Ма­цар­ці­яна — 2:1

№ 15 (1558) 09.04.2022 - 15.04.2022 г

За апош­нія не­ка­ль­кі ме­ся­цаў на­шы опер­ныя спе­ва­кі трой­чы звяр­ну­лі­ся да Мо­цар­та: у Вя­лі­кім тэ­атры Бе­ла­ру­сі па­ста­ві­лі яго зінгшпіль “Бас­ць­ен і Бас­ць­ена”, а ў опер­най сту­дыі Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі, дзе гэ­ты зін­гшпіль з’явіў­ся кры­ху ра­ней, ува­со­бі­лі так­са­ма опе­ру “Дон Жу­ан”.

Тво­ры Мо­цар­та — за­ўжды іспыт для му­зы­кан­таў, бо па­тра­бу­юць асаб­лі­вай якас­ці гу­ку, яго лёг­кас­ці і па­лёт­нас­ці, да­ве­дзе­ных да бос­кай да­ска­на­лас­ці. Зва­рот спе­ва­коў да мо­цар­таў­ска­га “рос­сы­пу бі­се­рам” — цяж­ка да­ся­га­ль­ная, пад­улад­ная да­лё­ка не ўсім, але ве­ль­мі не­абход­ная час­тка пра­фе­сіі. У рэ­пер­ту­ары на­ша­га Вя­лі­ка­га тэ­атра ёсць і “Вя­сел­ле Фі­га­ра”, і “Ча­роў­ная флей­та”, ка­лі­сь­ці бы­лі “Дон Жу­ан”, “Ды­рэк­тар тэ­атра”, а ця­пер з’явіў­ся ран­ні твор кам­па­зі­та­ра, на­пі­са­ны ім у 12-ці­га­до­вым уз­рос­це: ка­міч­ная опе­ра

/i/content/pi/cult/899/18981/k.jpeg

“БАС­ЦЬ­ЕН І БАС­ЦЬ­ЕНА”

Яе прэм’ера ў Ка­мер­най за­ле імя Л. Алек­сан­дроў­скай бы­ла пры­пад­не­се­на як са­ма­стой­ны вя­чэр­ні спек­такль. Але ж ста­ві­ла­ся яна най­перш для та­го, каб за­вяр­шаць ёй экс­кур­сіі па тэ­атры для да­рос­лых і дзя­цей. З’едлі­ва яркія фар­бы жу­дас­на кіс­лот­ных ад­цен­няў, гра­тэс­ка­выя, шар­жы­ра­ва­ныя па­во­дзі­ны ге­ро­яў — рэ­жы­сёр На­тал­ля Ку­зь­мян­ко­ва і мас­так Лю­боў Сі­дзе­ль­ні­ка­ва свя­до­ма аб­ра­лі эстэ­ты­ку поп-арту. Але ж у лю­бым мас­тац­кім кі­рун­ку ёсць тво­ры бо­льш гус­тоў­ныя ды “смач­ныя”, а ёсць — менш. Спек­такль па­тра­піў у дру­гую гру­пу. Бо не­муд­ра­ге­ліс­ты сю­жэт пра па­стуш­ку, што з да­па­мо­гай вяс­ко­ва­га ве­дзь­ма­ка-шар­ла­та­на вяр­тае свай­го ка­хан­ка, які па­чаў за­ля­цац­ца да га­рад­ской пры­га­жу­ні, цяж­ка­ва­та ўя­віць у су­час­ным ата­чэн­ні, хай і з па­ра­дый­ны­мі штры­ха­мі. Як бы ні ста­ра­ла­ся кан­цэр­тмай­стар Але­на Алім­пі­ева “рас­фар­ба­ваць” фар­тэ­пі­яннае гу­чан­не, а па­ўна­вар­тас­на за­мя­ніць ім прад­угле­джа­ны ў ары­гі­на­ле ка­мер­ны аркестр — не­маг­чы­ма. Праз не­ка­ль­кі арый-ду­этаў “ра­яль у кус­тах” па­чы­нае над­акуч­ваць. Дый ва­ка­лам не на­са­ло­дзіш­ся ў по­ўнай ме­ры: спе­ва­кам не ха­пае кан­трас­таў ды­на­мі­кі, дэ­та­лі­за­ва­нас­ці штры­хоў, агу­ль­най вы­раз­нас­ці.

У опер­най сту­дыі Ака­дэ­міі му­зы­кі спек­такль з’явіў­ся кры­ху ра­ней як ву­чэб­ная ра­бо­та ва­ка­ліс­таў ма­лод­шых кур­саў. Рэ­жы­сёр Іры­на Га­ра­нец і ды­ры­жор Вя­час­лаў Ла­рын не ста­лі раз­бу­раць на­іўную па­ста­раль зме­най эстэ­ты­кі. На­адва­рот, тая то­ль­кі ўзмац­ні­ла­ся ўвя­дзен­нем да­дат­ко­вых пер­са­на­жаў — не­вя­ліч­ка­га стат­ка аве­чак. Не па­ра­дый­на ца­цач­ных, а га­рэз­лі­вых, кра­на­ль­на мі­лых, ува­соб­ле­ных пры­га­жу­ня­мі-дзяў­ча­та­мі, якія сва­імі “бе-бе-бе” жы­ва рэ­ага­ва­лі на падзеі, шчы­ра спа­чу­ва­лі ге­ро­ям і тым са­мым ста­лі злуч­ным звя­ном не то­ль­кі між сцэ­най і за­лай, але і між ХVIII і ХХІ ста­год­дзя­мі.

“ДОН ЖУ­АН”

Гэ­та той яшчэ моц­ны арэ­шак. Па­мя­таю, як не­ка­ль­кі га­доў та­му ў на­шым Му­зыч­ным тэ­атры гэ­тую опе­ру збі­ра­лі­ся па­ста­віць, ды ўрэш­це ад­мо­ві­лі­ся. А сту­дэн­ты — ня­ўжо асі­лі­лі?

Бу­дзем рэ­аліс­та­мі: эта­лон­на­га вы­ка­нан­ня, на якое раў­няў­ся б увесь свет, не атры­ма­ла­ся. І не маг­ло атры­мац­ца! За­ход­няя тэх­ні­ка бе­ль­кан­та, ка­лі пра­вес­ці па­ра­ўнан­ні з жы­ва­пі­сам, пад­обная да аква­рэ­ле­вых мі­ні­яцюр то­не­нь­кім пэн­дзлі­кам. У рус­кай жа ва­ка­ль­най шко­ле, пе­ра­емні­цай якой ста­ла су­час­ная бе­ла­рус­кая, пе­ра­ва­жа­юць эма­цый­на на­поў­не­ныя шы­ро­кія маз­кі але­ем, пры­дат­ныя для эпіч­ных па­лот­наў.

Як спа­лу­чыць ад­но з дру­гім? Па­ста­ноў­чай кан­цэп­цы­яй. Ган­на Ма­тор­ная, лі­та­ра­ль­на дня­мі пры­зна­ча­ная га­лоў­ным рэ­жы­сё­рам Вя­лі­ка­га тэ­атра, да­ла сту­дэн­цка­му спек­так­лю азна­чэн­не “фан­та­зія” і пе­ра­нес­ла дзея­нне ў су­час­насць. Та­му не­ка­то­рая экза­ль­та­цыя асоб­ных сцэн ста­ла ад­люс­тра­ван­нем ця­пе­раш­няй ма­ла­дзёж­най энер­ге­ты­кі, пад­хоп­ле­най аркес­трам на ча­ле з ды­ры­жо­рам Аляк­сан­драм Вы­соц­кім. Бо­льш ці менш мо­цар­таў­скае гу­чан­не бы­ло хі­ба ў Цэр­лі­ны (пя­ці­кур­сні­ца Ма­рыя Гла­дзі­ка­ва), што ад­па­вя­да­ла яе лег­ка­дум­най на­іўнас­ці, змя­ша­най з пры­род­ным ка­кец­твам. Ста­ра­даў­нія пад­анні з іх міс­тыч­ным з’яўлен­нем ста­туі і смя­рот­ным по­ціс­кам ру­кі Ка­ман­до­ра аб­ярну­лі­ся рэ­аль­нас­цю — праз надзвы­чай дэ­та­лё­выя ды трап­ныя псі­ха­ла­гіч­ныя дэ­та­лі, над­адзе­ныя ад­на­му з най­бо­льш умоў­ных жан­раў, якім лі­чыц­ца опе­ра.

Працяг тэмы — у газеце "Культура" №15 за 9 красавіка.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"