Спектакль Коласаўскага тэатра стаў лаўрэатам фестывалю "Смаленскі каўчэг"

№ 15 (1558) 09.04.2022 - 15.04.2022 г

Трагікамедыя "Гульня ў джын" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адзначана ў намінацыі "Найлепшы спектакль малой формы" на Міжнародным тэатральным фестывалі "Смаленскі каўчэг" у Расіі.

/i/content/pi/cult/899/18979/gulnya.jpg

Фота: kolastheatre.by

Пастаноўка Андрэя Жыгура па п'есе Дональда Лі Коўбэрна расказвае пра выпадковую сустрэчу паспяховага ў мінулым бізнесмена Уэлера Марціна і супрацоўніцы жыллёвай канторы Фонсіі Дорсі. Яны бавяць час за гульнёй у карты. Двух супрацьлеглых па характары людзей аб'ядноўвае толькі адстунасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця. Гульня напаўняецца ўспамінамі і шкадаваннямі пра згубленыя гады, пра тое, што не змаглі знайсці агульную мову з дзецьмі і цяпер вымушаны застацца адно на адно з самімі сабой. Ролі выконваюць Анжаліка Баркоўская і Пятро Ламан. Над музычным афармленнем працаваў Аляксандр Крыштафовіч

Чарговы паказ спектакля "Гульня ў джын" адбудзецца на камернай сцэне Коласаўскага тэатра ў Віцебску 14 мая.