Не­абсяж­ныя га­ры­зон­ты твор­час­ці

№ 15 (1558) 09.04.2022 - 15.04.2022 г

Каб па­сту­піць у Мін­скі дзяр­жаў­ны ка­ледж мас­тац­тваў імя Гле­ба­ва, дзе кон­курс скла­дае ка­ля 20 ча­ла­век на мес­ца, не да­стат­ко­ва шан­ца­ван­ня. Ма­ла­дым лю­дзям, якія пры­хо­дзяць сю­ды па­сля 9 кла­саў, трэ­ба пра­йсці праз ня­лёг­кі твор­чы ўнут­ра­ны іспыт, а зна­чыць, ужо мець за пля­ча­мі ад­мыс­ло­вае май­стэр­ства. За­тое тыя, хто про­йдзе ад­бор, бу­дуць ву­чыц­ца ў най­леп­шых вы­клад­чы­каў, якія су­мяш­ча­юць на­ва­цыі з тра­ды­цы­ямі бе­ла­рус­кай шко­лы мас­тац­тваў. А га­на­рыц­ца Гле­баў­цы ёсць чым. Сё­ле­та ка­ледж адзна­чыць 75-га­до­вы юбі­лей.

Ды­рэк­тар ка­ле­джа Аляк­сандр Шан­та­ро­віч га­то­вы падзя­ліц­ца тым, як тут рых­ту­юцца сус­трэць юбі­лей. У най­блі­жэй­шы час про­йдзе кан­фе­рэн­цыя з удзе­лам дэ­ле­га­цыі Санкт-Пе­цяр­бур­гскай ака­дэ­міі мас­тац­тваў імя Рэ­пі­на. Пла­ну­ецца за­пра­сіць на ды­яло­га­вую пля­цоў­ку і прад­стаў­ні­коў мас­тац­кіх школ кра­іны, усіх про­фі­ль­ных ка­ле­джаў і ВНУ, На­цы­яна­ль­на­га інсты­ту­та адука­цыі і Ака­дэ­міі на­вук, Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры і Мі­ніс­тэр­ства ад­ука­цыі. Бу­дуць аб­мяр­коў­вац­ца пра­блем­ныя тэ­мы і пер­спек­ты­вы су­пра­цоў­ніц­тва, пра­во­дзіц­ца май­стар-кла­сы. Ака­дэ­мія імя Рэ­пі­на, да­рэ­чы, сё­ле­та так­са­ма юбі­ляр, адзна­чае 260 га­доў з дня за­сна­ван­ня.

/i/content/pi/cult/899/18982/dyr.JPG

Дырэктар каледжа Аляксандр Шантаровіч і малады выкладчык Анастасія Дзятлава

“У кан­цы кра­са­ві­ка ў нас па­чнуц­ца пе­ра­соў­ныя вы­ста­вы, — рас­каз­вае Аляк­сандр Ва­ле­р’е­віч. — Да во­се­ні з леп­шы­мі дып­лом­ны­мі пра­ца­мі на­шых вы­пус­кні­коў за апош­нія 30 га­доў мы пра­едзем па ўсіх аб­лас­ных га­ра­дах. У чэр­ве­ні рых­ту­ецца рэ­трас­пек­тыў­ная вы­ста­ва вы­пус­кні­коў ка­ле­джа ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі. Так­са­ма хут­ка стар­туе між­на­род­ны мас­тац­кі кон­курс “Кра­са­вік”, на які лю­бы ахво­чы мо­жа да­слаць сваю пра­цу. Ацэ­нь­ваць і вы­бі­раць най­леп­шыя з іх сё­ле­та бу­дзе пра­фе­сій­нае жу­ры пад кі­раў­ніц­твам аса­біс­та стар­шы­ні Са­юза мас­та­коў Гле­ба От­чы­ка. Да ся­рэ­дзі­ны ле­та про­йдуць пле­нэ­ры на­ву­чэн­цаў у гіс­та­рыч­на зна­ка­вых мясц­інах кра­іны, па­сля якіх іх ра­бо­ты бу­дуць вы­стаў­ляц­ца на мясц­овых пля­цоў­ках.

Уво­сень ча­ка­ецца пер­фор­манс “Гле­ба” ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­на­га мас­тац­тва, а так­са­ма вы­ста­ва гра­фі­кі і пла­ка­та ў га­ле­рэі “Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры”. За­вер­шыц­ца свят­ка­ван­не юбі­лею вя­лі­кім свя­точ­ным кан­цэр­там у Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі.

На жаль, не скон­ча­ны ра­бо­ты па бу­даў­ніц­тве на­ша­га кор­пу­са на Баг­да­на Хмя­ль­ніц­ка­га, 5, та­му па­куль мы аран­ду­ем бу­ды­нак на Пет­ру­ся Броў­кі, 22. Плош­чаў сён­ня ледзь ха­пае, бо ўсіх вуч­няў трэ­ба за­бяс­пе­чыць май­стэр­ня­мі. З інтэр­на­там так­са­ма пра­бле­ма, да­маў­ля­емся, каб інша­га­род­ніх сту­дэн­таў пры­ма­лі да ся­бе Ака­дэ­мія мас­тац­тваў ды Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры.

Тым не менш, упэў­не­ны, твор­чыя дыс­цып­лі­ны, якія ў нас вы­кла­да­юцца, — ды­зайн, жы­ва­піс, ску­льп­ту­ра, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва, — ад­ны з леп­шых ў кра­іне. Вы­пус­кні­кі на­ша­га ка­ле­джа — пле­яда на­род­ных мас­та­коў, што за­да­лі план­ку, якую мы не ма­ем пра­ва апус­каць.

Сён­ня ў нас на­ву­ча­ецца 216 ча­ла­век. У мі­ну­лым го­дзе мы вы­пус­ці­лі тра­іх сты­пен­ды­ятаў спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі: Га­лі­ну Пра­ка­пен­ка, Ілью Му­раш­ку і Мар­га­ры­ту Жу­ка­ву.

Тэн­дэн­цыя апош­ніх 10 га­доў: ву­чыц­ца ў ка­ледж пры­хо­дзяць збо­ль­ша­га дзяў­ча­ты. Хоць у 50-70-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя тут за­йма­лі­ся пе­ра­важ­на хлоп­цы, ды і пра­ктыч­на ўсе на­шы мэт­ры — муж­чы­ны. Тым не менш мно­гія з дзяў­чат пра­яўля­юць ся­бе так­са­ма ве­ль­мі здо­ль­ны­мі. Той мо­ла­дзі, якая хо­ча ву­чыц­ца ў на­шых сце­нах, я б па­ра­іў звяр­нуць ува­гу на на­шыя пад­рых­тоў­чыя кур­сы. Яны да­па­мо­гуць лепш зра­зу­мець ся­бе як асо­бу і ся­бе ў мас­тац­тве. Але і тут трэ­ба пра­йсці кон­кур­сны ад­бор. Да пры­кла­ду, на лет­нія кур­сы да нас за­пі­са­ла­ся бо­льш за 400 ча­ла­век, а ўзяць мы мо­жам 50-60”.

У ка­ле­джы, па сло­вах Аляк­сан­дра Шан­та­ро­вi­ча, вя­лі­кую ўва­гу надаюць пад­бо­ру пед­аго­гаў, якім трэ­ба бу­дзе прад­аўжаць слаў­ныя тра­ды­цыі. Уда­ло­ся па­зна­ёміц­ца з ма­ла­дым спе­цы­яліс­там Анас­та­сі­яй Дзят­ла­вай. Ця­пер мас­тац­тваз­наў­ца за­кан­чвае аспі­ран­ту­ру ў БДУКМ і рых­ту­ецца аб­ара­ніць кан­ды­дац­кую ды­сер­та­цыю пад кі­раў­ніц­твам за­гад­чы­цы ка­фед­ры гіс­то­рыі мас­тац­тваў уні­вер­сі­тэ­та Але­ны Ша­рой­кі. Анас­та­сіі сап­раў­ды пад­аба­ецца пе­рад­аваць ве­ды вуч­ням. Усім, хто хо­ча глы­бей вы­ву­чыць хва­лю­ючыя іх тэ­мы ў мас­тац­тве, яна ра­іць звяр­нуц­ца да рэ­сур­саў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма час­цей бы­ваць у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі.

/i/content/pi/cult/899/18982/mast.JPG

Мастак-выкладчык Андрэй Карпянкоў

А вось мас­так і вы­клад­чык жы­ва­пі­су, ма­люн­ка і кам­па­зі­цыі Гле­баў­кі Андрэй Кар­пян­коў пра­цуе тут ужо 12 га­доў. Сваю за­да­чу ён ба­чыць у тым, каб да­па­маг­чы кож­на­му сту­дэн­ту стаць тым, кім ён ма­рыць. Агу­ль­на­га рэ­цэп­ту, як пра­ца­ваць з вуч­ня­мі, ня­ма. Не­абход­на ста­віц­ца да кож­на­га як да асо­бы, не гля­дзець па­гар­длі­ва. Гэ­та­му ве­ль­мі доб­ра да­па­ма­гае ўсве­дам­лен­не та­го, што мас­тац­тва, яко­му тут ву­чаць, — гэ­та тое, што на­пра­ца­ва­на ча­ла­вец­твам за ты­ся­ча­год­дзі. І вы­клад­чы­ку, яко­га б уз­роў­ню ён ні быў, і сту­дэн­ту трэ­ба на­пра­цоў­ваць май­стэр­ства за­ўсё­ды. Андрэй Іва­на­віч пры­трым­лі­ва­ецца гэ­та­га пры­нцы­пу, пра­кты­ку­ецца, бо­ль­шую час­тку ча­су пра­во­дзіць у сва­ёй май­стэр­ні. І на­ват ло­віць ся­бе на дум­цы, што вы­кла­даць з кож­ным го­дам яму ста­но­віц­ца з ад­на­го бо­ку ці­ка­вей, а з інша­га — скла­да­ней, бо ўвесь час ад­кры­ва­юцца но­выя по­гля­ды і пад­ыхо­ды. У пед­аго­гі­цы ён ары­енту­ецца на мас­та­ка і вы­клад­чы­ка Па­ўла Чыс­ця­ко­ва, у яко­га ву­чы­лі­ся Рэ­пін, Ся­роў і Уру­бель. А блі­жэй за ўсё з май­строў пэн­дзля яму Рэ­мбрант, Мі­ке­лан­джэ­ла і Пі­ка­со, у кож­ным з якіх Андрэй Кар­пен­каў ад­чу­вае твор­чую сва­бо­ду.

/i/content/pi/cult/899/18982/vuch.JPG

Ву­ча­ні­ца дру­го­га кур­са Па­лі­на Ша­ма­го­на­ва па­цвяр­джае, што ву­чыц­ца ў Гле­баў­цы ня­лёг­ка, але твор­чыя прад­ме­ты, атмас­фе­ра да­па­ма­га­юць ру­хац­ца на­пе­рад у аб­ра­ным кі­рун­ку. Яе лю­бі­мы прад­мет — жы­ва­піс. Па­лі­не пад­аба­ецца пра­ца­ваць з ко­ле­ра­мі, лю­бі­мая тэх­ні­ка — аква­рэль. А вось вы­пус­кні­ца Тац­ця­на Ула­са­вец за­кан­чвае ву­чо­бу з чыр­во­ным дып­лом. Бяс­сон­ных на­чэй у яе вы­пад­ку не бы­ло: дзяў­чы­на раз­уме­ла, што ад­па­чы­нак і сон не­абход­ныя для да­сяг­нен­ня доб­рых вы­ні­каў. Дзяў­чы­на раз­умее, што ка­ледж імя Гле­ба­ва ад­крыў ёй мнос­тва га­ры­зон­таў.

Упэў­не­ны, што вуч­няў Гле­баў­кі ча­кае ці­ка­вая твор­чая бу­ду­чы­ня, бо яны ву­чац­ца сап­раў­ды ў ­леп­шых. І мо­ладзь, якая звя­за­ла жыц­цё з мас­тац­твам у гэ­тых сце­нах, на­бу­дзе ўні­ка­ль­ны дос­вед і ба­га­ты ўнут­ра­ны свет.

Фота аўтара.