У по­шу­ках Га­вяз­ны

№ 15 (1558) 09.04.2022 - 15.04.2022 г

“Ся­род ура­джай­ных раў­нін­ных па­лёў ля­жыць мяс­тэч­ка Га­вяз­на з пры­го­жай му­ра­ва­най цар­квою, з пра­стор­най драў­ля­най кар­чмой, з пан­скім ма­ёнткам не­па­да­лё­ку і з не­ка­ль­кі­мі пад­улад­ны­мі яму вёс­ка­мі”, — на­пі­саў у пад­арож­ных на­тат­ках Ула­дзіс­лаў Сы­ра­ком­ля. Сён­ня на кар­це Га­вяз­ну не ад­шу­каць, хоць са­мо па­се­ліш­ча не знік­ла. У са­вец­кі час да­ўнюю на­зву змя­ні­лі, і ўжо трыц­цаць га­доў цяг­нец­ца ды­ялог аб вяр­тан­ні гіс­та­рыч­на­га імя.

/i/content/pi/cult/899/18983/carkva.jpg

Царква Іаана Прадцечы — славутасць Вішняўца (Гавязны)

Га­вяз­ною не­ка­лі на­зы­ва­лі тры пун­кты ля гас­цін­ца са Стоў­бцаў на Ня­свіж — ма­ёнтак, вёс­ку і мяс­тэч­ка. Най­мен­не гэ­тае за­ста­ло­ся ў пі­сь­мо­вых кры­ні­цах. Пер­шыя згад­кі аб ма­ёнтку ад­но­сяц­ца да дру­гой па­ло­вы XVI ста­год­дзя, ка­лі мясц­овасць на­ле­жа­ла слуц­ка­му кня­зю Яну Але­ль­ка­ві­чу. У 1588 го­дзе ён прад­аў ма­ёмасць Мі­ка­лаю Крыш­то­фу Ра­дзі­ві­лу Сі­рот­ку, які па­зней пе­рад­аў гас­па­дар­чы двор і вёс­ку кляш­та­ру ня­свіж­скіх бе­не­дык­ці­нак. Пры за­сна­ва­ным імі хра­ме ўтва­ры­ла­ся мяс­тэч­ка. Ка­лі ў са­вец­кі час та­кую ад­мі­ніс­тра­цый­ную адзін­ку ска­са­ва­лі, па­ўста­ла пы­тан­не, як ад­роз­ніць на­се­ле­ныя пун­кты з ідэн­тыч­ны­мі на­зва­мі. У вы­ні­ку вёс­ку зра­бі­лі Га­вяз­ной-1, а бы­лое мяс­тэч­ка — Га­вяз­ной-2.

Трэ­ба адзна­чыць, што па­сля ўста­наў­лен­ня са­вец­кай ула­ды пры­йшлі зме­ны, якія за­кра­ну­лі бе­ла­рус­кую та­па­ні­мію. Спа­чат­ку знік­лі на­звы, якія аса­цы­ява­лі­ся з рэ­лі­гі­яй, по­тым — ні­бы­та не­мі­ла­гуч­ныя. У 1964 го­дзе Ука­зам Прэ­зі­ды­ума Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР пе­ра­йме­на­ва­лі бо­льш за трыс­та на­се­ле­ных пун­ктаў. За­кра­ну­лі зме­ны і Стаў­бцоў­шчы­ну: пер­шая Га­вяз­на ста­ла На­ва­по­ль­ца­мі, дру­гая — Віш­няў­цом. Па­зней та­га­час­ны стар­шы­ня Стаў­бцоў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Іван Пла­хат­нюк у ме­му­арах на­пі­саў: “Мы, на­пэў­на, за­шмат на ся­бе ўзя­лі, ка­лі ста­лі пе­ра­ймя­ноў­ваць “не­мі­ла­гуч­ныя” на­звы не­ка­то­рых вё­сак. Уры­вац­ца ў гэ­ты гіс­та­рыч­ны пласт бы­ло не­даз­во­ль­най ду­рас­цю”.

На­пэў­на, бы­лы чы­ноў­нік зра­зу­меў, што ге­агра­фіч­ныя най­мен­ні — важ­ны ку­ль­тур­ны код. І зме­ны ў та­па­ні­мі­цы цяг­нуць за са­бой са­мыя роз­ныя зме­ны, у тым лі­ку ў свя­до­мас­ці.

Пе­ра­йме­на­ван­не ад­ра­зу вы­клі­ка­ла за­кла­по­ча­насць у мясц­овых, а ў ся­рэ­дзі­не 1980-х га­доў па­ці­ху па­чаў фар­мі­ра­вац­ца рух за вяр­тан­не спрад­веч­най на­звы. Бы­лі пуб­лі­ка­цыі ў ра­ённай прэ­се, бы­лі аб­мер­ка­ван­ні ся­род ста­ра­жы­лаў. Але клю­ча­вым, на­пэў­на, стаў 1992 год. Та­ды жур­на­ліст Ва­ле­рый Дран­чук, ро­дам з ко­ліш­ня­га фа­ль­вар­ка Га­вяз­на, сус­трэў бы­ло­га шко­ль­на­га ды­рэк­та­ра Іва­на Ані­фе­ра. Той за­клі­каў ад­стой­ваць гіс­та­рыч­нае імя мясц­овас­ці. Ва­ле­рый Арка­дзе­віч склаў ад­кры­ты ліст да зем­ля­коў, дзе па­тлу­ма­чыў каш­тоў­насць гіс­та­рыч­на­га най­мен­ня.

— Гэ­ты ліст ве­ль­мі істот­ны, клю­ча­вы. Ён з ду­шы вы­рваў­ся. Без уся­ля­кай ма­ёй пад­каз­кі на­ста­яцель мясц­овай цар­квы айцец Се­ра­фім цал­кам за­чы­таў яго пе­рад пры­ха­джа­на­мі. Як мне пе­ра­каз­ва­лі, лю­дзі ад­гук­ну­лі­ся: з’яві­ла­ся не­йкая па­пе­ра, і яны па­ча­лі збі­раць под­пі­сы за вяр­тан­не на­звы. Гэ­та пад­ня­ло мя­не і на­тхні­ла, — уз­гад­вае Ва­ле­рый Дран­чук.

Да­лу­чы­лі­ся ста­ра­жы­лы. Ад­мыс­ло­вы зва­рот пад­пі­са­лі бы­лая на­стаў­ні­ца Яўге­нія Пла­тун, ко­ліш­няя за­гад­чы­ца кра­мы Але­на Сяр­жант і іншыя вяс­коў­цы. На жаль, пад­пі­сан­ты па­йшлі з жыц­ця, так і не да­ча­каў­шы­ся ста­ноў­ча­га ад­ка­зу. Пы­тан­не аб вяр­тан­ні гіс­та­рыч­най на­звы раз­гля­да­лі трой­чы — у 1992, 2003 і 2004 га­дах. Яго вы­но­сі­лі на раз­гляд сель­ска­га і ра­ённа­га Са­ве­таў дэ­пу­та­таў, на гра­мад­скае аб­мер­ка­ван­не. Орга­ны мясц­ова­га кі­ра­ван­ня пры­хо­дзі­лі да ра­шэн­ня: пе­ра­йме­на­ван­не не­мэ­таз­год­нае. Вя­до­ма, пе­рад гэ­тым ра­ілі­ся з мясц­овы­мі. І бо­ль­шасць з іх пад­час апы­тан­няў вы­сту­пі­ла за за­ха­ван­не су­час­на­га най­мен­ня Віш­ня­вец.

Але трэ­ба раз­умець, што мно­гія не за­ста­лі ста­рой на­звы: не­хта на­ра­дзіў­ся ўжо па­сля пе­ра­йме­на­ван­ня, не­хта пры­ехаў з іншых мясц­ін. На­пэў­на, та­му не пад­тры­ма­лі па­рыў ста­ра­жы­лаў. Ду­ма­ецца, не­ка­то­рыя вы­сту­па­лі хут­чэй не су­праць Га­вяз­ны, а су­праць кло­па­таў — прыйдзец­ца ж да­ку­мен­ты мя­няць, гро­шы тра­ціць. Маю зда­гад­ку па­цвер­дзі­лі раз­мо­вы з мясц­овы­мі. “На­зва ста­рая пад­аба­ецца, але трэ­ба ж па­шпар­ты ра­біць но­выя, да­ку­мен­ты на жыл­лё…”

Мо­жа, вяс­коў­цы з бо­ль­шай па­ва­гай па­ста­ві­лі­ся б да да­ра­го­га ста­ра­жы­лам та­по­ні­ма, каб ве­да­лі кан­тэкст? Але жы­ха­ры і прад­стаў­ні­кі мясц­овай ула­ды па­куль што тры­ма­юць пы­тан­не “на па­ўзе”. Хоць не бы­ло “пра­ціў­ні­каў Га­вяз­ны” і на круг­лым ста­ле, ка­лі­сь­ці зла­джа­ным у До­ме ку­ль­ту­ры. Ды і на за­клю­чэн­не Та­па­ні­міч­най ка­мі­сіі пры Са­ве­це Мі­ніс­траў, якая ўхва­лі­ла пра­па­но­ву аб вяр­тан­ні ста­рой на­звы, мож­на б бы­ло звяр­нуць бо­ль­шую ўва­гу.

Працяг тэмы — у газеце "Культура" №15 за 9 красавіка.