За­ко­ны, на­пі­са­ныя па-свой­му

№ 15 (1558) 09.04.2022 - 15.04.2022 г

Якімі былі першыя правобразы Асноўнага Закона ў Беларусі, які ўплыў яны аказалі на развіццё сусветнай прававой думкі і якое дачыненне да старабеларускага заканадаўства можа мець наш першадрукар Францыск Скарына?

/i/content/pi/cult/899/18987/statut.jpg

Першы Статут ВКЛ 1529 года.

У са­ка­ві­ку ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Бе­ла­ру­сі ад­бы­ла­ся за­ключ­ная сус­трэ­ча з цык­ла лек­цый “Кры­ні­цы гіс­та­рыч­най па­мя­ці”, пры­све­ча­ная ро­лі Ста­ту­таў Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га ў кан­тэк­сце гіс­то­рыі пра­ва Бе­ла­ру­сі. У якас­ці экс­пер­та-да­клад­чы­ка вы­сту­піў кан­ды­дат гіс­та­рыч­ных на­вук, за­гад­чык ка­фед­ры гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі ста­ра­жыт­на­га ча­су і ся­рэд­ніх вя­коў гіс­та­рыч­на­га фа­ку­ль­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Ула­дзі­мір Пад­алін­скі.

Агу­лам за тры ме­ся­цы ад­бы­ло­ся во­сем сус­трэч, пры­све­ча­ных раз­на­стай­ным ві­дам гіс­та­рыч­ных кры­ніц аб мі­нуў­шчы­не Бе­ла­ру­сі, та­кім як ле­та­пі­сы, ста­ра­даў­няя мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра, кар­ты, по­мні­кі эпіг­ра­фі­кі, та­па­ні­мі­ка, да­ку­мен­ты парт­ызан ча­соў Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Сус­трэ­чы, ла­джа­ныя ўжы­вую ў сце­нах біб­лі­ятэ­кі, так­са­ма тран­сля­ва­лі­ся анлайн, а іх ві­дэ­аза­пі­сы за­ста­юцца да­ступ­ны­мі на ві­дэ­ака­на­ле ўста­но­вы, та­му агу­ль­ная аўды­то­рыя лек­цый да­ся­гае не­ка­ль­кіх ты­сяч гле­да­чоў.

У кан­тэк­сце Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці і зва­ро­ту да ка­ра­нёў ды вы­то­каў бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры, а так­са­ма ў су­вя­зі з уступ­лен­нем у дзея­нне змен і да­паў­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, пры­ня­тых па вы­ні­ках рэ­спуб­лі­кан­ска­га рэ­фе­рэн­ду­му, гэ­тым раз­ам ува­га бы­ла звер­ну­тая на та­кі важ­ны від гіс­та­рыч­ных да­ку­мен­таў, як кры­ні­цы па гіс­то­рыі пра­ва Бе­ла­ру­сі. Вя­до­ма, што пер­шы­мі агу­ль­на­дзяр­жаў­ны­мі да­ку­мен­та­мі, якія рэ­гу­ля­ва­лі жыц­цё на­шых про­дкаў і з’яўля­лі­ся сво­еа­саб­лі­вы­мі пра­воб­ра­за­мі Асноў­на­га За­ко­на, бы­лі ме­на­ві­та Ста­ту­ты Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га.

НА ШЛЯ­ХУ ДА АД­НА­СТАЙ­НАС­ЦІ

Да з’яўлен­ня Ста­ту­таў пра­ва­вая сіс­тэ­ма ВКЛ у XII — XV ста­год­дзях раз­ві­ва­ла­ся збо­ль­ша­га на асно­ве звы­ча­ёва­га пра­ва, якое пе­рад­ава­ла­ся праз вус­ную тра­ды­цыю, і ў мен­шай сту­пе­ні на пад­ста­ве пі­сь­мо­вых кры­ніц пра­ва, якія мож­на падзя­ліць на цар­коў­ныя і свец­кія — да апош­ніх, што ты­чы­лі­ся агу­ль­наг­ра­мад­ска­га жыц­ця, ад­но­сі­лі­ся нор­мы Рус­кай Пра­ўды (най­ста­ра­жыт­ней­ша­га зво­ду за­ко­наў Кі­еўскай Ру­сі, які ўзнік яшчэ ў ХІ ста­год­дзі ў ча­сы кі­ра­ван­ня Ярас­ла­ва Муд­ра­га), ган­длё­выя да­га­во­ры, пры­ві­леі, якія над­ава­лі­ся вя­лі­кі­мі кня­зя­мі лі­тоў­скі­мі, а так­са­ма па­ста­но­вы со­ймаў і су­доў.

Пер­шым жа агу­ль­на­дзяр­жаў­ным пра­ва­вым актам, што ты­чыў­ся ўсёй тэ­ры­то­рыі Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га, быў пры­ві­лей вя­лі­ка­га кня­зя Ка­зі­мі­ра Ягай­ла­ві­ча, вы­да­дзе­ны ў 1447 го­дзе, які быў важ­ным кро­кам да цэн­тра­лі­за­цыі зем­ляў дзяр­жа­вы і ўзнік­нен­ня агу­ль­на­дзяр­жаў­на­га пра­ва. На­ту­ра­ль­на, скла­дзе­ны гэ­ты да­ку­мент быў на ста­ра­бе­ла­рус­кай мо­ве, што фак­тыч­на над­ава­ла ёй ста­тус афі­цый­най мо­вы ВКЛ, ня­гле­дзя­чы на тое, што княс­тва бы­ло шмат­кан­фе­сій­най і шмат­на­цы­яна­ль­най дзяр­жа­вай.

Вя­лі­кае Княс­тва Лі­тоў­скае ў XV ста­год­дзі бы­ло ве­лі­зар­най дзяр­жа­вай, якая ахоп­лі­ва­ла тэ­ры­то­рыі су­час­ных Бе­ла­ру­сі, Літ­вы і Укра­іны, та­му мясц­овыя пра­ва­выя тра­ды­цыі на ўсім гэ­тым аб­ша­ры, якія ча­сам маг­лі істот­на ад­роз­ні­вац­ца, па­тра­ба­ва­лі пры­вя­дзен­ня да ад­на­стай­нас­ці, уні­фі­ка­цыі і ка­ды­фі­ка­цыі. Пер­шай спро­бай ства­рэн­ня та­ко­га адзі­на­га агу­ль­на­дзяр­жаў­на­га да­ку­мен­та быў “Су­дзеб­нік”, які з’явіў­ся ў 1468 го­дзе і аб’ядноў­ваў то­ль­кі нор­мы кры­мі­на­ль­на­га і кры­мі­на­ль­на-пра­цэ­су­аль­на­га пра­ва.

Працяг тэмы у газеце "Культура" №15 за 9 красавіка.