Усё жыц­цё — пад му­зы­ку

№ 15 (1558) 09.04.2022 - 15.04.2022 г

“Ду­ша — пад музы­ку — ван­друе. Ван­друе — змя­ня­ецца. Усё маё жыц­цё — пад му­зы­ку”, — та­кое ад­чу­ван­не, што сло­вы Ма­ры­ны Цвя­та­евай бы­лі ад­ра­са­ва­ныя му­зы­кан­ту, кам­па­зі­та­ру, хор­май­стру Аляк­сан­дру Ля­ху, Га­на­ро­ва­му гра­ма­дзя­ні­ну Смар­гон­ска­га ра­ёна.

/i/content/pi/cult/899/18985/lyah.JPG

У інтэрв’ю Аляк­сандр Па­лі­кар­па­віч успа­мі­нае да­лё­кі 1964 год, ка­лі ён, на­ву­чэ­нец Ма­ла­дзе­чан­ска­га муз­ву­чы­ліш­ча, сям­нац­ца­ці­га­до­вы хло­пец, па пра­па­но­ве Аль­гер­да Апа­но­ві­ча пры­ехаў у Смар­гонь у якас­ці хор­май­стра. Та­ды то­ль­кі за­ра­джаў­ся ансамбль пес­ні і тан­ца імя Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га, які не­ўза­ба­ве атры­маў не­йма­вер­ную па­пу­ляр­насць і зван­не “на­род­ны”.

Не­вя­лі­кі пе­ра­пы­нак у пра­цы — вой­ска трэ­ба бы­ло пра­йсці — і Аляк­сандр Лях зноў у Смар­го­ні. Ужо над­оўга. З на­ша­га го­ра­да ён па­ехаў у Мінск двац­цаць дзе­вяць га­доў та­му, але па-ра­ней­ша­му па­ста­янна пры­язджае на рэ­пе­ты­цыі хо­ру. І не ад­на­го. Ён так­са­ма ня­змен­ны кі­раў­нік Смар­гон­ска­га хо­ру ве­тэ­ра­наў, які быў ство­ра­ны ў 1976 го­дзе на ба­зе ААТ “Смар­гон­скі за­вод аптыч­на­га стан­ка­бу­да­ван­ня”. А ў Мін­ску — ва­ка­ль­на­га ансам­бля «Ака­ві­та» Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та.

Ад­куль сто­ль­кі энер­гіі ў гэ­тым ча­ла­ве­ку? У ад­каз Аляк­сандр Па­лі­кар­па­віч усмі­ха­ецца і сцвяр­джае, што ад гле­да­ча яго твор­чая ба­та­рэй­ка за­ра­джа­ецца та­кой энер­гі­яй, якой ха­пае над­оўга.

У скар­бон­цы кам­па­зі­та­ра — два збор­ні­кі пе­сень. На сцэ­не гу­чаць тво­ры, на­пі­са­ныя на вер­шы мно­гіх бе­ла­рус­кіх па­этаў. У тым лі­ку і на­шых зем­ля­коў — Ма­р’я­на Дук­сы (з па­этам Аляк­сан­дра Ля­ха звяз­ва­лі су­вя­зі друж­бы), Ва­лян­ці­ны Ба­жы­дай (удзе­ль­ні­ца хо­ру і вя­лі­кі на­тхня­ль­нік кам­па­зі­та­ра, на яе вер­шы ён на­пі­саў 15 пе­сень).

На му­зы­ку Аляк­сан­дра Ля­ха гу­чаць гім­ны го­ра­да Смар­го­ні, а так­са­ма СШ №1 го­ра­да Смар­го­ні і Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Кам­па­зі­цыя “Кур­сан­там Інсты­ту­та на­цы­яна­ль­най бяс­пе­кі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь пры­свя­ча­ецца” — так­са­ма сво­еа­саб­лі­вы гімн.

Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.

Працяг тэмы — у газеце "Культура" №15 за 9 красавіка.