­на­га”.

Па­мят­ны ме­ма­ры­ял у го­нар за­гі­ну­лых парт­ызан­скіх бай­цоў атра­да “Слаў­ны” ство­ра­ны з іні­цы­яты­вы ад­мі­ніс­тра­цыі ра­ёна, кра­язнаў­цаў, мін­ска­га вы­твор­ча-ка­мер­цый­на­га прад­пры­емства “Рытм”. Ура­чыс­тае ад­крыц­цё ад­бы­ло­ся 5 мая 1997 го­да. На кар­це Клі­чаў­ска­га ра­ёна з’я­віў­ся яшчэ адзін по­мнік ге­ро­ям мі­ну­лай вай­ны.

АД­НА­ЎЛЕН­НЕ

Ме­ма­ры­ял на вос­тра­ве ся­род ба­лот не за­бы­ты. Яго рэ­гу­ляр­на на­вед­ва­юць, да­гля­да­юць за мо­гіл­ка­мі. Да­брац­ца сю­ды па ба­ло­це ня­прос­та, але гэ­та не пе­ра­шко­да. У 2018 го­дзе во­інскім мо­гіл­кам парт­ызан­ска­га атра­да “Слаў­ны” пры­сво­ены ста­тус гіс­то­ры­ка-ме­ма­ры­яль­на­га мес­ца за­ха­ван­ня. Ле­тась пра­ве­дзе­на маш­таб­ная рэ­кан­струк­цыя ме­ма­ры­яла. Бу­даў­ні­чыя ма­тэ­ры­ялы да­стаў­ля­лі­ся на вос­траў вер­та­лё­там МНС. За­ме­не­на ага­ро­джа па­ха­ван­ня, уста­ноў­ле­ны мар­му­ро­выя над­ма­гіл­лі, прад­угле­джа­на зо­на ад­па­чын­ку для на­вед­ва­ль­ні­каў.

На­тал­ля ХРА­МЯН­КО­ВА,
ды­рэк­тар Клі­чаў­ска­га
кра­язнаў­ча­га му­зея